Арт Сядзіба

Заўсёды цікава даведацца, што думаюць замежнікі пра тваю краіну. А яшчэ цікавей гэта не толькі пачуць, але і ўбачыць. Мы старанна пакапаліся ў інстаграме ды сабралі тыповыя фотамеркаванні, фотаўражанні і фотаздзіўленні ад нашых усходніх суседзяў аб Беларусі.

Апошнім часам усё часцей і часцей можна заўважыць і пачуць рускага турыста на мінскіх вуліцах. Для жыхароў Масквы і бліжэйшых гарадоў Расіі з’ездзіць на некалькі дзён у Беларусь нечым нагадвае нашае "зганяць на выходныя ў Вільню". Не вельмі далёка, але ўжо Еўропа. Едуць у Беларусь, каб з галавою акунуцца ў савецкае мінулае з жывёламі на цукерках, смачнай сгушчанкай і чыстымі вуліцамі.

Аўтараў фотаздымкаў, якія ў інстаграме падпісваюць з хэштэгамі #белоруссия і #belorussia можна суб’ектыўна падзяліць на настальгіруючых турыстаў, якія едуць у чыстую "Белоруссию", тых, хто ў Беларусі праездам і гасцей з беларускімі каранямі.

Грошы і кошты

Асобнай серыяй мы выдзялілі фотаздымкі беларускіх грошай і чэкаў, якія звычайна суправаджаюцца каментарамі: "350 тонн за еду! Богачиииии!", "Кока-кола — цена 5 560!", "Чувствую себя миллионершей!".

@alexshuykov Обед на двести тыщ и сумка больше чем за ЛЯМ!!)
@alexshuykov Обед на двести тыщ и сумка больше чем за ЛЯМ!!)
@kurkovladislav * кофе попили))
@kurkovladislav * кофе попили))
@alice_milaja #Белорусия такая Белорусия!!!
@alice_milaja #Белорусия такая Белорусия!!!
@mulli_mulokko Чувствую себя миллионершей.
@mulli_mulokko Чувствую себя миллионершей.

Парк савецкага перыяду

Вялікая колькасць савецкіх артэфактаў і інтэр’ераў у стылістыцы 80-х, якіх, па праўдзе кажучы, не менш засталося і ў Расіі, таксама прыцягвае ўвагу турыстаў. Толькі ў беларускай прасторы, яны, згодна з меркаваннем турыстаў з Расіі, з’яўляюцца не гістарычнымі фактамі з савецкага мінулага, а сённяшнімі жыццёвымі рэаліямі краіны.
 
@leshasashin
@leshasashin
 
@s_yulika привет из советского прошлого. Милые животные на конфетках в Бресте. Hello from USSR
@s_yulika привет из советского прошлого. Милые животные на конфетках в Бресте.
 
@ili_yulia Гранд СОВОК Пэлас. Беларусь. Витебск.
@ili_yulia Гранд СОВОК Пэлас. Беларусь. Витебск.
 
@mariabudtova
@mariabudtova

Беларуская ежа: Dranik Land

Хто не посціў фотаздымкі ежы ў інстаграм? Калі рускі турыст прыязжае ў Беларусь, у яго інстаграме абавязкова з’явіцца здымак дранікаў з прыкладна такім ці падобным подпісам: "Ура!!! Белорусский Драник!!! С большой буквы Д!!! Я скучала по тебе, малыш!"

@thuni Драники
@thuni Драники
@nywa_me Ура!!! Белорусский Драник!!! С большой буквы Д!!! Я скучала по тебе,малыш!
@nywa_me Ура!!! Белорусский Драник!!! С большой буквы Д!!! Я скучала по тебе,малыш!
@doncovalena
@doncovalena
@levvolfson Белоруссия, я люблю тебя !!!
@levvolfson Белоруссия, я люблю тебя!!!

