177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  2. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  3. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  4. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  5. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  6. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  7. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  8. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  9. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  10. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  11. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  12. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  13. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  14. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  15. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  16. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  17. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  18. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  19. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  20. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  21. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  22. На субботу синоптики объявили оранжевый уровень опасности
  23. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  24. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  25. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  26. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  27. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  28. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  29. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  30. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе


Кароль рэмейкаў за беларускія грошы выбірае самыя дарагія гатэлі і распускае за гэта кулакі. У расійскай прэсе прабеглі чуткі пра канфлікт, які здарыўся паміж Кіркоравым і дырэктарам беларускай дэлегацыі на “Еўрабачанні” Юрыем Азаронкам.

Паведамілі пра яго сведкі падзеі — журналісты газеты “Твой день”. Азаронак не захацеў дзяліцца “прымацаваным” да яго аўтамабілем, каб завезці аднаго з артыстаў у бальніцу. На гэта Кіркораў вельмі раззлаваўся, пачаў крычаць і нават даў па вуху Азаронку.

Каб пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя чуткі, Еўрарадыё звярнулася да Аляксандра Ціхановіча, які зараз знаходзіцца ў Хельсінкі. І бачыў сварку на свае вочы.

Аляксандр Ціхановіч: “Адзін з артыстаў балета, які суправаджае выступ Калдуна, нешта не тое з’еў, і яму стала дрэнна, яго трэба было везці ў паліклініку. А ў гэты час патэлефанавалі і сказалі, што трэба сустракаць наш груз, які прыйшоў у аэрапорт, і для гэтага таксама была патрэбна машына. Ну, і пагаўкаліся яны крыху… Разыходжанні у меркаваннях бываюць на роўным месцы.

Разумееце, узялі звычайны працоўны момант і раздзьмулі Бог ведае што, мяне гэта здзіўляе… Я побач стаяў, і гэта ўсё было на маіх вачах. Нікога не ўдарыў, пра што вы кажаце! Гэта размова праходзіла паміж трыма людзьмі. Больш гэтага ніхто не бачыў. Я не ведаю, хто наогул прыдумаў такую інфармацыю.

Вельмі дзіўная інфармацыя выходзіць. Мы размаўляем, стаім утрох, праз 5 хвілін гэта выходзіць у Інтэрнэце. Хто гэта здае? Адкуль гэта?”

А як усё ж такі вырашыўся канфлікт паміж Кіркоравым і Азаронкам? Аляксандр Ціхановіч паведаміў, што перамога засталася за Кіркоравым, артыста ўсё ж завезлі ў больніцу:

“Завезлі, канечне, а як жа мы можам пакінуць хворага чалавека без машыны? У першую чаргу машына была выдзелена менавіта яму. Адвезлі яго, аказалі яму дапамогу. І зараз ён працуе на ўсіх рэпетыцыях”.

Аляксандр Ціхановіч заўсёды быў своеасаблівым громаадводам, які заспакойваў журналістаў. Гэта было вельмі заўважна падчас мінулых скандалаў, звязаных з удзелам беларусаў на “Еўрабачанні 2007”. Нават калі канфлікт быў відавочны, Ціхановіч заўсёды імкнуўся схаваць яго і казаў, што на самой справе ўсё добра.

Дарэчы, Кіркораў у Хельсінкі непрыемна здзіўляе беларусіх чыноўнікаў, але робіць прыемна беларускім дэлегатам. Усё пачалося з таго, што спявак перасяліў усю дэлегацыю ў іншы, вельмі шыкоўны гатэль.

Як паведаміў Дзмітрый Калдун “Комсомольской правде”, Аляксандр Ціхановіч выбраў гатэль. Але Кіркораў прапанаваў паглядзець яшчэ. У выніку яны аб’ехалі яшчэ 5-6 гатэляў і спынілі свой выбар на самым лепшым. Калдуну дастаўся вялікі сонечны трохпакаёвы нумар, а Кіркораву дык і ўвогуле — шасціпакаёвыя апартаменты.

Еўрарадыё ўзялося падлічыць, у якую прыкладна суму выліваецца аднадзённае пражыванне беларускай дэлегацыі для Белтэлерадыёкампаніі, якая, дарэчы, афіцыйна ўзяла на сябе гэтыя выдаткі. Для гэтага наш карэспандэнт патэлефанаваў у гатэль Scandik Simokentta, у якім засяліліся прадстаўнікі Беларусі.

На рэцэпшэне нам паведамілі, што сярэдні нумар каштуе 140 еўра, а нумары класа “люкс” — 750 еўра за суткі. Але на дні “Еўрабачання” ўсе 360 нумароў былі занятыя.

Калі ўлічыць, што Кіркораў, Азаронак і Калдун жывуць менавіта ў нумарах “люкс”, ды яшчэ і дадаць астатніх дэлегатаў (іх, дарэчы, сёлета 22), якія пражываюць у звычайных нумарах, атрымліваецца, што толькі на жыллё за суткі Белтэлерадыёкампанія выдаткоўвае прыкладна пяць з паловай тысячаў еўра!

А калі прыплюсаваць яшчэ кошт за ежу (напрыклад, вячэра каштуе 25 еўра на чалавека), сума атрымліваецца вельмі не маленькая…

Нам застаецца спадзявацца, што гэтыя грошы не марнуюцца.

Аляксандра Чалей

-10%
-50%
-20%
-20%
-30%
-5%
-20%
-15%
-15%