Поддержать TUT.BY
62 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


Да нас прыйшло пісьмо ад чытачкі Наталлі, якая паведамляе:

- Я ў шоку пасля першага дня перапісу. Патэлефанавала маці і расказала, што пасварылася з перапішчыцай, настаўніцай рускай мовы, якая ўсім пісала, што дома яны размаўляюць на рускай мове. На пытанне маёй маці, навошта яна бабулю Марыю і дзеда Васіля запісвае, што яны дома гавораць па-руску, тая адказала, што ў нас у вёсцы “не дзекаюць”, значыць, гавораць па-руску. Логіка, здаецца, жалезная.

- Справа ў тым, што дзеянне адбываецца не ў Мінску і нават не ў якімсьці правінцыяльным гарадку Беларусі, а ў вёсцы Пінскага раёна, дзе НІКОЛІ не гаварылі па-руску, - тлумачыць наша чытачка. - Гэта асобная мова, не падобная ні да рускай, ні да беларускай, хутчэй да ўкраінскай, але таксама не факт, гэта асобная мова, але ў гэтым чортавым перапісным лісце няма такого варыянту як мясцовая гаворка. І вось атрымаецца, што ўся мая родная вёска, увесь Пінскі раён гаворыць па-руску, толькі чамусьці мая цётка, карэнная масквічка, з цяжкасцю разумее, аб чым мы паміж сабой гаворым, пры гэтым яна, што называецца, ў кантэксце і вывучыла ўжо некалькі дзесяткаў слоў.

Я яшчэ разважала пасля з’яўлення ліста ў падтрымку беларускай мовы, якую мову я буду занатоўваць у графе “на якой дома размаўляеце” (пра тую, якую лічу роднай, у мяне не было ніякіх сумненняў), думала, наіўная, што вось няхай пабачаць, колькі людзей лічыць беларускую роднай і колькі рэальна размаўляе на ёй людзей, і можа штосьці зменіцца, але пасля таго, як даведалася, што варыянта “мясцовая гаворка” няма, я буду і там, і там пісаць “беларуская”…

Якую ж мову лічыць роднай?

За кампетэнтным каментарыем мы звярнуліся да старшыні ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” Алега Трусава, які патлумачыў, што:

..
Так выглядаюць пытанні наконт роднай мовы і мовы, на якой "размаўляеце дома"...
- Родная мова - гэта мова, якую чалавек назаве не думаючы, калі ў яго на вуліцы спытаюць. Ён можа на ёй не гаварыць 20-30 гадоў, але яна ў яго генетычна закладзена. На гэтай мове дзед, прадзед размаўляў… А размаўляць ты можаш на дзесяці іншых мовах. І, канешне, у беларуса родная мова ў асноўным беларуская, у кітайца - кітайская, і г.д.

Спадар Алег таксама патлумачыў сітуацыю, у якой апынуліся жыхары адной з вёсак Пінскага раёна, паводле пісьма чытачкі:

- Што датычыцца Палесся, то сённяшняя расійская мова там і блізка не ляжала: там дыялекты старажытнабеларускай мовы. На Палессі наогул ніхто па-руску не гаворыць, ні ў воднай вёсцы. Я ведаю Пінскі раён цудоўна. Так, іх дыялект адрозніваецца ад літаратурнай беларускай мовы, але да рускай мовы ён наогул ніякага дачынення не мае. Можа да ўкраінскай быць бліжэй, але толькі не да рускай.

“Тое, што рабіла настаўніца, гэта русіфікатарскі прыём”, - выказаў меркаванне спадар Алег.

Эксперт таксама заўважыў, што пытанне ў перапісном лісце сфармулявана недакладна. Тлумачэння, на думку Алега Трусава, там і не павінна быць. “У савецкіх перапісных лістах было проста: “ваша родная мова”, і ніякіх тлумачэнняў ніхто не даваў”.

А ў Нацыянальным статыстычным камітэце паведамілі, што:

- Переписчик фиксирует только те ответы, которые ему сообщают.

Тут таксама патлумачылі, што ў адказах на пытанні, якія датычацца роднай мовы і мовы, на якой “звычайна размаўляеце дома”…

- Предпочтительно ставить один язык. Но в принципе, если язык смешанный, как, например, "трасянка", то пускай пишут "трасянка". Если русско-белорусский, то русско-белорусский. Свой вариант можно вносить в отдельную графу, если сложно определиться… Ведь разговаривать можно на смешанном языке, особенно, что касается сельской местности.

Што датычыцца дакладна роднай мовы, то нам паведамілі, што пажадана, каб быў толькі адзін варыянт.

В результате, когда будет обработана информация переписных листов и будут формироваться итоги, будет подсчитано, сколько людей указали русский, сколько белорусский, сколько русско-белорусский и т.д.

Уважаемые читатели, если вы или ваши знакомые стали очевидцами события, которое представляет общественный интерес, не проходите мимо! Вы можете присылать нам свои новости, воспользовавшись формой обратной связи. С нетерпением ждем ваших сообщений TUT!
-25%
-40%
-25%
-35%
-15%
-50%
-33%
-10%
-10%
-30%
-23%