Вячаслаў Будкевіч,

15 студзеня ў Мінску ў межах антыалкагольнай акцыі сталічнай міліцыі "Калі піць — у сям’і не жыць" адбылася першая сёлета адпраўка ў ЛПП у Навагрудак 35 хранічных алкаголікаў, жыхароў сталіцы.

Фота Юлiя Дарашкевiч


Алкаголікаў выстраілі ў ланцуг перад журналістамі

Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле аркестра ГУУС на тэрыторыі цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў.


Міліцэйскі аркестр граў марш "Развітанне славянкі"

Тым, каго адпраўлялі ў лячэбна‑працоўны прафілакторый, раздалі кефір.


Усім раздалі па пакунку кефіра

Пагрузка ў аўтобус праходзіла пад кампазіцыю з эпізоду "Напарнік" кінакамедыі Леаніда Гайдая "Аперацыя "Ы" і іншыя прыгоды Шурыка" і марш "Развітанне славянкі". Усе адпраўленыя ў ЛПП — мужчыны. Праз некалькі гадзін прайшла адпраўка ў лячэбна‑працоўны прафілакторый 10 жанчын‑алкаголікаў.

Як паведаміў у гутарцы з журналістамі начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Сарокін, у Беларусі працуюць тры мужчынскія і адзін жаночы ЛПП, "якія выконваюць функцыі ізаляцыі антысацыяльных элементаў ад грамадства" і ажыццяўляюць іх лячэнне. Летась у ЛПП было накіравана 850 чалавек, у тым ліку 135 жанчын.

Прадстаўнік ГУУС зазначыў, што адпраўка ў ЛПП не лічыцца судзімасцю, хаця рашэнне аб гэтым прымае суд, які прызначае тэрмін знаходжання ў прафілакторыі — ад 1 да 1,5 года.

Відэа: ctv.by

Get the Flash Player to see this player.

{banner_819}{banner_825}
-12%
-25%
-50%