Стывен Уільям Хокінг. Упэўненыя, што вы дзесьці чулі гэтае імя. Прыйшоў час сказаць фізіцы “так”.
Ужо ў сераду, 29 красавіка адбудзецца другая па ліку сустрэча з шэрагу навукова-папулярных лекцый ад суполкі “Знайдзі сваіх” пры падтрымцы TUT.BY.




Напачатку сустрэчы пойдзе гаворка пра знакамітага англійскага фізіка-тэарэтыка Стывена Хокінга. Пазнаёмімся з яго творам “Кароткая гісторыя часу. Ад вялікага выбуху да чорных дзірак”, крыху паразмаўляем пра ўяўленні аб Сусвеце, прасторы і часе.

Галоўнай часткай выступу стане расповед астранома і фатографа Віктара Малышчыца пра чорныя дзіркі. Што яны сабою ўяўляюць і ці такія яны чорныя на самой справе. Як звычайна, размова пройдзе ў вельмі дасціпнай і зразумелай для кожнага форме.

Невялічкім падарункам для самых зацікаўленных і тых, хто дачакаецца заканчэння мерапрыемства, стане файная магчымасць паглядзець у тэлескоп на Месяц (калі, канешне, надвор’е дазволіць).

Чакаем усіх а 19-й гадзіне 29 красавіка ў Галерэі TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх, уваход вольны).
{banner_819}{banner_825}
-30%
-20%
-25%
-10%
-47%
-80%
-30%
-50%