168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  2. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  3. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  4. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  5. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  6. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  7. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  8. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  9. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  10. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  11. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  12. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  13. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  14. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  15. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  16. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  17. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  18. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  19. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  20. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  21. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  22. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  23. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  24. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  25. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  26. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  27. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  28. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  29. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  30. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить


Міра Шульц,

Еўрарадыё спакусіла беларускіх зорак Новым годам. Мы прапанавалі ім паспяваць у ноч на 31 снежня на карпаратыве невядомай фірмы з Баранавічаў. Не адмовіўся ніхто, бо свята з зоркай каштуе ад 2 да 5 тысяч долараў.

Гурт “Тяни-Толкай” адразу падкрэслівае свой зорны статус і папярэджвае мяне, што не ўсім “па кішэні”.

Тяни-Толкай: “Я баюся, вы нас па цэнніку проста не “пацягнеце”. У навагоднюю ноч мы зараджаем “чацвёрку” за 30-40 хвілін”.

Ад прадзюсера спявачкі Ані Шаркуновай я даведалася, што запрашэнне зоркі ў Баранавічы будзе каштаваць амаль удвая даражэй за сталіцу. Бо, паводле слоў Уладзіміра Кубышкіна, у Мінску за навагоднюю ноч спявачка можа зарабіць на некалькіх карпаратывах.

Уладзімір Кубышкін: “Аня ў навагоднюю ноч па Мінску каштуе дзве з паловай тысячы долараў. Але з улікам таго, што мы адназначна больш нідзе не паспеем, мы б з задавальненнем да вас прыехалі за чатыры тысячы. Разумееце, калі мы ўжо прыедзем, то зможам адыграць без праблемаў два аддзяленні. Прыедзем з дзяўчатамі з балета. Будзе свята, гэта я вам абсалютна дакладна абяцаю”.

Толькі дзякуючы сусветнаму крызісу, я атрымала зніжку на навагоднюю ноч з вядомым вядучым Яўгенам Булкам. Усяго за 3 тысячы долараў Яўген пагадзіўся забаўляць нас з 9-ай вечара да 4-ай раніцы. Пры гэтым ён не пагрэбуе касцюмам Дзеда Мароза і нават згодны праспяваць у караоке аўтарскія песні майго шэфа.

Яўген Булка: “Увогуле гэта я для Мінска такую цану назваў. Але ўлічваючы фінансавыя пературбацыі… (задумваецца) можна і паменшыць кошт. Але ж вы самі зразумейце - за тысячу я таксама не паеду”.

Вось і дырэктар гурта J:Mors нечакана для мяне загаварыў пра… навагодні сацыяльны пакет!

J:Mors: “Выступ у навагоднюю ноч магчымы, але гэта будзе каштаваць прыкладна 5 тысяч долараў за гадзіну, плюс наш сацпакет. Мы павінны ехаць з жонкамі, самі адзначыць свята. Нам патрэбны гатэль, у якім павінен быць нумар з вялікім холам, дзе мы зможам самастойна адзначыць Новы год. Адпаведна, ежа таксама за ваш кошт”.

Дырэктарка Ірыны Дарафеевай з самага пачатку цікавіцца магчымымі варыянтамі разліку:

“Мінімальна ў такі час гэта каштуе 2000 долараў. У прынцыпе, гэта ўжо наш выхадны дзень і, канешне ж, разлічыцца лепш было б на месцы”.

Калі мы дамовіліся, яна прапанавала… некалькі варыянтаў выступу Ірыны - ў залежнасці ад памераў памяшкання і нашых пажаданняў. Можна замовіць сольны выступ спявачкі ці выступ з бэк-вакалам. Але мы вырашылі: гуляць так гуляць, і спыніліся на шоў з балетам!

“Калі ў вас ёсць фае, гэта будзе выступ Ірыны разам з балетам. На гадзінку-паўтары”.

Толькі гурт Atlantica прыехаць з канцэртам у Баранавічы пагадзіўся пры ўмове: да 24-ай музыканты павінны вярнуцца ў сталіцу! Музыкі збіраюцца сустракаць свята з роднымі. Але Еўрарадыё западозрыла, што насамрэч на гэты час гурт ужо кімсьці замоўлены.

Андрэй Куляшоў, менеджэр гурта Atlantica: “Абавязкова, каб выступ быў да Новага года. З нашым транспартам, улічваючы, што да Баранавічаў ехаць паўтары гадзіны, мы павінны будзем вызваліцца а палове на 11-ую, нават раней. І ўсё гэта будзе каштаваць вам каля дзвюх тысяч”.

Прадзюсер гурта “Топлес” Максім Алейнікаў катэгарычна кажа, што гандаль не да месца.

Максім Алейнікаў: “Сітуацыя якая - мабыць, танней чым тысяч за пяць я не паеду. Гэта будзе выступ на 40-45 хвілін”.

У музыкантаў з “Bezbileta” дзейнічае свой навагодні тарыф. Яны нават падлічылі, што білет да Баранавічаў будзе каштаваць 300 долараў:

Bezbileta: “Усё магчыма, але ж у нас максімальныя кошты на 31 снежня - 3000. Плюс апарат — 600, і выезд яшчэ 300. Усё па павышаным навагоднім тарыфе”.

Прадзюсер спявачкі Жанет, Генадзь Мельнікаў, адзіны, хто назваў мне навагоднія кошты ў… беларускіх рублях. Вось ён - сапраўдны патрыятызм! Які, дарэчы, каштуе 6 мільёнаў за гадзіну.

Генадзь Мельнікаў: “У нас ужо запланаваныя мерапрыемствы, але і да вас мы б таксама заехалі. У нас ёсць варыянты па выступленні: ад гадзіны і болей з шоў-балетам і без яго. Адпаведна, адсюль і кошты. Але ж паколькі гэта на выездзе, тут ужо паўгадзіны ці гадзіна - не будзе вялікай ролі. Калі ўжо прыедзем - будзем працаваць. Пры раскладзе Жанет і чатыры дзяўчыны з шоў-балету разлічвайце прыкладна на 6 мільёнаў”.

Еўрарадыё зычыць музыкам зарабіць 31 снежня гэтыя грошы і адпачыць.
-10%
-20%
-37%
-10%
-28%
-23%
-53%
-5%
-15%