170 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  2. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  3. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  4. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  5. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  6. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  7. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  8. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  9. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  10. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  11. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  12. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  13. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  14. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  15. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  16. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  17. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  18. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  19. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  20. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  21. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  22. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  23. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  24. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  25. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  26. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  27. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  28. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  29. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  30. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели


1 і 2 ліпеня ў Будславе, на Мядзельшчыне, адбываецца фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі.

Гісторыя Будслаўскай святыні пачынаецца з 1504 г., калі вялікі князь літоўскі Аляксандр падарыў паселішча Буда віленскаму кляштару бернардынцаў. Браты-бернардынцы раскарчавалі кавалак пушчы на ўзбярэжжы ракі Сэрвач і ў 1530 годзе паставілі там невялікую драўляную капліцу.

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"
 

Будслаў-2009

У канцы XVI ст. у Будславе ўжо існавалі касцёл і кляштар бернардынцаў. Тады ж з’явіўся і славуты абраз Маці Божай. Спачатку ён належаў мінскаму ваяводу Яну Пацу. Ваявода прывёз яго з Рыма - як падарунак ад Папы Клімента VIII, пасля пераходу з кальвінізму ў каталіцтва. Пац вельмі шанаваў абраз і заўсёды вазіў з сабою. Пасля смерці ваяводы святыня перайшла да яго капелана. А той, у сваю чаргу, ахвяраваў яе касцёлу.

Першыя цуды абраза Маці Божай Будслаўскай былі апісаныя манахам кляштара Элеўтэрыем Зеляевічам у кніжцы "Задыяк на зямлі" (Вільня, 1650). Першы цуд быў зафіксаваны ў 1617 годзе, калі да пяцігадовага сляпога хлопчыка Язапата Тышкевіча вярнуўся зрок. Пазней гэты хлопчык стаў вядомым ксяндзом-кармелітам. У той жа дзень Рэджынальд Тышкевіч пазбавіўся ад падучай хваробы, на якую ён хварэў сем гадоў. Зеляевіч апісвае, што сцены драўлянага касцёла былі заклееныя сотнямі паперак з просьбамі да Маці Божай Будслаўскай.

Да сярэдзіны XVII ст. на месцы драўлянага паўстаў невялікі каменны касцёл. Для змяшчэння цудатворнага абраза майстра Пятро Грамель у 1649 годзе стварыў разьблёны алтар. А бернардынцы-злотнікі Геранім Плонскі і Бенедыкт Росман вырабілі срэбраныя аздобы для іконы - аклад і ажурную раму.

У 1767 годзе быў закладзены першы камень новага касцёла. Велічная базіліка паўстала за 16 гадоў. Першы, стары касцёл, не зносілі: ён застаўся ў выглядзе бакавога памяшкання храма, у яго можна патрапіць праз дзверы з тыльнага боку вялікага храма. Патрапіць, нібы ў іншую архітэктурную эпоху. З прыземістымі скляпеннямі, галовамі грубавата-сярэднявечных анёлаў на сценах. У малым касцёле і сёння месціцца той драўляны, чорны з золатам, з фігурамі святых, алтар.

Да сярэдзіны ХІХ ст. Будслаўскі кляштар быў асяродкам не толькі духоўным, але і асветніцкім. Пры кляштары дзейнічала пачатковая школа, музычная школа, быў і шпіталь для бедных.

У 1858 годзе новая ўлада зачыніла кляштар. Кляштарныя будынкі пасля здушэння паўстання Каліноўскага былі перададзеныя царскім войскам, а пасля зусім разабраныя. Застаўся толькі велічны касцёл.

Яго штодня бачылі вучні першай беларускай гімназіі, створанай у Будславе ў 1918 годзе, яго вежы, высока ўзнятыя над навакольнымі лясамі, пэўна, сніў у Канадзе Старшыня Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч, народжаны ў Будславе.

За польскім часам будынак касцёла актыўна рэстаўравалі і абнаўлялі. Колькасць вернікаў у парафіі дасягнула сямі тысяч чалавек. Шырылася і традыцыя фэсту. На 1 і 2 ліпеня ў Будслаў з’язджаліся тысячы паломнікаў усіх канфесій. Пазней, у савецкі час, касцёл не перапыняў дзейнасці. Ніводная спроба сталіністаў узарваць касцёл не атрымалася. А замах мясцовага сельсаветчыка на цудоўны абраз Маці Божай, кажуць людзі, скончыўся для яго вар'яцтвам і хуткаю гвалтоўнаю смерцю.

Аднак цемрашальства святыня паспытала. Калі ў 1990-я з іконы Маці Божай знялі аклады, каб рэстаўраваць, пабачылі, што яна ў некалькіх месцах прабітая, прастрэленая і нават прапаленая.

Традыцыя пілігрымак у Будслаў аднавілася за незалежнасцю, на пачатку 1990-х. Ад таго часу тысячы вернікаў з Беларусі і ўсяго свету прыходзяць да касцёла пакланіцца абразу Нябеснай Апякункі Беларусі. Фэст у Будславе зрабіўся самым велічным, урачыстым і, зрэшты, самым беларускім святам краіны.

Кульмінацыяй фэсту з’яўляецца ўрачыстае шэсце з цудатворнай іконай. Дзесяткі тысяч людзей з запаленымі свечкамі абыходзяць цэнтральную плошчу мястэчка і вяртаюцца да касцёла. Нібы жывая вогненная рака плыве перад велічнай базілікай. Гэта прыгожы і велічны момант, які абавязкова трэба пабачыць на свае вочы, каб адчуць гісторыю і ўрачыстаць свята Маці Божай Будслаўскай.

Будслаў-2009

Будслаў-2009

Будслаў-2009

Будслаў-2009

Будслаў-2009

Будслаў-2009

Будслаў-2009

Будслаў-2009

***

Да Будслава можна дабрацца аўтобусамі ад Чырвонага касцёла 1 і 2 ліпеня. Падрабязная інфармацыя і запіс на пешую і аўтобусную пілігрымкі праз т.: (017) 200-44-15.

Летась у санктуарый прыбылі каля 3 тысяч пешых пілігрымаў. Усяго ва ўрачыстых набажэнствах узялі ўдзел каля 30 тысяч вернікаў.

***

Расклад урачыстасці

1 ліпеня, серада:

да 17.00 - сустрэча і прывітанне пілігрымаў;

18.00 - Святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Уладзіслаў Блін);

24.00 - кульмінацыя ўрачыстасці - працэсія са знічамі вакол Краснай плошчы. Сустрэча абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі. Святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)

2 ліпеня, чацвер:

2.00 - моладзевая праграма (музычная праграма ў палатачным мястэчку);

2.00 - Святая Імша ўсходняга абраду, Акафіст (спявае хор Грэка-каталіцкай Царквы);

4.00 - Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (у базыліцы);

6.00 - Святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы-бернардынцы);

10.30 - Святая Імша (цэлебруе кардынал Казімір Свёнтэк). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, працэсія. Гімн "Te Deum laudamus";

13.00 - Святая Імша (на польскай мове; цэлебруе біскуп Аляксандр Кашкевіч).

-21%
-10%
-20%
-20%
-15%
-30%
-5%
-20%
-80%
-25%