103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  2. Какие курсы доллара и евро установили обменники 3 марта
  3. «Концерт для мам, а приходить нельзя?» Родители просят пустить их на утренники к 8 марта
  4. Как Беларусь зарабатывает на реэкспорте цветов в Россию
  5. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  6. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  7. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  8. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  9. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  10. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  11. Силовики громили авто на Дзержинского, водитель хотел уехать и сбил гаишника. Суд огласил приговор
  12. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  13. «В детстве комплексовала и боялась, что нет будущего». Глухой автоинструктор — о жизни и работе
  14. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  15. Минское «Динамо» проиграло СКА в первом матче Кубка Гагарина
  16. В новом КоАП изменилась формулировка «создание аварийной обстановки». Что это значит для водителей
  17. Кирилл Рудый — о жизни после госслужбы и проектах с Китаем. «Cперва кажется, ничего нельзя, а оказывается — все можно»
  18. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  19. Суды, приговоры и весна. Что происходит в Беларуси 3 марта
  20. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  21. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  22. Минздрав сообщил, сколько новых случаев COVID-19 в стране за сутки
  23. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  24. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  25. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  26. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  27. Кризис и волны релокейта не помеха? Резидент ПВТ пошел развивать технологические проекты в регионах
  28. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  29. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  30. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси


Іна Севярын, фота: Герман Сачук,

Як зрабіць беларускасць прыбытковым элементам у забаўляльнай індустрыі? Ці ёсць попыт на традыцыйны беларускі каларыт у тых, хто ладзіць карпаратывы, вяселлі ды іншыя святы? Пра гэта размаўлялі ў Гродне тыя, хто займаецца арганізацыяй і суправаджэннем святаў на практыцы.

Фото: Герман Сачук


Ток-шоў на тэму "Беларускасць як канцэпцыя святочнай індустрыі" зладзіла 5 жніўня ў Гродне кампанія "Будзьма беларусамі". У якасці мясцовых экспертаў выступілі акторы і папулярныя вядоўцы вяселляў Віктар Шалкевіч і Аляксандр Енджэеўскі, адмыслоўцы па традыцыйнай беларускай культуры Антон і Наста Янкоўскія, а таксама рэканструктары з рыцарскага клуба "Дружына Патрыка". З Мінска прыехалі прадстаўнічкі музычна-гістарычнага праекта "Doux souvenir", якія рэканструіруюць шляхецкія балі ХІХ стагоддзя, а таксама Алена Церашкова, якая ладзіць беларускія святы для дзяцей у школе.

Фото: Герман Сачук

Удзельнікі коратка расказалі пра сябе і пра тое, якім чынам яны ў сваёй працы выкарыстоўваюць беларускія традыцыі. Гэтак, Віктар Шалкевіч адзначыў, што маладыя, якія хочуць зладзіць вяселле ў беларускім стылі, павінны перадусім самі добра разумець, навошта ім гэта. У Шалкевіча багаты досвед працы тамадой: ён правёў каля 400 вяселляў і толькі 16 пар пазней разышліся. З ім згодныя і Антон ды Наста Янкоўскія, якія сваё вяселле зладзілі не проста "ў беларускім стылі" – гэта было сапраўднае традыцыйнае вяселле. Яны раяць маладым не баяцца таго, што госці не зразумеюць і не будуць ведаць, што рабіць – досвед паказвае, што такія вяселлі, наадварот, надоўга пакідаюць ва ўсіх прыстуных добрыя ўспаміны. Гэтаксама і іншыя традыцыйны забавы, такія як танцы або калядаванне, якія Антон і Наста разам з аднадумцамі ладзяць у публічнай прасторы, прыцягваюць шмат удзячнай публікі.

Фото: Герман СачукФото: Герман Сачук

Нягледзячы на назву, гродзенскі рыцарскі клуб "Дружына Патрыка" не мае нічога агульнага з Ірландыяй. Аказваецца, Патрыкам звалі аднаго з гродзенскіх князёў XIV ст. Яго прадстаўнікі расказалі пра тое, як паслугамі рыцараў карыстаюцца арганізатары вяселляў, дзяржаўныя музеі і нават каталіцкі касцёл. Аднак асноўным заняткам рэканструкцыя пакуль стаць не можа. Гэтак, чамусьці не карыстаюцца папулярнасцю анімаваныя экскурсіі. Чаму мясцовыя турфірмы не спяшаюцца карыстацца паслугамі рыцараў, прадстаўнікі "Дружыны Патрыка" не ведаюць.

Фото: Герман Сачук

Калі ў большасці людзей традыцыйная беларуская культура асацыюецца з вясковым побытам, дык мінскі праект "Doux Souvenir" разбівае гэты стэрэатып. Яго ўдзельнікі рэканструіруюць шляхецкія балі ХІХ стагоддзя – ды настолькі паспяхова, што іх запрашалі выступаць на адной з мінскіх пляцовак у час чэмпіянату свету па хакеі. Ёсць попыт на іх паслугі і ў музеяў, і ў арганізатараў карпаратываў. Але, як і ў выпадку з гродзенскімі рыцарамі, у бізнесе яны робяць яшчэ толькі першыя крокі.

Некалькі дзясяткаў гродзенцаў, што сабраліся на дыскусіі, у самым канцы мелі магчымасць пабачыць эксклюзіўнае відэа другой паловы 90-х – фрагменты з вяселля Лявона і Ганны Вольскіх, на якіх маладыя разам з гасцямі гулялі ў пэйнтбол у антуражы Беларускай Краёвай Абароны. Праўда, не ўсе ацанілі ідэю, бо ў канцы можна было пачуць пытанне: "А што ў гэтым было беларускага?"