Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


ШЧОДРЫ ВЕЧАР

Вечар на мытні. Католікі п'юць заварку.
На ўкраінскай, вядома, сідають їсти.
На беларускай, магчыма, кульнулі чарку.
Добра ім, бульбашам, яны атэісты.

Сьнег на заставах такі ж, як у Вільні й Рызе.
Зорнае неба гоніць думкі аб хлебе.
У Эўразьвязе эканамічны крызыс:
эканомяць сьвятло - і зоркі відаць лепей.

Трое бадзягаў. Два зь візамі, трэці бязь візы.
Твары такія, што можна крычаць: “горка!”
Кажуць, па Эўраньюс выступалі ганцы зь Пізы,
быццам на ўсход ад шэнгену гарыць зорка.

Пэнсыянэр-фальксваген - нібы вярблюд аднагорбы.
Фатаробат кіроўцы вядомы мясцовым уладам.
На рухомую стужку складаюць свае торбы.
На маніторы ў мытніцы: золата, сьмірна, ладан.

Далей >>>
-25%
-21%
-10%
-20%
-30%
-30%
-10%