
Пятрусь Броўка. Малюнак Лявона Вольскага
Шмат вершаў Пятрусь Броўка прысвяціў радзіме. Здаецца, што нават тыя, хто дрэнна вучыўся ў школе, здольныя працытаваць яго верш "Пахне чабор".
Літаратурная дзейнасць Пятруся Броўкі - гэта яшчэ і пераклады на беларускую мову твораў Тараса Шаўчэнкі, Уладзіміра Маякоўскага, Аляксандра Твардоўскага, Джорджа Байрана і іншых знакамітых паэтаў. Быў ён таксама акадэмікам АН БССР, галоўным рэдактарам Беларускай савецкай энцыклапедыі.
Памёр Пятрусь Броўка 24 сакавіка 1980 года ў Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.
У дзень народзінаў прапануем пачытаць такія радкі паэта, прысвечаныя творчасці:
Радок габлюеш і стругаеш,
Каб ён за сэрцы браў глыбей,
А пойдзе ў кнігу - ты чакаеш,
Ці адгукнецца ён табе?
Ці шмат, з парогу да парогу,
Хацінак ён пераступаў,
Бо, выпраўляючы ў дарогу,
Яму ты гэтага жадаў.
Каб людзям быў, як хлеб, патрэбен
I каб высокі быў палёт,
Каб ім так распісацца ў небе,
Як піша часам самалёт!
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Открыть/cкачать видео (29.97 МБ)
Кінафільм "Паэт у дарозе", 1964 г. 1-2 ч., рэж. С. Прошын, апер. Г. Масальский, І. Рэмішэўскі; Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў.
Кіначасопіс "Савецкая Беларусь", № 7, 1975 г., рэж. Р. Дзадзіева, Р. Ясінскі, апер. Ю. Іванцоў, Ф. Кучар, І. Каган, Г. Шынгер, Я. Сакалоў, Н. Южык; кінастудыя "Беларусьфильм".
Відэаматэрыялы падрыхтавала галоўны архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Алена Паляшчук.