179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  2. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  3. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  4. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  5. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  6. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  7. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  8. Суды и сутки, законы о госзащите и нацбезопасности, что с нефтью и долларом и пропавший футболист — все за вчера
  9. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  10. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  11. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  12. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  13. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  14. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  15. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  16. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  17. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  18. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  19. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  20. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  21. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  22. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  23. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  24. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  25. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  26. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  27. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  28. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  29. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  30. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке


Кастусь ЛАШКЕВІЧ, Менск-Вільня-Нарвілішкі,

фотоЗ 14 па 17 жніўня паблізу літоўскай вёскі Нарвілішкі і ўсяго ў 50 метрах ад беларускай мяжы адгрымеў другі міжнародны фестываль музыкі і мастацтва "Be2gether" ("Будзьма разам"). За тры дні відарыснае мястэчка ля падножжа сярэднявечнага Нарвілішскага замка наведалі больш за 10 тысяч чалавек, перад якімі выступілі 70 гуртоў з дзесятка розных краінаў.

Трохі перадгісторыі

 
Першы Be2gether адбыўся ў Нарвілішках у жніўні 2007-га пад дэвізам “Музыка адчыняе межы”. Тыды яго ўдзельнікамі сталі 30 гуртоў розных кірункаў і стыляў (ад хэві-металу да хіп-хопу), сярод якіх былі сусветныя велічыні Bloodhound Gang, The Young Kinives, Morcheeba, Therapy?. 
 
Аўтар ідэі і генеральны прадзюсар фэсту бізнэсмэн Гедрус Клімкявічус гэтак патлумачыў ідэю Be2gether: “Цягам стагоддзяў Нарвілішкі былі адной вёскай, геаграфічным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага. Яе жыхары маліліся ў адным касцёле, наведвалі адны могілкі. Але з распадам СССР вёску і сем’і падзяліла мяжа з калючым дротам. Нас аб’ядноўвае шматвекавая гісторыя і традыцыі, і Be2gether можа дапамагчы зноў злучыць людзей”. 
 
Дарэчы, частку сумы, атрыманай летась ад продажу квіткоў, арганізатары накіравалі пацярпелым ад чарнобыльскай аварыі дзецям Чачэрску. 
 
Сёлета літоўцы зрабілі вялікі крок наперад, значна павялічыўшы маштаб фэсту. І, як прызнаўся раней амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, гэта заслуга не столькі дзяржавы, колькі прыватнага бізнэсу, які здолеў адужаць запрашэнне столькіх знакамітасцяў. 
 
У сваю чаргу МЗС Літвы гарантавала беларусам выдачу бясплатных шэнгенскіх візаў пры наяўнасці квіткоў на фэст (каля 100 USD) усяго за некалькі дзён. У рэшце рэшт дыппрадстаўніцтва выдала прыкладна 500 віз грамадзянам РБ, якія накіроўваліся на фестываль, "Гэта толькі тыя, хто асабіста звяртаўся па візы ў пасольства", — паведаміў БелаПАН Эдмінас Багдонас. Некаторыя куплялі білеты праз турфірмы, у некаторых візы ўжо былі. 
 
Для параўнання, па словах кіраўніцы прэсавай службы фестывалю Эгле Рэмейкайце, на Be2gether-2007 пабывала больш за 800 нашых суайчыннікаў. 
 
Што мяне здзівіла
  
Арганізацыя. Яна была, сапраўды, еўрапейскай. На полі ў 6 гектараў раскінуліся два намётавых лагеры (для гледачоў і арганізатараў з журналістамі), велізарная аўтстаянка і непасрэдна канцэртная зона з трыма вялікімі сцэнамі ды шэрагам меншых павільёнаў і пляцовак, дзе кожны мог знайсці сабе занятак па інтарэсах (ад вязання і малявання да байкінгу з валейболам). Паўсюль стаялі ланцужкі біятуалетаў і, нягледзячы на заўсёдныя чэргі, моладзь цяпліва ў іх чакала. 
 
У намётавым лагеры, разбітым у чыстым полі, можна было не толькі прыняць душ (у адмыслова прывезеных кабінках), але і памыць бруднае адзенне ў пральных машынах, а потым і высушыць яго ў сушылках. Зусім побач са сцэнамі знаходзіліся гандлёвыя кропкі, дзе кожны ахвочы мог пакаштаваць стравы літоўскай, індыйскай, кітайскай і іншых кухняў, выпіць куфаль піва ці келіх віна. Гарэлкі заўважана не было. 
 
