Поддержать TUT.BY
59 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


Афрыканскi шэры папугай па мянушцы Зiгi, якi належаў брытанцу Крысу Тэйлару, аднойчы голасам дзяўчыны свайго гаспадара вымавiў: "Я кахаю цябе, Гары!". Калi ж Крыс паставiў пытанне рубам, Сьюзi, ягоная сяброўка, прызналася, што на працягу апошнiх чатырох месяцаў у яе быў раман з хлопцам па iменi Гары. У той дзень Крыс вырашыў развiтацца са сваёй сяброўкай.

А пачалося ўсё ў адзiн дзень, калi 8-гадовы папугай, якi некалькi гадоў складаў кампанiю брытанцу, адкрыўшы сваю дзюбу, сказаў голасам дзяўчыны свайго гаспадара толькi адно слова: "Гары!". Затым папугай стаў лапатаць: "Прывiтанне, Гары!" - калi званiў мабiльны тэлефон Сьюзi Колiнз. Падазрэннi Крыса ўзраслi, калi Зiгi стаў iмiтаваць гук працяглага пацалунку кожны раз, як па тэлебачанню гучала iмя Гары.

Гэтае прызнанне паклала канец двухгадовым адносiнам гэтай пары, але i дружба Крыса з Зiгi не перажыла такога выпрабавання. Крыс далей не змог выносiць такiх пакут з боку птушкi i аддаў Зiгi мясцоваму гандляру папугаямi. "Мне шкада было развiтвацца са Сьюзi, але калi з майго жыця пайшоў Зiгi, гэта проста разбiла мне сэрца, - сцвярджае 30-гадовы праграмiст з графства Йоркшыр. - Зiгi быў такi адзiн на мiльён. Ён быў верным сябрам, i я ўпэўнены, што ён клапацiўся пра мяне. Яму нiколi не падабалася Сьюзi, i яна да яго так i не прывязалася", - дадае ён. Аб гэтай гiсторыi паведамiла на днях газета "Гардыян".

Зiгi ўмеў таксама iмiтаваць галасы Крыса i яго сяброў, а таксама бытавы шум - такi, як дзвярны i тэлефонны званкi, трэль будзiльнiка. Ён таксама падражаў гукам, якiя даносiлiся з радыёпрыёмнiка цi тэлевiзара.

Сьюзi, у сваю чаргу, таксама адносiлася да папугая не вельмi лiрычна: "Я вельмi здзiўлена, што Крыс пазбавiўся ад гэтай праклятай птушкi. Ён праводзiў больш часу ў размовах з ёй, чым са мной. Я яго цярпець не магла i, мяркуючы па ўсiм, гэта было ўзаемна".
-15%
-25%
-10%
-30%
-55%
-20%
-40%