178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  2. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  3. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  4. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  5. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  6. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  7. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  8. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  9. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  10. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  11. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  12. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  13. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  14. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  15. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  16. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  17. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  18. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  19. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  20. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  21. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  22. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  23. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  24. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  25. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  26. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  27. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  28. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  29. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  30. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу


Сёння — Сусветны дзень без пакупак, дэвiз якога: "Перад тым як нешта набыць, — падумай, цi сапраўды табе гэта патрэбна". Ён быў уведзены з мэтай змянiць псiхалогiю спажывецкiх адносiнаў зямлян да прыродных рэсурсаў. Упершыню яго святкавалi ў 1992 годзе ў ЗША, дзе сёння ўзровень спажывання ў 30 разоў вышэйшы, чым у Iндыi. Аўтар самой iдэi правядзення Дня — рэкламiст Тэд Дэйв, якi перакананы: "Рэклама падманвае, калi абяцае, што мы станем больш шчаслiвымi, калi набудзем больш рэчаў. Яна выклiкае пачуццё незадаволенасцi i сквапнасць".
 
Мы пацiкавiлiся, а як беларусы ставяцца да шопiнгу? Цi робiць працэс набыцця пакупак iх больш шчаслiвымi? Цi могуць яны пражыць адзiн дзень увогуле без пакупак?
 
Антанiна Пазднякова, бухгалтар СТАА "Лiбрэтык":
 
— У мяне ўсё залежыць ад настрою, хоць па вялiкiм рахунку шопiнг для мяне — гэта сапраўднае мучэнне. У адрозненне ад многiх жанчын я не люблю цэлы дзень гуляць па гандлёвых цэнтрах, выставах i буцiках. Мяне хапае толькi на гадзiну, i хаджу я па магазiнах не ад таго, што няма чаго рабiць, а з канкрэтнай мэтай: набыць джынсы, абутак i г.д. Безумоўна, калi я набываю нешта вельмi прыгожае, што мне пасуе, — настрой адразу ўзнiмаецца. Мяне задавальняе вынiк шопiнгу, а не сам гэты працэс. А дзень без пакупак я магу пражыць лёгка: чым радзей я хаджу па магазiнах, тым больш спакойна сябе адчуваю. Прадуктамi харчавання "затарваюся" раз у тыдзень.
 
Выканаўчы дырэктар Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю "Лiстапад-2007" Iна Аксёнава:
 
— Шопiнг робiць мяне больш шчаслiвай, гэта сапраўды задавальненне. Я рэгулярна "выкройваю" на гэта час. Пражыць дзень без пакупак я магу, залежнасцi ад шопiнгу ў сябе не адчуваю. Самае важнае — знайсцi тую рэч, якая сапраўды прынясе мне максiмум задавальнення. Я магу патрапiць на яе выпадкова, альбо шукаць некалькi месяцаў (скажам, на пошук нейкiх шыкоўных туфляў я гатова патрацiць нават год, абы яны адпавядалi маiм патрабаванням). Вельмi важныя суадносiны цаны i якасцi, аднак калi рэч мне падабаецца, я гатова аддаць за яе i вельмi вялiкую суму. Гэта датычыцца шыкоўнай бялiзны, нейкiх жаночых аксесуараў, якiя не з"яўляюцца прадметамi першай неабходнасцi, аднак дапамагаюць мне адчуваць сябе жанчынай з iскрынкай. Калi ёсць вольны час, я з задавальненнем хаджу па магазiнах, мяне гэта расслабляе.
 
Самыя хадавыя тавары прадаўцы выкладаюць на ўзроўнi вачэй, танныя апускаюць на нiжнiя палiцы, а больш дарагiя — вышэй. I мне вельмi падабаецца выбiраць менавiта з апошняй групы. Там часта трапляюцца тавары незвычайныя, нязвыклыя. Пошук навiнак, пашырэнне свайго спажывецкага кругагляду прыносiць мне вялiкае задавальненне. Калi даводзiцца эканомiць, раблю гэта за кошт цыгарэт i алкаголю i нiколi — за кошт падарункаў сябрам i родным.
 
Леанiд Кавалёў, першы сакратар ЦК БРСМ:
 
— Для мяне шопiнгу ў прынцыпе не iснуе: па магазiнах звычайна ходзiць жонка. Я магу лiтаральна на 15 хвiлiн выскачыць — набыць тое, што трэба, i зноў паглыбiцца ў справы. Хоць працэс набыцця пакупак прыносiць мне задавальненне. Асаблiва калi даводзiцца выбiраць падарункi. Дзень без пакупак я магу пражыць лёгка. Што там дзень, я i два месяцы магу без гэтага пражыць.
 
Святлана Сухарка, журналiст Беларускага радыё:
 
— Шопiнг здольны ўзняць настрой, асаблiва калi гаворка iдзе пра нейкую рэч, аб якой ты доўга марыш, цi не рашаешся набыць з-за высокай цаны. Калi ў мяне сапсаваны настрой, я абавязкова раблю пакупкi. Магу набыць нават нязначную рэч, хай сабе i драбязу, абы зняць стрэс. Як i ўсе жанчыны, я гатова рабiць пакупкi кожны дзень. Для мяне шопiнг — гэта абавязковая штотыднёвая працэдура. Дзень без пакупак я пражыць не магу — як жа пазбавiць сябе такога прыемнага працэсу? Нават калi ў кашальку лiмiт грошай, я куплю хоць дробязь.
 
Аляксандр Лукавы, дырэктар рэстарана "Залаты век":
 
— Асабiста мяне шопiнг вельмi раздражняе, не атрымлiваю я ад яго нiякага задавальнення. Займаюся гэтым толькi па неабходнасцi, а ўвогуле лiчу дарэмным марнаваннем часу. У мяне зараз рамонт у кватэры, даводзiцца набываць розныя будматэрыялы, гэта мяне, скажу шчыра, прыгнятае. Выключэнне складае выбар падарункаў для родных — прыемна iх парадаваць. Дзень без пакупак пражыву лёгка.
 
Васiль Хрол, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь:
 
— Часу на шопiнг я выдзяляю няшмат, раблю гэта двойчы ў месяц (пакет малака i бохан хлеба шопiнгам не назавеш). Тым не менш шопiнг для мяне — гэта спосаб атрымаць станоўчыя эмоцыi. Асаблiва ў дзень выдачы зарплаты. Мне вельмi прыемна рабiць падарункi сваiм родным i ў гэты дзень я абавязкова набываю нешта для дачкi i кветкi для жонкi. Ад усведамлення, што я трачу грошы на сваю сям"ю, у мяне павышаецца настрой i жыццёвы тонус. Увогуле, без пакупак я жыву 28 дзён у месяц.
 
Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА
 
-11%
-21%
-30%
-10%
-20%
-20%
-30%
-90%
-70%
-5%