177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  2. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  3. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  4. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  5. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  6. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  7. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  8. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  9. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  10. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  11. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  12. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  13. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  14. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  15. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  16. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  17. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  18. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  19. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  20. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  21. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  22. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  23. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  24. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  25. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  26. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  27. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  28. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  29. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  30. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна


Мiкалай Шчацько,

Калядны акустычны канцэрт N.R.M. з нагоды 15-годдзя гурта адбыўся ўчора, 17 снежня, у канцертнай залi "Мiнск" пры поўным аншлагу.

На канцэрт культавага беларускага гурта N.R.M дзесьцi за два тыднi квiткоў дастаць было амаль немагчыма. Паслухаць і паглядзець монстраў айчыннага року не ў цесным клюбе (як, напрыклад, год таму), а на адной з галоўных канцэртных пляцовак краiны, не зважаючы на моцны мароз, прыйшлi як старыя, так i маладыя.

За няпоўных тры гадзiны выступу музыкi адыгралi каля 25 песень i раздалi гледачам колькi калядных падарункаў ад сябе ды спонсараў.

Фота: generation.by



Падчас выступу Лявон Вольскi, Пiт Паўлаў, Юрась Ляўкоў ды Алезic Дземiдовiч не забылiся на старыя хiты (як жартаваў Лявон, "наступная песня шмат для каго, напэўна, будзе новай") – "Краiна", "ЛаЛаЛа", "Одзiрыдзiдзiна", а таксама выканалi адносна новыя песнi: "Мiнск-Менск", "Падводная лодка", "Тое, што ёсць памiж намi". Прыемным сюрпрызам стала перапрацаваная Jingle Bells:

Жыць табе
Жыць табе
Будзе весялей
Мы заўтра паляцiм з табой
Пад музыку завей



"Мiнiстры" (N.R.M. – Незалежная Рэспублiка Мроя, выканаўцы – яе "мiнicтры") не забылicя i пра супольныя праэкты: узгадалi "Святы вечар" песняй "2000 год", "Я нарадзiўся тут" ("Сонца нам дапаможа", "Я нарадзiўся тут"), "Народны альбом" ("Простыя словы", "Я, дажалю, ня пан")…



Гралася амаль усё на "акустыках", толькi для двух твораў Пiт выкарыстаў "электру", а Лявон перасеў за стылёвае чорнае фартэпіяна.





Пасля выканання "Мiнск-Менск" Лявон узгадаў нядаўняе інтэрв'ю на TUT.BY. "Пыталicя - дзе ж вы бачылi ў Мiнску “гатычныя вежы касцёлаў старых”? Канешне, у Мiнску няма. А ў Менску – ёсць!".

"Легкiя-Легкiя" Лявон у прамым "мабiльным этэры" перадаў беларусам Калiфорнii, за што атрымаў з-за акiяну калядныя вiншаваннi i шчырае дзякуй.





У параўнаннi з вялiкiм "электрычным" канцэртам на дзесяцiгоддзе ў той жа КЗ "Мiнск" больш за пяць год таму (2004), гэты акустычны канцэрт быў больш сцiплы, цеплы ды меньш напружаны. Зала не зрывалася на "Жыве Беларусь!" пасля кожнай песнi, са сцягаў былi бачныя толькi N.R.M.-аўскiя… Тым не менш, гурт зноў здолеў пераўтварыць КЗ у танцпляцоўку: дзесьцi чвэрць выступу, пачынаючы з "Маё пакаленне" i да "Бывай" на бiс, амаль усе прысутныя танчылi, на месцы нiхто не сядзеў.







Музыкi шмат выбачалicя з-за "арэндных дамоваў", якiя не дазволiлi выйсцi на бic яшчэ раз, шчыра падзякавалi ўсiм прысутным i пасля "Бывай" развіталіся. Публiка зразумела, i нават не пагукаўшы N.R.M. яшчэ раз, пацягнулася у гардэроб.

Наступны, ужо паўнавартасны электрычны канцэрт, абяцаюць яшчэ да канца зiмы – у "Рэактары", 10 лютага.



P.S. Квіткі на канцэрт N.R.M. 10 лютага 2010 г. ў "Рэактары" ужо ў продажы. Усе квiткi – на танцпол. Яны будуць даражэць па меры наблiжэння даты канцэрту. Да 31 снежня кошт будзе складаць 30 000 руб., з 1 да 15 студзеня – 35 000, з 16 да 31 студзеня – 40 000, з 1 да 9 лютага – 45 000 руб. У дзень канцэрту квiткi будуць каштаваць 50 000 руб.

За дадатковай інфармацыяй і для замовы квіткоў звяртайцеся па тэлефонах: velcom 655-55-96, МТС 655-55-96, гарадскі 280-15-10, а таксама на сайт soundline.by.
-20%
-46%
-10%
-50%
-10%
-50%
-35%
-20%
-15%