Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


Мужчынам здаюцца больш прывабнымi жанчыны, якiя маюць звычку падоўгу затрымлiваць позiрк на чалавеку, з якiм размаўляюць. Жанчын, якiя хутка адводзяць позiрк, мужчыны лiчаць не такiмi прывабнымi i сэксуальнымi.

Даследчыкi сцвярджаюць, што нашы ўражаннi аб iншых людзях абсалютна неаб’ектыўныя, паколькi тут iграюць ролю простыя невербальныя знакi. Калi жанчына адводзiць позiрк, мужчына адчувае сябе адвергнутым, ён лiчыць яе паводзiны прыметай абыякавасцi. Падсвядома гэта ўспрымаецца як рыса характару жанчыны.

Даказана, што позiрк iншага чалавека выклiкае моцную рэакцыю на фiзiялагiчным узроўнi, правакуе ўзбуджэнне пэўных участкаў кары галаўнога мозга. У выпадках, калi гаворка не iдзе пра якi-небудзь сэксуальны iнтарэс, пiльны позiрк проста дапамагае лепш сканцэнтравацца на суразмоўцы, яго словах i дзеяннях. У больш рамантычных сiтуацыях такi позiрк уздзейнiчае проста магiчна.

Паводле двух эксперыментаў, праведзеных з удзелам жанчын i мужчын, прывабнымi мужчыны назвалi тых сфатаграфаваных мадэляў, якiя глядзяць «вочы ў вочы» (для жанчын гэта было непрынцыповым). Адзiн амерыканскi псiхолаг заўважыў пры гэтым, што ёсць шмат iншых важных момантаў, у прыватнасцi, як размешчаны, скажам, плечы i г.д.
-20%
-30%
-10%
-10%
-20%
-10%
-20%
-10%
-90%
-10%