175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  2. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  3. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  4. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  5. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  6. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  7. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  8. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  9. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  10. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  11. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  12. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  13. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  14. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  15. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  16. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  17. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  18. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  19. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  20. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  21. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  22. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  23. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  24. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  25. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  26. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  27. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  28. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  29. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  30. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы



Затое Адаму Глобусу і яго жонцы Алене Адамчык дзяліць хатнія абавязкі не даводзіцца. За іх усё выконвае домработніца. А пазнаёмілася парачка на танцах. Расказвае Адам Глобус:

“Было гэта вельмі запамінальна. Я прыйшоў у майстэрню. Гляджу - на мальберце вісіць мой капялюш і мой плашч. Я сказаў: якая гэта скаціна павесіла мой капялюш і мой плашч на мальберт? Мне сказалі, што прыйшла тут з Генам Хацкевічам Лена такая Бяляева. Яны зараз танцуюць на танцах. Ну, я пайшоў. Знайшоў Гену, знайшоў Лену. І сказаў: якога … ты павесіла мой капялюш на мальберт? Вось так і пазнаёміліся”.


А вось лідэр Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Анатоль Лябедзька не так дасканала памятае момант знаёмства з жонкай Святланай. Аказалася, гэта было не на бульбе, як думаў ён, а ў будатрадзе. Праз 24 гады пасля лёсавызначальнай паездкі ў будатрад Лябедзькі прызвычаіліся ўжо да будзённага жыцця. Хатнія абавязкі строга не дзеляць. Смецце выносяць - калі трываць ужо нельга.

Святлана Лябедзька: “Кветкі - гэта толькі маё. Астатняе - на трох”.
Анатоль Лябедзька: “Ну, у нас няма такога, каб дзяліць. Смецце выносім, напрыклад, калі мех поўны і трываць ужо нельга”.

А як вырашаюцца спрэчныя пытанні? Вядома, дэмакратычнымі метадамі.

Анатоль: “Ну, раз у месяц мне нагадваюць, што я дэмакрат і ўзначальваю дэмакратычную структуру. Гавораць: гэта дэмакратыя, так што ты пагаджайся альбо…”



У салісткі гурта "Indiga" Русі і Юры Маціюна таксама дэмакратыя: гатуе той, хто галодны; каму брудна, той прыбірае.

Руся: Мы вырашылі пабудаваць у сваёй сям’і дэмакратыю. Таму мы падзяляем абавязкі вельмі проста. Хто галодны, той гатуе. Каму брудна, той прыбірае ў хаце.
Юра: Хто галоўны?
Руся: Хто галодны!
Еўрарадыё: А хто галоўны?
Юра: У нас парламент. Урааа!

У іх маленькай сям’і ёсць і свой дэвіз:

Юра: “Мы - чумавая банда. Такімі соннымі галасамі кажам: мы - чумавая банда, і ідзем мыцца”.



У мастачкі Нікі Сандрос і яе каханага Ігара Кустава цэлы стос сямейных дэвізаў. Па-першае, адзін аднаго яны клічуць “анукі”. Расказвае Ніка Сандрос:

“Па-першае, мы клічам адзін аднаго “анукі”. Сябры пытаюцца: чаго гэта вы адзін аднаго анучкамі называеце? А гэтае слова са старажытнай егіпецкай мовы абазначае “маё жыццё, пачатак усяго”. Па-другое, мы заўсёды кажам адзін аднаму: “Пляваць хацелі”. Вось бачыце, у нас нават на дзвярах напісана, каб ніхто не забыў. Па-трэцяе, мы заўсёды кажам адзін аднаму: “Гэта не важна”.

У сямейным жыцці, лічыць Ніка, вельмі важна умець сварыцца. І робіць гэта парачка вельмі адмыслова:

Ніка: “Руся кажа нам: вы падобныя на анёлаў. Вы, напэўна, ніколі не сварыцеся. А я кажу: трэба ўмець сварыцца. Можна крычаць адзін аднаму: я цябе ненавіджу, радасць мая!”



Саліст гурта “beZ bileta” Віталік Артыст лічыць, што нічога ў іх сям’і не памянялася з нараджэннем дзяцей:

“Дзеці з’явіліся - проста стала большая колькасць нашай тусоўкі”.

А вось ягоная каханая Таня Кушнер з нараджэннем дзяцей адчула, як змянілася яе каханне:

“Я думаю, каханне заўсёды трансфармуецца. І гэтае пачуццё не прытупляецца. Напрыклад, першае, падлеткавае каханне - такое вострае, калючае. Потым каханне становіцца захапляльным, глыбокім. А потым, калі яшчэ дзеці з’яўляюцца, аказваецца, што таксама, як свайго каханага, можна любіць і дзяцей. І гэта не ганебна!”



Нараджэнне дачкі памяняла і жыццё паэта Андрэя Хадановіча і яго жонкі Марыны Шоды.

Андрэй Хадановіч: “Яно зрабілася не проста намінальным жыццём. А ўсё стала больш сапраўдным”.

Што да Марыны, то на пытанне, ці больш посуду даводзіцца мыць, яна адказала:

Марына Шода: “Мыць - больш. Біць - менш. Скандалаў і розных сцэнаў стала значна менш. Іх увогуле не стала”.



А салістка гурта “Клёндайк” Каця Пытлева сцвярджае, што за чатыры гады сумеснага жыцця з мужам Аляксеем Каўганавым яны ні разу не сварыліся:

“Мы не сварымся. Калі ў нас узнікаюць нейкія непаразуменні, гэта ўсё вырашаецца на працягу хвілінаў трыццаці проста шляхам звычайнай размовы. Сёлета будзе чатыры гады сумеснага жыцця. І мы не сварыліся за гэты час”.

Каця таксама прыгадала, як яны з Лёшам пазнаёміліся:

“Мне Лёшанька вельмі спадабаўся. У яго на той час была прычоска — амаль як у мяне зараз. Выбелены ўвесь. Таксама іракез, толькі як у Элвіса Прэслі. І я дала яму падпольную мянушку Дэпеш. Ён у мяне ў тэлефоне Дэпеш дагэтуль”.



Гісторыю знаёмства з мужам Глебам Марозавым узгадвае таксама тэлевядучая Тамара Лісіцкая:

“Мы пазнаёміліся на радыё. Я пачула яго голас. Я тады ведала галасы ўсіх ды-джэяў, а гэты голас быў мне незнаёмы. На ўзроўні голасу і ідэй мне вельмі спадабаўся гэты чалавек, і я пачала яго высочваць. Урэшце мы перасякліся на радыёстанцыі. Потым у нас быў невялікі службовы раман. Паглядзелі адзін на аднаго і падумалі: пры ўсіх мінусах нам разам нядрэнна. І ўсё. Усё пайшло, паехала”.



А кіраўніка гурта “Нейра Дзюбель” Аляксандра Кулінковіча ў яго будучай жонцы прывабіла непрыступнасць, аднак ён быў настойлівым. Кажа, што можа нават кніжкі пісаць, як ахмурыць жанчыну:

Аляксандр Кулінковіч: “Яна была такой недатычнай і непрыступнай вельмі. І гэта мяне страшэнна прывабіла. Як прынцып: пазнаёміцца, запрасіць кудысьці, у рэстаран, напрыклад. Я быў вельмі настойлівы. Кнігі трэба пісаць пра тое, як мужчыны ахмураюць жанчын, а жанчыны ахмураюць мужчын”.



З Днём святога Валянціна вас! Кахайце адно аднаго.

Віталіна Грахоўская

-70%
-10%
-20%
-30%
-55%
-10%
-15%
-50%