178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  2. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  3. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  4. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  5. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  6. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  7. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  8. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  9. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  10. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  11. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  12. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  13. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  14. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  15. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  16. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  17. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  18. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  19. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  20. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  21. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  22. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  23. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  24. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  25. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  26. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  27. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  28. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  29. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  30. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин


Перш чым з высокіх трыбун прагучала незабыўнае "В СССР секса нет", над рашэннем палавога пытання бальшавікі працавалі цэлыя дзесяцігоддзі. Як працякала сэксуальнае жыццё беларускіх пралетараў, што пісалі пра ГЭТА савецкія выданні і як свабоднае каханне ператварылася ў "антынародную з'яву", высвятляла карэспандэнт "Салідарнасці".

Сексуальная рэвалюцыя
 
З прыходам бальшавікоў палавое пытанне, як аказалася, зусім не было забытае ў грукаце рэвалюцыі. Наадварот, лозунг "Даеш свабоду ва ўсіх яе праявах!" распаўсюдзіўся і на сэксуальнае жыццё пралетарыяту.
 
Вольнае каханне стала асновай адносін паміж тагачаснымі будаўнікамі камунізму.
 
"Среди нашей молодежи считается почти неоспоримой истиной, что, каждый комсомолец, рабфаковец и проч. может и должен удовлетворять свои половые стремления; половое воздержание квалифицируется как мещанство. В свою очередь каждая комсомолка-рабфаковка, просто учащаяся, на которую при этом пал выбор того или другого мальчика-самца, должна пойти ему навстречу, иначе она — мещанка, недостойная носить имя комсомолки, быть рабфаковкой, пролетарской студенткой", — адзначае ў артыкуле "Половое воспитание", надрукаваным у часопісе “Асьвета” за 1925 год, прафесар С.Васілейскі.
 
 
Сапраўды, тое, пра што піша аўтар, было натуральнай з’явай ва ўзаемаадносінах тагачаснай моладзі. Заляцанні і флірт — усё тое, што мы разумеем пад рамантыкай кахання — лічылася непрымальным, перажыткам мінулага, мяшчанствам.
 
“Слова “любоў” хочацца цяпер узяць іменна ў двукосьсе, бо стары выраз “любові”, ужо абросшы плешам буржуазнай маралі, зусім ня вяжацца з нашым разуменьнем чыстых плоцьных адносін, вызваленых ад схіленьня і насычанай сантымэнтальнасьці”, — з гонарам адзначае З.Шмідт у працы “Род і здароўе, шлюб і сям’я: раней, цяпер і ў будучыні”.
 
Дарваўшыся да нечаканай свабоды, новыя гаспадары жыцця фактычна рынуліся ва ўсе цяжкія. “Плоцьная ідэалёгія, сугучная з пралетарскай ідэалёгіяй, сугучная соцыялістычнаму грамадзтву, павінна пранікаць па навуковых рэйках у гушчы працоўнай моладзі”, — адзначаў З.Шмідт, а прадстаўнікі працоўнай моладзі спяшаліся праводзіць гэтую ідэалогію ў жыццё.
 
 
Яшчэ адным “заваяваннем” рэвалюцыі стаў істотна спрошчаны падыход да пытанняў шлюбу і сям’і. Бальшавікі не адвяргалі сямейнай мадэлі адносін, аднак працэдура разводаў настолькі спрасцілася, што дастаткова было заявы аднаго з супругаў і праз пару тыдняў ты быў абсалютна свабодны.
 
“Пралетарская дыктатура раз і назаўсёды пакончыла з адным з агідных інстытутаў капіталістычнага грамадства - прымусовай пажыццёвай манагаміяй, - заўважае С.Вальфсон у кнізе “Сям’я і шлюб у іх гістарычным развіцці”. — Вялікая Пролетарская рэволюцыя парвала іржавыя ланцугі неразрыўнасьці шлюбу, яна вызваліла людзей ад неабходнасьці барахтацца ў шлюбаразводнай гразі, як гэта мае месца ў капіталістычных дзяржавах”.
 
Плады свабоднага кахання
 
Вынікі “пранікнення плоцьнай ідэалогіі” ў “гушчы працоўнай моладзі” не прымусілі сябе доўга чакаць: бальніцы проста ламіліся ад актывістак-камсамолак, якія жадалі пазбавіцца ад “плода свободной любви”.
 
У артыкуле Шмідта прыводзіцца ўрывак з твора Аляксандры Калантай, у якім камсамолка Жэня разважае пра сваё сэксуальнае жыццё: "Полавае жыццё для мяне проста фізічная асалода, а сваіх улюбёных я мяняю ў залежнасці ад настрою. Зараз я цяжарная, але я не ведаю, хто бацька майго дзіцяці, ды гэта для мяне і ўсёроўна".
 
 
Кіруючыся прынцыпамі сексуальнай свабоды, большая частка маладых людзей пазбаўлялася нявіннасці яшчэ задоўга да паўналецця. Акрамя непажаданай цяжарнасці, сярод выдаткаў пралетарскага кахання аказаўся і цэлы (зусім не рамантычны) букет венерычных хвароб.
 
Як адзначае расійскі гісторык Арцемій Пушкароў, з пачатку грамадзянскай вайны ў Чырвонай Арміі пачалася літаральна эпідэмія венерычных захворванняў. "Сифилитиков изолировали в специальные воинские команды, где был свой партактив, регулярно проводивший чистки "вредных и болезненных наростов", которые у красноармейцев с их настоящей болезнью не связывались. После окончания войны венерических больных стало еще больше, ведь "на гражданке" принудительного лечения не было, а многие мужчины и женщины не видели в этих заболеваниях ничего стыдного или опасного", — адзначае гісторык у інтэрв’ю “Радио Свобода”.
 
Аднак хутка венерычныя захворванні дасягнулі такога піку, што неабходны былі тэрміновыя меры. У гэтай сувязі ўрадам быў прыняты закон, які патрабаваў, каб супругі перад рэгістрацыяй шлюбу ў ЗАГСе давалі “падпіску аб тым, што кожны з іх ведае, у якім стане знаходзіцца здароўе другога”. Неўзабаве пачалося і паступовае ўтрымліванне моладзі ад разгульнага жыцця. Сексуальную энергію раілі “накіроўваць на працоўную дзейнасць”.
 
“Юноша, всецело захваченный укрепляющим и творческим трудом, в который он вкладывает всего себя, которым он всецело поглощен, такой юноша не станет ни онанировать, ни увлекаться порнографией, ни похотливо льнуть ко всякой женщине”, — адзначаў Блонскі ў публікацыі “Половое воспитание”.
 
У рэшце рэшт секс увогуле не быў абвешчаны “вычварэнствам” і “антынароднай з’явай”. Бальшавікі засталіся вернымі сваім прынцыпам: калі бурыць — то дашчэнту.
 
Анастасія Зелянкова
-30%
-5%
-40%
-20%
-50%
-30%
-10%
-50%
-20%
-10%
-10%