Уражвае, што бяспеку больш за 10 тысячаў чалавек забяспечвалі толькі некалькі нарадаў паліцэйскіх. Яны патрулявалі дарогі і на тэрыторыі фэсту амаль не з’яўляліся. За ўсю арганізацыю і парадак адказвалі 300 загадзя падрыхтаваных моладзевых валанцёраў, у ліку якіх было і 50 беларусаў. Пры гэтым колькасць п’яных, убачаных мною за тры дні, можна было пералічыць на пальцах адной рукі, а боек-разборак і зусім не было. На маё пытанне, чаму так, адзін літовец, былы лідэр моладзевага прафсаюзу, з усмешкай адказаў: “Бо мы прыязджаем сюды музыку паслухаць, адпачыць, а для гэтага зусім не абавязкова напівацца”
 
Беларуская пара, якая ласкава пагадзілася давезці нас пасля фэсту ў Вільню на ўласным аўто, сцвярджала, што Be2gether пакуль саступае ў масавасці аналагічнаму польскому фэсту у Гдыні, дзе яны таксама былі. Але ніхто не сумняецца, што праз колькі гадоў гэты адрыў знікне. Расейскія ж калегі-журналісты ўжо сёння сцвярджаюць, што па арганізацыі маленькай Літве ўдалося на дзве галавы пераўзысці шырака вядомыя ў нашых усходніх суседзяў “Крылья” ці “Нашествие”. 
 
Літоўская моладзь. Гледзячы на беларускую мяжу ў 50 метрах, мяне не пакідала думка: якія ж мы ўсё-ткі розныя. Яны па-заходнему разняволеныя, адкрытыя і ветлівыя, модныя і сучасныя, нацыянальна свядомыя і палітызаваныя. Мы ўсё яшчэ па-савецку падазроныя і закамплексаваныя, нерашучыя і несамастойныя, па-калгаснаму безгустоўныя і апалітычныя. Яны з лёгкасцю пераключаюцца з літоўскай мовы на ангельскую. А вось па-расейску тыя, каму 17 і менш гадоў, разумеюць з цяжкасцю і не імкнуцца да гэтага. Мы ж у бальшыні сваёй не ведаем роднай мовы, не кажучы ўжо пра замежную.
  
Ці не адзінае, што нас яднае, як мне падалося, гэта расейская лаянка. Калі ўпершыню пачуў сярод незразумелай літоўскай гаворкі нецэнзурную лексіку, падумаў: “Напэўна, майму разбэшчанаму вуху гэта падалося”. Не, выяўляецца, маладыя летувісы, насамрэч перасыпаюць родную мову трохпавярховым расейскім матам. Навошта? Адказу на гэтае пытанне я так і не атрымаў. 
 
Long Live Gruzija! Галоўнай на Be2gether-2008 была ні літоўская, ні беларуская, але грузінская тэма. Нягледзячы на сканчэнне ваенных дзеянняў у Паўднёвай Асеціі, фэст стракацеў ад палітычнай сімволікі. Грузінскай, натуральна. Бо ў гэтым канфлікце літоўцы занялі выразную антырасейскую пазіцыю. 
 
“У 1940-м мы самі перажылі савецкую акупацыю, — тлумачыць мне Аудрус, паспяховы літоўскі бізнэсмэн, якому крыху за 30. — Таму сёння, гледзячы на безпрынцыпныя дзеянні Расеі ў Грузіі, мы не жадаем, каб падобнае здарылася з намі. Спачатку — Грузія, а потым можа быць Літва з Латвіяй”… 
 
Палітызацыя насельніцтва, і найперш, моладзі, надзвычай высокая. Гэтак 20-гадовая дзяўчына — наша суседка па намётавым лагеры — дэманстратыўна выліла на зямлю келіх вермуту “за знаёмства”, калі мой таварыш (не, барані Божа, не падтрымаў Расею!) выказаў здзіўленне, чаму літоўцы так “заганяюцца” расейска-грузінскім канфліктам. Пасля гэтага яна глядзела на нас толькі з непрыхаванай пагардай. 
 
Грузінскія сцягі ў руках і на машынах, на саколках і значках, у канцэртных прысвячэннях… Цягам трох фестывальных дзён нават склалася ўражанне, што ў Літве з’явілася адмысловая мода на ўсё грузінскае. Зрэшты, чаго здзіўляцца? Рок-музыка заўжды крочыла побач з палітыкай.
 
