Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Ваўкавыск быў восьмым местам у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, якое атрымала прывiлей на Магдэбурскае права (1503). У 2005-м горад адзначыў 1000-годдзе ад першай згадкі ў летапісе. Сёння Ваўкавыск — раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці, у якім пражывае 46,6 тысяч чалавек. Ваўкавыскі раён займае тэрыторыю 1193 км². У 190 населеных пунктах пражывае больш за 82 тысячы чалавек.

Ваўкавышчына славутая 10 каменнымі могільнікамі яцвягаў і адзіным ва Ўсходняй Еўропе археалагічным помнікам — крамянёвымі шахтамі і майстэрнямі ў ваколіцы г.п. Краснасельскі. Але наша вандроўка па іншай Ваўкавышчыне — краі рэлігійных перлінаў. Разам з тым мы завіталі і ў Матоўскі раён. 

Вёска Вярэйкі  


Касцёл Найсвятой Панны Марыі ў (1848).

Касцельны хлопчык.


Вёска Рэпля

Касцёл Найсвятой Панны Марыі (пач. ХХ ст.).

Нетаропкае рэплянскае жыццё…

Вясковыя кантрасты…




Г.п. Рось

Царква Святой Тройцы (1909).

Касцёл Найсвятой Тройцы (1801).

Сінагогу XIX ст. пераўтварылі ў безгустоўнае "кафе".  


Вёска Воўпа

Касцёл Святога Яна Хрысцiцеля (1773) - найвялікшая з драўляных бажніц Беларусі.



Пасля нядзельнай імшы малады ксёндз павучае мясцовых хлапчукоў на польска-беларуска-рускай трасянцы.



З імшы - дадому.

Старэнькая "Біблія" па-польску. 



Каталіцкая каплічка на мясцовых могілках.



Побач з ёй -  драўляная цэркаўка. 

Крыж невядомаму жаўнеру Войска Польскага…

… і праваслаўнаму месцічу.


Вёскі Гудзевічы



Унікальны этнаграфічна-літаратурны музей, створаны мясцовым настаўнікам і славутым краязнаўцам Алесем Белакозам. Гэтым драўляным сценам больш за 200 гадоў… 

… а вось саламяны дах - новы.

Алеся Белакоз з вучнямі наладзілі ліставанне з мноствам беларускіх літаратараў. Калі ў 1980-х нехта з мясцовага начальства ўбачыў стэнд, прысвечаны зэльвенскай паэтцы-дэсідэнтцы Ларысе Геніюш, яго патрабавалі зняць. Тады вучні даслалі вершы Геніюш нашым касманаўтам - Клімуку і Кавалёнку, і ўжо іхнімі адказамі "легалізавалі" стэнд.   

У гудзевіцкім музеі захоўваецца адзіны вядомы ў краіне беларускамоўны глобус, выраблены ў Заходняй Беларусі пасля "ўз'яднання" з БССР.


Мястэчка Лунна (Мастоўскі раён).

Касцёл Святой Ганны (1782).

І ў Лунне ёсць апазіцыя.

Царква Святога Іаана Прадцечы (1889).

Лунна было тыповым габрэйскім мястэчкам. У 1897 г. тут жылі 1835 чалавек, з якіх 1364 былі габрэямі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, масавых дэпартацый і нацыстоўскай акупацыі ад габрэяў засталіся адно ладныя камяніцы.  

… У большасці з іх ужо дзесяцігоддзі жывуць беларусы. Іншыя - занядбаныя. 

І толькі "зоркі Давіда" нагадваюць пра мінулую гісторыю мястэчка…

… а таксама ідышысцкія сімвалы.

Гаспадарам гэтага дома "няправільная" зорка, відавочна, не спадабалася.

У 1942 годзе паўтары тысячы вязняў мясцовага гета былі вывезеныя і знішчаныя ў канцлагеры Асвенцым. Мемарыяльнага знаку ў мястэчку няма дасюль.  

Вёска Дубна (Мастоўскі раён).


Царква Святога Мікалая (1844).

{banner_819}{banner_825}
-55%
-33%
-10%
-20%
-10%
-21%
-13%
-30%