Таксама пры дапамозе гузікаў хлопчык стварае маленькія шэдэўры – элементы дэкору і інтэр'ера, упрыгожанні, масажоры для ног і цацкі. Нядаўна Мікіта ўразіў журы абласнога фестывалю даследчых работ "Я – даследчык" сярод дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое чацвёрты раз праводзілася ў сталіцы.

Дзеці прапанавалі больш за 100 распрацовак. Ім дапамагалі педагогі. Мікіта працаваў са сваёй мамай Аксанай Раманаўнай, якая працуе выхавальніцай.
- Мікіта здольны хлопчык, - заўважае яна. – Мне было лёгка працаваць з ім над даследчай работай "Другое жыццё гузіка". Гэта якраз той выпадак, калі як педагог я ішла ўслед за ідэямі свайго выхаванца. Мікіта прыдумаў, як упрыгожыць гузікамі настольную лямпу і фотарамку, зрабіць арыгінальны гальштук і незвычайны гадзіннік – усяго 25 аўтарскіх вырабаў.
Акрамя творчасці, Мікіта захапляецца хакеем, марыць стаць міліцыянерам.