Нарвілішскія вяскоўцы. Уявіце сабе такую карціну. На скрыжаванні дарогі стаяць два вясковыя дзядзькі, нетаропка абмяркоўваючы справы надзённыя. Да іх пад’язджае машына з віленскімі нумарамі, з якой выходзіць маладзён і ўпэўнена пытаецца па-літоўску (ну, а на якой мове яму ў Літве пытацца?): “Не падкажыце, дзе тут найбліжэйшая крама?” Незадаволена скрывіўшыся, адзін з дзядзек выгуквае: “Па-руску гавары, па-руску”. 
 
Гістарычна Нарвілішкі былі беларускай вёскай. Тут і цяпер жывуць у асноўным нашыя суродзічы, а іхнія дзеці — хто ў Літве, а хто ў Беларусі. Сталыя людзі па-літоўску цемяць слаба. Затое нашай беларускай мове шчыра радаваліся, хоць і не здзіўляліся, як у нашых вёсках. 
 
— Вы адкуль? — пытаецца сустрэты намі на дарозе хударлявы вусач пенсійнага ўзросту.
— З Беларусі, са сталіцы.
— Дык і я ж беларус! А з якой сталіцы? — чалавек, які ўсё жыццё пражыў у Літоўскай ССР і незалежнай Літве, прызнае адну сталіцу: Вільню.
— А мо ведаеце, дзе тут возера пакупацца?
— Няма тут возера, — з прыкрасцю сплёўвае мужчына. — То ж Літва…. 
 
N. R. M. і іншыя 
 
На мінулым Be2gether Беларусь прадстаўлялі "Ляпис Трубецкой", IQ48 и Drum Ecstasy. Сёлета пасля доўгіх перамоваў арганізатарам ўсё ж удалося заручыцца згодай флагманаў айчыннага року N. R. M. Апроч іх у Нарвілішках гралі дзве магілёўскія каманды — пераможцы "Рок-каронацыі-2007" у катэгорыі "Традыцыя і сучаснасць" этна-гурт Osimira і "Адкрыццё году-2006" "металічны" Tav. Mauzer
 
Што да флагманаў, ім дужа не пашэнціла. З аднаго боку Вольскаму і К даверылі права адкрываць фэст на галоўнай сцэне, што вельмі прэстыжна. Але пад акампанемент “энэрэмаўскіх” хітоў пачаўся магутны лівень, які ператварыў пляцоўку перад сцэнай у гразкае балота. Да таго ж многія гледачы элементарна не паспелі разбіць намёты ў лагеры — ім было попросту не да канцэрта. Шкада, бо N. R. M. выклаліся на 100%. Што праўда, самым адданым беларускім прыхільнікам не зашкодзілі ані дождж, ані гразь.
  
На трох вялікіх сцэнах і ў шэрагу меншых павільонах гучалі мелодыі на любы густ: рок і альтэрнатыўная музыка, электра, world, дыска… 
 
Фантастычнай энэргетыкай і гітарна-электроннымі “запіламі” ізраільцы Infected Mushroom увагналі публіку ў стан грогі. Нямецкія ветэраны Fools Garden узрадавалі няхай сабе не новым, але тэхнічным і натхняльным рок-н-ролам узору 70-х. Змрочна-таямнічы Tricky мог нічога не спяваць: нагэтулькі вялікая магія ягонага сусветнавядомага імені. Чарнаскурыя янкі з Fishbone здзівілі полінструментальным і рознастылёвым венегрэтам, а трып-хоперы Groove Armada (Англія) — яскравым светлавым і лазерным шоу. 
 
Кропля смуроду ў гарцы мёду
  
За некалькі дзён да пачатку фэсту БелаПАН паведаміў аб тым, што падчас Be2gether беларускія і літоўскія памежнікі прадпрымуць дадатковыя меры памежнай бяспекі. Часова выконваючы абавязкі начальніка прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранкамітэту Беларусі Ігар Шчацінін папярэдзіў, што грамадзяне, якія незаконна патрапілі ў пагранічную паласу, напрыклад, з мэтай паназіраць за фестывалем, будуць затрымлівацца памежнікамі.
  
Мы ехалі ў Літву цалкам законна, з візамі, квіткамі і акрэдытацыямі, але праблемы ўсё адно ўзніклі. І не з літоўскімі памежнікамі, а з беларускімі. 
 
