108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  2. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
  3. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  4. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  5. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  6. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  7. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  8. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу: снова 9 умерших
  9. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  10. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  11. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  12. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  13. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  14. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  15. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  16. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  17. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  18. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  19. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  20. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  21. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  22. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  23. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  24. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  25. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  26. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  27. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  28. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  29. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  30. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг


Летам у супрацоўнікаў ЗАГСаў часу няма ніводнай вольнай хвіліны - столькі жадаючых уступіць у шлюб. Звычайна вяселле аздабляюць прафесійныя “лабухі” з традыцыйнай праграмай расейскай папсы. "Еўрапейскае радыё" вырашыла даведацца, ці запрашаюць “адыграць вяселле” непапсовых музыкаў.

З тых, каму "Еўрарадыё" пашчасціла датэлефанавацца ў спякотны перадвыходны дзень, самымі абазнанымі ў гэтым сэнсе сталіся “Палац” і “Лепрыконсы”, а самымі несвядомымі - “Indiga” і “IQ-48”.

Лідэр “Палаца” Алег Хаменка кажа, што менавіта з выступаў на вяселлях і пачыналася гісторыя гурта: “Дзякуючы таму, што гралі вяселлі, мы паездзілі па ўсёй Беларусі. Нас запрашалі ў далёкія, заможныя вёскі, дзе мы ўпершыню пачулі жанчынаў, якія спявалі фальклор. І зразумелі, што не можам падыграць ім, калі яны спяваюць. Магчыма, гэта і падштурхнула нас даследаваць фальклор і тую спадчыну, якую мы ня ведаем”.

З тых часоў шмат чаго змянілася, і “Палац” перастаў выступаць на вяселлях. Акрамя тых выпадкаў, кажа Алег, калі браў шлюб хтосьці з сяброў. Дый тое, яны прысутнічалі на вяселлі больш як “вясельныя генералы”, чым музыкі. Калі і спявалі, то для душы, а не дзеля грошай. Што ж тычыцца вясёлых гісторый, якія часцяком здараюцца на такіх мерапрыемствах, то музыка ўзгадаў адну, калі ім прапанавалі выплаціць ганарар скачкамі з парашутам.

Алег Хаменка: “Нам прапанавалі ўзяць аплату парашутнымі скачкамі. І гэта было вельмі смешна, таму што мы сабе дрэнна ўяўлялі, як гэта пасля канцэрту кожнаму па 5 разоў скочыць з парашутам, каб атрымаць аплату за выступ”.

А вось “Лепрыконсы”, кажа басіст гурту Кірыл Канюшык, выступаюць на вяселлях, днях народзінаў і карпаратыўках так сама часта, як і на канцэртных пляцоўках. Граюць уласную праграму. І паўсюль карыстаюцца поспехам.

Кірыл Канюшык: “Лепрыконсы” на вяселлі заўсёды ўздымаюць людзей. Любы кантынгент”.

Ніякіх гісторый з музыкамі падчас такіх мерапрыемстваў, па словах Кірыла, не здаралася. Адыграўшы праграму, яны адразу сыходзяць, за стол не сядаюць.

Лідэр “IQ-48” Аляксандр Ракавец кажа, што ім, на вялікі жаль, выступаць на вяселлях не давялося. На яго думку, акрамя магчымасці зарабіць, такія канцэрты карысныя для набыцця канцэртнага вопыту. “Набываць вопыт” музыкі згодныя за 200 долараў.

Гурт “Indiga”, на думку Русі, не клічуць на вяселлі таму, што музыка нефарматная. А яны б былі не супраць. Іншая справа - пытанне аплаты.

Руся: “Для сваіх сяброў мы б зладзілі канцэрт за добрыя эмоцыі і пачуцці. Грошы не самае галоўнае. А калі гэта будзе нейкая БРСМаўская вечарына, то я лічу, што сума ў 50 тысяч долараў нас бы задаволіла”.

Ігар Варашкевіч расказаў "Еўрарадыё", што “КРАМА” грала на вяселлях толькі два разы: “Адно - Сержука Будкіна, другое - Сержука Бахуна. Але мы не выступалі там у якасці калектыву, звычайнага для вяселля, не выконвалі танцавальную праграму. Мы выступалі як “КРАМА”.

“Крамчукі” таксама не сядалі за стол, а адразу сыходзілі. Таму з імі там нічога і не здаралася. Колькі каштуе запрасіць “КРАМУ” на вяселле, Ігар не прызнаўся. Сказаў толькі, што гэта не вельмі вялікія грошы.

Два разы, дый то на днях народзінах, выступаў за ўсю сваю гісторыю “Нейра Дзюбель”. Кулінковіч патлумачыў такую “няўвагу” вельмі проста.

Аляксандр Кулінковіч: “На карпаратыўныя вечарыны альбо дні народзінаў нас клічуць людзі, якія ведаюць нашу творчасць і любяць яе. Таму калі нас паклічуць на вяселле, то гэта будзе вяселле добрага чалавека, які нас любіць і паважае”.

Граюць “дзюбелі” сваю праграму. Пасля выступу не ўцякаюць і сядаюць разам з усімі за стол. А колькі каштуюць, Саша не прызнаўся.

Зміцер Панямонаў
-65%
-20%
-20%
-10%
-15%
-20%
-10%
-12%
-10%