8 студзеня, пятніца, Менск, Санкт-Пецербург, Старая Ладага, Немятава

Адам Глобус
2010. Саш і паветра


Перад далёкай дарогаю я люблю зрабіць прыборку ў майстэрні. Калі што якое і здарыцца, дык хай усе мае рэчы будуць упарадкаваныя. Пасля прыборкі я іду ў кавярню выпіць кавы. У кавярні было халодна. Я замовіў кубак эспрэса і сядзеў адзін, і глядзеў на пустое крэсла, што стаяла насупраць. Зазвычай, на гэтым крэсле сядзеў мой таварыш Саш. Яго няма, а на ягонае заўсёднае крэсла я не саджуся. Паветра над гарачай каваю пачало дрыжэць. У гэтым уздрыгванні мне ўбачыўся Саш. Ён пажадаў мне шчаслівай дарогі ў Старую Ладагу. Пасля кавы захацелася закурыць, але курыць я кінуў. З Сашам я б пакурыў, але яго больш няма, а з усімі астатнімі мне не так і цікава курыць.

Транзітныя пасажыры

Ты падрыхтаваўся да пасадкі, ты ўсім патэлефанаваў, ты тры разы паглядзеў на гадзіннікі і… Мужчына з чорнай рацыяй у руцэ абвясціў, што пасадка адкладаецца, бо транзітнікі крыху спазняюцца, яны ўжо атрымліваюць багаж і праз якія 20-30 хвілін… Блін гарэлы! Каб яны… Канешне, калі ты сам бег праз Варшаўскі аэрапорт, бо самалёт Парыж-Варшава затрымаўся, як затрымаўся і самалёт Барселона-Рыга. Цябе чакалі. Пачакаеш і ты. Але якое непрыемнае гэтае чаканне. Каб суцешыцца, мужчыны пацягнуліся ў бар. Ты таксама ўзяў чорнай гарбаты, без настойліва прапанаванага лімону.

Сцюардэса і лёгкасць

У сцюардэсе павінна быць лёгкасць, хай сабе і легкаважнасць. Хто скажа нешта супраць? Ніхто! Таму, апошнім часам, сцюардэс набіраюць дробненькіх і маленечкіх. Але ж хада! Маленечкая сцюардэса, а хада ў яе можа быць, як у стодваццацікілаграмовага маёра міліцыі. Бух-бух-бух! Здаецца, яшчэ крок, і падлога ў самалёце праваліцца. У сцюардэсы павінна быць лёгкая хада, і ніякіх падкаваных абцасаў. Ніякіх бух-бух-бух...

Чытаць далей >>>

Адам Глобус - беларускі мастак і літаратар

Звяртаем вашу ўвагу, што погляды аўтара блога могуць не супадаць з поглядамі рэдакцыі
TUT.BY.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-20%
-30%
-30%
-16%
-50%
-15%