Беларускія тавары: цукеркі, піва, гарэлка, згушчанка

У Расіі тавары з Беларусі карыстаюцца вялікім попытам. Склалася меркаванне, што ўся беларуская прадукцыя якасная і натуральная. Таму пад шыльдаю "Товары из Белорусии" ў адной Маскве працуе не адна сотня крамаў, якія часам гатовыя выдаць за беларускае ўсё што прадаюць, бо ведаюць, што тады будзе попыт. Прыязджаючы ў Беларусь, рускія турысты фатаграфуюць і найбольшую ўвагу звяртаюць на беларускія цукеркі, шакаладкі, гарэлку, піва і рагачоўскую згушчанку, якая надта ж ім нагадвае тую, "з дзяцінства". Гэтыя ж тавары часцей і вязуць у якасці "Presents from Belarusiа".
 
@ryttity Двоюродная бабушка сказала, что я худенькая и передала мне 2 огромных кулька конфет и эту ШОКОЛАДИЩЕ! По-другому это не назвать) горький шоколад, 90%. Аж открывать жалко)
@ryttity Двоюродная бабушка сказала, что я худенькая и передала мне 2 огромных кулька конфет и эту ШОКОЛАДИЩЕ! По-другому это не назвать) горький шоколад, 90%. Аж открывать жалко)
annashchekina @katopiter мастер-взломщик открыла обычным ножом сувенир из Белорусии от @verabudanova
annashchekina @katopiter мастер-взломщик открыла обычным ножом сувенир из Белорусии от @verabudanova
  

Назвы па-беларуску

На вуліцах Беларусі беларускую мову ўбачыш і пачуеш рэдка. Можа таму надпісы па-беларуску ў рускіх вызываюць здзіўленне, а да фотаздымка з надпісам "вакзал" яны дадаюць хэштэгі: #ржака #смешно #прикол. Ці гэта проста ўзровень адукаванасці і менталітэт?

@nazaikinskii Аж заходить страшно
@nazaikinskii Аж заходить страшно
@rijik21 Прикольные у них названия))
@rijik21 Прикольные у них названия))
@ajouravleva Тэатр юнага гледача.
@ajouravleva Тэатр юнага гледача.

Беларуская прырода: каровы і буслы

У топ фотаздымкаў беларускай прыроды адназначна патрапляюць каровы і буслы. На шматлікіх інстафотках сустракаюцца беларускія палі са снапамі ды цэлымі кампазіцыямі з іх.

@natgeoru “Где-то среди белорусских полей”. Автор фото: Вячеслав Руденок
@natgeoru “Где-то среди белорусских полей”. Автор фото: Вячеслав Руденок

Самае папсовае: зубр, бібліятэка, Нясвіж, Мір

У кожнай краіне турысты фатаграфуюць прыблізна адныя і тыя ж месцы ды помнікі. У нас склалася ўражанне, што калі абагульніць усе прагледжаныя ў інстаграме фотаздымкі, то турысты з Расіі найчасцей фатаграфуюць помнік зубру на трасе Масква-Брэст каля Баранавічаў, нацыянальную бібліятэку і замкі ў Нясвіжы і Міры.

@tinapoter Бык в Белоруссии)
@tinapoter Бык в Белоруссии)
@kurdeko_vitaly
@kurdeko_vitaly
@90x60x90 Продолжается путешествие по Белоруссии, сегодня посетили Мирский замок.
@90x60x90 Продолжается путешествие по Белоруссии, сегодня посетили Мирский замок.
@loveterehova Замок в городе Несвиж, который некогда принадлежал Польше
@loveterehova Замок в городе Несвиж, который некогда принадлежал Польше

P.S. Прыкалюхі

Скончыць жа наш агляд "Што фатаграфуюць рускія ў Беларусі" хочацца фотаздымкамі, якім не знайшлося месца ў тэматычных серыях, але пакінуць без увагі мы не змаглі.

@olio Кончаловский на @tvrain_inside: в том, как выглядит сортир, в той или иной стране, заключен код этой нации (с)
@olio Кончаловский на @tvrain_inside: в том, как выглядит сортир, в той или иной стране, заключен код этой нации (с)
@ajouravleva Мужик и медведь – не повезло мужику!)))
@ajouravleva Мужик и медведь – не повезло мужику!)))

P.P.S.

Мы вырашылі не рабіць нейкія высновы ці падводзіць вынікі. Кожны ў гэтай публікацыі знойдзе свой адказ на пытанне: дык якая яна, Беларусь?


-15%
-10%
-16%
-15%
-50%
-30%
-12%
-20%