174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  2. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  3. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  4. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  5. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  6. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  7. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  8. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  9. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  10. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  11. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  12. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  13. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  14. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  15. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  16. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  17. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  18. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  19. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  20. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  21. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  22. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  23. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  24. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  25. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  26. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  27. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  28. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  29. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  30. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели


фото24 снежня на змярканні ў кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я, каб за вігілійнаю вячэраю ўсім разам перажываць вялікую радасць, якую больш за дзве тысячы гадоў таму гэтая ноч прынесла ўсім людзям добрай волі, і каб вітаць прыходзячага ў свет Хрыста.

Як усё чалавецтва калісьці чакала прыйсця Збаўцы, так заўсёды святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — час падрыхтоўкі, час навяртання сэрцаў, час радаснага чакання. Яго завяршае менавіта гэтая вігілійная вячэра.

Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў гэты вечар спалучаныя са строгім пастом: сярод страваў, якія знаходзяцца на стале, толькі посныя стравы.

У тым, што датычыць стала, у свеце і нават у нашай невялікай краіне, існуе шмат розных традыцый і звычаяў. Але ўсе беларускія католікі неадменна распачынаюць вігілійную вячэру з дзялення аплаткай ‑ прэсным белым хлебам, загадзя асвячаным у касцёле.

Аплатка (ламанцы) ‑ гэта сімвал Хрыста, які, прыняўшы чалавечае цела, аддаў сябе самога за жыццё свету, і да сканчэння вякоў прабывае з намі ў Хлебе эўхарыстычным.

Калі ўсе сабраліся, бацька, або хтосьці самы старэйшы ў сям’і, пры святле свечкі, што сімвалізуе бэтлеемскую зорку, чытае ўрывак з Евангелля паводле святога Лукі, у якім апісваецца нараджэнне Езуса ў Бэтлееме.

Затым, пасля супольнай малітвы, усе бяруць у рукі аплаткі і, падыходзячы адзін да аднаго, абменьваюцца святочнымі пажаданнямі. Пры гэтым трэба падзяліцца аплаткай з кожным, хто ў гэты вечар знаходзіцца за адным сталом.

Пасля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у касцёл.

Апрача штогадовага адзначэння пасхальнай таямніцы няма нічога больш старажытнага ў Касцёле, чым успамін пра Нараджэнне Пана і Яго першыя аб’яўленні. Святая Імша, якая служыцца з надыходам ночы, называецца Пастэрка ‑ ад лацінскага слова pastor (пастух) ‑ бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак.

Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі ‑ іх жывёла.

Гэтую памятную сцэну сёння можна ўбачыць у кожным касцёле ў перыяд Божага Нараджэння: у найбольш заўважным месцы падрыхтаваныя яслі, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, над якім з пяшчотаю і любоўю схіляецца Яго Маці Марыя, святы Апякун Юзаф, і тут жа побач на сене ‑ вол з вослікам, а крыху наводдаль з пашанаю кленчаць у вялікім здзіўленні сціпла апранутыя пастушкі…

Паводле сайта catholic.by

-5%
-50%
-10%
-10%
-5%
-12%
-20%
-50%
-70%
-10%
-50%
-20%