176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  2. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  3. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  4. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  5. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  6. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  7. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  8. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  9. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  10. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  11. На субботу синоптики объявили оранжевый уровень опасности
  12. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  13. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  14. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  15. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  16. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  17. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  18. Легендарная группа «Кино» выступит в Минске. Показываем, как круто прошел ее концерт в Москве
  19. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  20. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  21. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  22. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  23. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  24. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  25. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  26. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  27. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  28. В Минске задержали группу людей, которые представлялись в Viber сотрудниками банка
  29. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  30. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19


фотоЕўрарадыё задавала дзіцячыя і падступныя пытанні Дзеду Марозу

Мы вырашылі адшукаць сапраўднага Дзеда Мароза для патрабавальнага дзіцяці і праверыць дзядулю на прафесійную прыдатнасць. Журналіст прапанаваў адказаць яму на шэраг дзіцячых і наіўных пытанняў. Аказалася, што гэта задача не з лёгкіх: адныя кідалі трубку, другія прапанавалі патэлефанаваць па іншым тэлефоне, трэція толькі гучна смяяліся. Нават грашовае заахвочванне ў 40-80 долараў за 30-хвіліннае свята не ўсіх спакусіла.

Выдуманую гісторыю: маці шукае Дзеда Мароза для 5-гадовага сына, які ў любы момант можа задаць неардынарнае пытанне, - спачатку слухалі з разуменнем, але пасля 3-4 пытанняў не хавалі свайго раздражнення і пыталіся, колькі будзе іх катаваць мой “маленькі монстр”, і вінавацілі мяне, што выгадавала такое меркантыльнае дзіця.

Еўрарадыё: Першае пытанне, дзе вы жывяце?
Дзед Мароз: Мы жывем у Белавежскай пушчы.
Еўрарадыё: Ці ёсць у вас жонка?
Дзед Мароз: Не, у мяне толькі ўнучка Снягурка, і ўсё.
Еўрарадыё: Адкуль у вас унучка, калі ў вас няма жонкі?
Дзед Мароз: Жонка Снежная Каралева з’ехала.
Еўрарадыё: Чаму вас нельга сустрэць у звычайнай краме?
Дзед Мароз: Можна. Не я, а мой кланаваны брат.
Еўрарадыё: Вы адразу ж прызнаецеся, што ў вас ёсць кланаваныя браты? Ён жа ўпэўнены, што вы адзіны.
Дзед Мароз: (паўза) Не, ну… калі ласка. Мы самі артысты і можам выкруціцца з любой сітуацыі. Ну, проста па рэкламе яшчэ шмат іншых дзедаў марозаў. Патэлефануйце ім, таму што… Ну, не ведаю. Я б не паехаў да такога дзіцяці, які шмат… Дзед Мароз - гэта казка. Разумееце? Мы прыязджаем з музыкай, робім жарты, конкурсы, гумар. А вось гэта ўсё… Ці ў вас расце меркантыльнае дзіця, ці ў яго неправільнае выхаванне.

І на гэтым Дзед Мароз скончыў гутарку і кінуў тэлефонную трубку. Хаця ў аб’яве значылася, што пры жаданні для дзіцяці напішуць індывідуальны сцэнарый.

Другі Дзед Мароз адразу ж згадзіўся адказаць на нашыя пытанні, але пасля першага (ці зможаце вы прачытаць любы верш не ўключаны ў сцэнар) папрасіў пазваніць яму праз некалькі хвілін. Пасля ён паабяцаў, што калі абярэм яго, тады ён абавязкова што-небудзь вывучыць. На гэты раз Дзед Мароз настолькі ўвайшоў у азарт, што пачаў сам прапаноўваць нестандартныя варыянты свята для дзіцяці. Нават прапанаваў увайсці не праз дзверы, а акно. Толькі ўсе клопаты па арганізацыі (наняць пад’ёмны кран) папрасіў бацькоў узяць на сябе. І тым не менш, на некалькі пытанняў яму прыйшлося адказаць.

Еўрарадыё: Дзе вы бярэце падарункі?
Дзед Мароз: Робім іх са сваімі гномамі.
Еўрарадыё: Ці сапраўдная ў вас барада?
Дзед Мароз: Так, але калі ён будзе торгаць яе, тады не атрымае падарунак.
Еўрарадыё: У чым вы ходзіце летам?
Дзед Мароз: Я заўсёды хаджу толькі ў касцюме. А летам проста сяджу і раблю падарункі са сваімі гномамі. Мне заўсёды холадна, таму што вакол мяне толькі снег і алені.
Еўрарадыё: А калі дзіця папросіць паказаць сапраўднага аленя?
Дзед Мароз: Дык я пакажу, калі гэта будзе ўваходзіць у кошт заказу.

Нягледзячы на ўсе наіўныя пытанні Дзед Мароз усё ж такі згадзіўся зладзіць свята майму дзіцяці і прызнаўся, што такой сур’ёзнай замовы ў яго яшчэ не было.
Еўрарадыё: А колькі гэта будзе каштаваць?
Дзед Мароз: Колькі па часе будзе мяне дратаваць ваша дзіця?
Еўрарадыё: Хвілін 30-40.
Дзед Мароз: 50 долараў.

У агенцтве, дзе працуе наступны Дзед Мароз, незвычайным пытанням здзівіліся, але з упэўненасцю сказалі, што прафесійны дзядуля з 10-гадовым стажам зможа даць адпор малому дзіцяці. Трэба аддаць належнае, трэці Дзед Мароз без запінкі адказваў на любыя пытанні, але нават яго дзіцячае пытанне збіла з панталыку і заставіла задумацца.

Еўрарадыё: У мінулым годзе сын задаў пытанне, калі Дзед Мароз памрэ, хто яму будзе дарыць падарункі?
Дзед Мароз: А хто сказаў, што ён памрэ? Дзед Мароз - гэта казка, таму ён ёсць заўсёды.
Еўрарадыё: Ці ёсць у вас жонка?
Дзед Мароз: Не, у Дзеда Мароза ёсць толькі яго ўнучка Снягурка.
Еўрарадыё: А хто яе бацькі?
Дзед Мароз: А! Нават такія пытанні былі? Сур’ёзная заяўка на перамогу. Выдатнае пытанне! (паўза) Вы паставілі мяне ў тупік.

Напрыканцы нашай гутаркі Дзед Мароз сам папрасіўся прыйсці да малога на свята: занадта цікавымі і нечаканымі яму паказаліся пытанні.

Аказалася, што такое пытанне не толькі не пад сілу Дзеду Марозу, але і сама Снягурка не ведае, хто яе бацькі.

Еўрарадыё: А хто вашыя бацькі?
Снягурка: Вясна і … вось я яшчэ і не прыдумала (смяецца). Вясна і Мароз. Званіце абавязкова, я не разгублюся. Люблю такіх нестандартных дзяцей; пасля іх пачынаеш думаць па-іншаму. Мне самой стала цікава. Я абавязкова праэкзаменую свайго Дзеда Мароза, калі ён вернецца. Ён працуе КВН-шчыкам. Можа, і выкруціцца.

31 снежня замовіць Дзеда Мароза разам са Снягуркай ў першай палове дня каштуе 40 долараў (30 хвілін), у другой - 70-80 долараў. Шкада, але адшукаць беларускамоўнага Дзеда Мароза Еўрарадыё не змагло.

Кацярына Ярмалаева
-10%
-17%
-10%
-15%
-10%
-25%
-5%
-25%
-47%
-20%
-30%