168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  2. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  3. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  4. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  5. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  6. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  7. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  8. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  9. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  10. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  11. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  12. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  13. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  14. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  15. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  16. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  17. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  18. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  19. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  20. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  21. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  22. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  23. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  24. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  25. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  26. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  27. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  28. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  29. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  30. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

У апошнія месяцаў 10 адбыўся сапраўдны пераварот у адносінах Беларусі з Еўропай. Пасля зняцця Захадам візавых санкцыяў беларускія чыноўнікі самага высокага ўзроўню зачасцілі ў Стары Свет з афіцыйнымі візітамі. Беларусь прынялі ва "Ўсходняе партнёрства", а еўрапейцы пачалі па-новаму адкрываць для сябе Беларусь. Шэраговых беларусаў палітычнае пацяпленне пакуль не грэе, бо галоўнае пытанне - зніжэнне кошту шэнгенскай візы - па-ранейшаму застаецца нявырашаным.

Вашай увазе - фотарэпартаж: якой убачыў Еўропу ў розныя поры года карэспандэнт TUT.BY.


ВОСЕНЬ 

Вільня (Літва)

Еўропа для Беларусі пачынаецца з суседняй Літвы. Да Вільні, якую спрадвечна сваёй лічаць не толькі літоўцы, палякі ды габрэі, але і беларусы, ад Мінска 170 км. Гэта бліжэй, чым да Віцебска альбо Гомеля. Нават у савецкія часы тыя, хто прыязджазў сюды з іншых рэспублкі "вялікага і магутнага" адчувалі зусім несавецкае паветра. Цяпер тут дык зусім Еўропа. Сціжма рэстаранаў і кавярняў. Процьма турыстаў з усіх канцоў зямной кулі. Модныя буцікі з апошнімі калекцыямі і адэкватнымі цэнамі. Гістарычная забудова, якой апекваліся літоўскія савецкія і апекваюцца цяперашнія суверэнныя ўлады. 



Плошча Гедыміна



Вежа Гедыміна.



Стары горад...



...і новы.



Як і ўлюбым еўрапейскім горадзе з традыцыямі, у старой Вільне ляжыць брукаванка. 



Помнік ахвярам савецкай акупацыі.  



У цяперашнім музеі літоўскага тэатра і кіно стагоддзе таму месціўся беларускі банк, арганізацыі і рэдакцыі нашых газет.



"Блукаю па вузкiх вулках старога роднага места..."









Касцёлы Святой Ганны, а таксама св. Францішка і Бернарда.



"Толькі ў сэрцы трывожным пачую за краіну радзімую жах, успомню Вострую Браму Сьвятую і ваякаў на грозных канях...”


ЗІМА

Брусель (Бельгія)


Сёння Брусель вядомы дзякуючы палітычнаму статусу адной са сталіц Еўрасаюзу. Тут месціцца штаб-кватэра ЕС, офіс НАТА, сакратарыят краінаў Бенілюкса і Заходнееўорапейскага саюза. Аднак горад унікальны найперш тым, што мае дзве душы - фламандскую (нідэрландскамоўную) і валонскую (франкамоўную). Ці не найлепш гэта выяўляецца ў перапляценні архітэктурных стыляў: ар-нуво, ар-дэко, барока, готыка...    
















Пазнавальны твар будынку Еўракаміссіі Берлемон (1960).





Трыюмфальная арка (1905), узведзеная ў гонар 50-годдзя незалежнасці Бельгіі.



Нешматколькасны пікет азербайджанскіх уцекачоў з Нагорнага Карабаху...



... і палестынская антыізраільская акцыя.



Знак, які забараняе пакідаць ровары каля будынка Рады ЕС. Подпісы ў горадзе - на трох мовах: французскай, нідэрландскай (дзяржаўныя) і ангельскай.   












Абчлівыя бельгійцы.



Гандлёвая вуліца пад шкляным дахам.




ВЯСНА 

Прага (Чэхія)



Напэўна, найлепшы час для наведвання Прагі - вясна. У гэтую пару можна можна найлепей адчуць атмасферу, якія панавала на вуліцах гэтага фантастычнага горада падчас перыяду палітычнай лібералізацыі ў Чэхаславаччыне ў 1968-м, які скончыўся ўводам савецкіх танкаў. 



Тут, на Вацлаўскай плошчы, ў 1968-м сотні тысяч чэхаў пратэставалі супраць савецкай акупацыі.

 



Насценны роспіс як сімвал мінулай эпохі: бульдозеры выціскаюць танкі.











Свіны грып крочыць па планеце.





Тут нарадзіўся Франц Кафка.
 





Хто на аўто, а хто на карэце. 



Старамеская плошча.



Від з вежы Карлавага моста.



На другім баку Влтавы - пражскі Вышэград.




ЛЕТА 

Кальмар (Швецыя)

Размешчаны на паўднёвым усходзе Швецыі 35-тысячны Кальмар у сярэднявеччы быў сталіцай аб’яднанага каралеўства Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Нарвегіі і Ісландыі. Да 17 стагоддзя горад з уласным флотам заставаўся і гандлёвым цэнтрам каралеўства. Сёння Кальмар славіцца найперш экалагічнымі дасягненнямі і футбольнай камандай – чэмпіёнам Швецыі-2008. Тут дзейнічае ўсебаковая праграма па скарачэнні выкарыстання выкапнёвага паліва. Як вынік, сёння каля 90% электраэнергіі ў рэгіёне забяспечваецца ветракамі, гідра- і атамнымі электрастанцыямі. Ну, а самы папулярны від транспарту - двухколы ровар.



На ўскрайку горада месцяцца лецішча. Дом у Кальмары можна купіць за 100-200 тысяч еўра. Не дзіва, што места так папулярнае ў немцаў. 



Кальмарскі кафедральны сабор (18 ст.).





У гістарычным цэнтры паўсюль брукаванка.



Ровар - як стыль жыцця...









У колішняй ваданапорнай вежы цяпер месцяцца аднапакаёвыя кватэры.





У 1397 годзе ў Кальмарскі замку (XII ст.) была заключана вядомая Кальмарская унія, якая аб’яднала скандынаўскія народы. Сёння царква пры фартэцыі - найпапулярнае сярод шведаў месца заключэння шлюбаў.



Побач з замкам амаль у першаствораным выглядзе захаваўся цэлы квартал 16 стагоддзя.



Just Балтыка. 
 
-10%
-5%
-10%
-20%
-35%
-20%
-5%
-90%
-10%
-20%