фотоБыло тое даўно, так даўно, што гісторыю гэтую дзяды нашыя пачулі ад сваіх дзядоў… Ішоў праз Крутагор’е салдат, спыніўся каля калодзежа біклажку напоўніць. Якраз тады прыгажуня Ліда выйшла са свайго двара з карымыслам. Як там у салдата з Лідаю каханне зладзілася, ніхто не бачыў, але праз дзевяць месяцаў нарадзіліся ў яе хлопчыкі блізнюкі. Мястэчка ведала: яны нарадзіліся ад салдата, які ішоў праз Крутагор’е ў Слуцк. Больш пра таго салдата ў Крутагор’і нічога сказаць не маглі. Ліда выгадавала сыноў адна. Хлопцы былі добрыя і разумныя, з выгляду яны не адрозніваліся ад раўналеткаў. Безбацькавічаў ніхто не крыўдзіў, а каб хто і захацеў пакрыўдзіць дык наўрацці змог бы. Блізнюкі валодалі нечалавечай сілаю. Дзеля забаўкі, яны маглі адзін адному перакідваць праз рэчку двухпудовы камень.

Далей >>>
-50%
-20%
-10%
-15%
-5%
-55%
-50%
-15%
-50%
-20%