У яго межах адбылася прэзентацыя песні-прысвячэння імені Дамініка, якое слухачы Радыё TUT.BY і парталу TUT.BY абралі "Жаночым іменем Беларусі" у часе першага беларускага аднайменнага радыё-рэаліці шоў, а паэт Уладзімір Някляеў разам з музыкам Змітром Вайцюшкевічам у прамым эфіры напісалі песню.
Дуэт у прэзентацыі кампазіцыі "Дамініка" музыку склала спявачка Даменіка, якая была музай трэцяга творчага дня шоў. Відэа-прэзентацыю з канцэрту глядзіце TUT.
Поўную інфармацыю пра першае беларускае радыё-рэаліці шоў "Жаночае імя Беларусі" можна прачытаць тут.
Даведка аб нашых партнерах
Кампанія “Ивкон” абгрунтавана лiчыцца вiртуозам у свеце салодкiх мрояў. Традыцыі, правераныя часам, і сучасныя тэхналогіі падарылі людзям дзясяткі арыгінальных шакаладна-карамельных адчуванняў, папулярныя ў Беларусі і па-за яе межамі. У беларускую гісторыю “Ивкон” увайшоў знакамітым цукерачным брэндам “Коровка”.
Марка KIA па выніках 2008 года займае 4-е месца па колькасці продажаў на рынку новых аўтамабіляў у Беларусі і працягвае актыўна пашыраць сваю прысутнасць на ім. Продажы аўтамабіляў паўднёвакарэйскай кампаніі KIA Motors пачаліся ў Беларусі у сакавіку 2006 года. ЗП “Аўтапалас-М”, якое ўваходзіць у склад Міжнароднага аўтамабільнага холдынгу "Атлант-М", ад жніўня 2007 года з’яўляецца эксклюзіўным прадстаўніком KIA Motors Corporation у Беларусі.