На днях у рэдакцыю TUT.BY прыйшло пісьмо ад нашага чытача, фарумчаніна пад нікам Хамурапі. Будучы шматгадовым карыстальнікам форумаў TUT.BY Хамурапі стаў сведкам і ўдзельнікам многіх TUTэйшых конкурсаў. Пра іх ён і распавёў:
Тэкст: Хамурапі
Разнастайныя конкурсы на форумах TUT.BY з'явіліся са з'яўленнем саміх форумаў. Гістарычна першым (не лічачы Старых Форумаў) быў "Міс/Місіс TUT.BY", які адбыўся 17 лістапада 2003 г. Уласна, ён не быў конкурсам у строгім разуменні гэтага слова, бо нягледзячы на палкае абмеркаванне, не былі распрацаваны крытэры адбору пераможцаў і галоўнае - не было галасавання.
Наступнай значнай падзеяй з выхадам у рэал стаўся конкурс "Красуні ТУТа" ў жніўні 2004 г. Былі арганізаваныя аргкамітэт, правілы прадстаўлення фатаграфій і галасаванне. Рэальныя фатаграфіі форумскіх прыгажунь экспанаваліся на сайце krasotkitut.at.tut.by (зараз не існуе).
Нечаканымі і жартаўлівымі былі ініцыяваныя адміністрацыяй форумаў конкурсы "Топ 20 самых актыўных карыстальнікаў на 19.02.2005" і "Топ 20 самых пасіўных карыстальнікаў на 06.04.2005". У пададзеных спісах фігуравалі фарумісты з найбольшай і найменшай на той час колькасцю пакінутых паведамленняў.
Час ад часу праводзіліся індывідуальныя конкурсы, у якіх ацэньваліся як віртуальныя, гэтак і рэальныя (сярод тых, хто не пабаяўся раскрыць сваё інкогніта) вартасці фарумістаў. Варта згадаць конкурсы на найлепшы нік (жнівень 2004 г.) і аватар (жнівень 2007 г.), на самую разумную жанчыну (кастрычнік 2006 г.) і самага сексуальна прывабнага мужчыну (жнівень 2007 г.). Ладзіліся жартоўныя конкурсы фарумістаў не толькі як цалкавітых персанажаў, але і асобных частак іх цела.
Пік форумных конкурсаў прыпаў на 2008 г. Звеставаннем галоўных падзей сталі "Самые классные девушки ТУТа" (май) і "Самые классные дедушки ТУТа" (кастрычнік). 27 лістапада 2008 г. распачаўся конкурс "Найлепшыя ўсіх часоў на TUTе", якому спадарожнічалі бурныя дыскусіі і ўздым страсцей. Аўтарытэтная ініцыятарка пісала: "Звярніце ўвагу на назву: "Найлепшыя ўсіх часоў". Карыстальнік мог сказаць адно слова, якое стала бессмяротным, і патрапіць у гэты спіс". Вынікам конкурса стала абранне 100 найбольш папулярных карыстальнікаў, з якіх былі вылучаны 25 "бессмяротных".
Ініцыятыва конкурсаў у рэльным і віртуальным жыцці з'яўляецца аб'ектыўна. Усе людзі розныя і форумныя персанажы таксама. Ад міжвольных парных параўнанняў у часе віртуальных гутарак фарумісты рана ці позна пераходзяць да свядомага ранжыравання (гэта не што іншае, як стыхійна арганізаваная сацыяметрыя). Віртуальная супольнасць паступова выспявае і фармуе сваю эліту, якую мы з фарумістам Хітманам і прэзентуем у нашых відэа:
Відэа: Хамурапі
Я нарадзіўся TUT
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Відэа: Хітман
Форумы TUT.BY
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Дзякуй вам хлопцы за крэатыўнасць і вернасць форумам TUTa!
Дарагія чытачы, мы вельмі ўдзячны кожнаму з вас, хто цікавіцца лёсам нашай краіны, сочыць за навінамі свету і выражае свае погляды на жыццё на форумах TUT!