Па дарозе ў Вільню на чыгуначнай станцыі “Гудагай” (гэта яшчэ Беларусь), нас, тых хто накіроўваўся на фэст, старанна распытвалі аб мэтах паездкі, і, як падалося, унеслі ў нейкія спісы. Па вяртанні назад у тым жа “Гудагаі” беларускія памежнікі зноў зверылі нас па “чорных спісах”, якія пачыналіся са словаў “По оперативной информации…”. У нас ператрэслі ўвесь багаж, да апошняга долара праверылі грашовую наяўнасць і склалі "Акт досмотра" аб тым, што нічога забароненага не знайшлі. Аб падобных ператрусах мне распавядалі і тыя, хто ездзіў на фэст на ўласных аўто. 
 
Карэспандэнту TUT.BY апроч таго прыйшлося дэманстраваць значную частку адзнятага на фестывале фотаматэрыялу. Пераканаўшыся, што нічога падазронага на маім здымачы не было, памежнік яшчэ некалькі разоў перапытаў: “А вы дакладна не здымалі ніякія ваенныя аб’екты: танкі, скажам?”. Як той казаў: no comments. 
 
Вынікам, цягнік затрымалі на цэлую гадзіну, і калі б не ветлівы тон памежнікаў, магло падацца, што мы едзем не з міжнароднага музычнага фэсту, а з нейкага падпольнага з’езду тэрарыстаў ці шпіёнаў.
  
Be2gether едзе ў Беларусь?
  
Напрыканцы фэсту ўжо памянёны намі Гедрус Клімкявічус выказаў спадзеў, што ў наступным годзе мерапрыемства пройдзе па абодва бакі беларуска-літоўскай мяжы. Хацелася б памыліцца, але, здаецца, што нам з вамі да падобных акцыяў - без гарэлкі і п’янага жлобства, без АМОНу з аўтазакамі і татальных ператрусаў на мяжы, але з поўнымі грудзьмі свабоды і зоркамі сусветнага ўзроўню -  яшчэ, як да Марса.  
 
Як не круці: насамперш Беларусь мусіць стаць рэальнай часткай еўрапейскай супольнасці. Толькі тады будзе ў нас уласны Be2gether, на які прыедуць не толькі літоўцы, але і палякі, чэхі, немцы і яшчэ шмат хто. Застаецца спадзявацца, што некалі так будзе, бо, як трапна зазначыў Уладзімір Арлоў, інакш проста не варта жыць.   


Фотарэпартаж Таццяны АЛЯКСЕЕВАЙ і Кастуся ЛАШКЕВІЧА.




Аўтобусы з Вільні ў Нарвілішкі ездзілі бітма-набітыя моладдзю.

Ад аўтобуснага прапынка да месца прызначэння - 2 км па пыльнай дарозе 




Нарвілішскі замак 16 стагоддзя

Касцёл на літоўскім баку


А гэта ўжо Беларусь

Грузінскіх сцягоў на фэсце было болей, чым літоўскіх

Пераважная большасць гледачоў прыехалі на Be2gether на ўласных аўто. 

Гэткімі рознакаляровымі налепкамі пазначалася ступень доступу ў розныя зоны фэсту.

N. R. M. адкрывалі канцэрт на вялікай сцэне пад магутным ліўнем… 

… але гэта не зашкодзіла беларускім фэнам адрывацца напоўніцу… 

… а музыкам адпрацаваць гадзінную праграму на ўсе 100. 

На малых сцэнах маладыя творцы давалі майстар-класы…   

… і гралі ўласныя праграмы.

Ізраільцы Infected Mushroom даводзілі публіку да экстазу.

А вось і гвозд першага дня Tricky. 

Другі дзень фэсту пачаўся з масавага прагляду баскетболу. На Алімпіядзе ў Пекіне літоўцы перамаглі харватаў.  

500 беларусаў атрымалі бясплатныя візы на фэст.

Малдаўскія зоркі Zdob si Zdub…

… і іхныя прыхільніцы.

Незакамплексаваная літоўская моладзь…

Ну і беларусы стараліся не адставаць


Пераможцы "Рок-каранацыі-2007" у катэгорыі "Традыцыя і сучаснасць" Osimira (Магілёў).

Таксама магілёўцы, але металісты Tav. Mauzer.

Беларускі атлант.

За арганізацыю і бяспеку адказвалі З00 валанцёраў.

На Be2gether утульна пачуваліся не толькі дарослыя, але і дзеці.

У паўднёва-асецінскім канфлікце літоўцы адназначна на баку Грузіі.

Эпатажны нямецкі гурт My baby want to eat your pussy прысвяціў выступ Грузіі.

Захад па-над намётавым лагерам.



Нямецкі брыт-поп Fools Garden.

Амерыканскія алтэрнатыўшчыкі Fishbone.

-25%
-30%
-30%
-10%
-50%
-10%
-40%
-20%
-25%