Гэтай вясной, 17 і 18 красавіка, “Тэатр Ч” запрашае наведаць самую даўгачаканую прэм’еру 2013 года – спектакль “Дзяды”! Гэта пастаноўка па адным з самых вядомых твораў геніяльнага беларуска-польскага паэта Адама Міцкевіча. Над стварэннем спектакля працавала мацнейшая творчая каманда з Літвы. Яе ўдзельнікі - лаўрэаты прэстыжных прафесійных прэмій і конкурсаў. Рэжысёр Рамунэ Кудзманайте - стваральнік тэатральнага хіта "Жанчына без цела". Сцэнаграфія ад прызнанага майстра вытанчаных мастацтваў Марыюса Яцоўскіса ("ROOM'S", намінацыя на "Залатую Маску - 2013", "Ганна Карэніна" Тэатра ім. Вахтангава). Касцюмы ад Надзеі Гульцяевай - аўтара касцюмаў для пастановак геніяльнага Эймунтаса Някрошуса "Дзядзька Ваня", "Тры сястры", "Нос", "Гамлет", "Атэла", "Поры году", "Фаўст" і інш, а таксама для опер Вялікага Тэатра ў Маскве "Макбет" і "Дзеці Розенталя". Зорны кампазітар Фаустас Латэнас ("Тарцюф" Тэатра на Малой Броннай, "Дзядзька Ваня" і "Яўген Анегін" Тэатра ім. Вахтангава). Ну, а працуюць на сцэне толькі самыя яркія зоркі беларускага тэатра. Прэм'ера 17 і 18 красавіка 2013!
 
"Дзяды" - гэта класіка, якая актуальная і сёння. Гэта наша з вамі гісторыя - гісторыя барацьбы за КАХАННЕ, свабоду і шчасце. Містыкі і забабоны, крывавая Помста і неверагодныя рамантычныя перажыванні. Iронія і бязлітасна аголеныя ЭМОЦЫІ. Бітва вышэйшых сіл - д'ябальскіх і нябёсных - за чалавечую душу. Гісторыя, якая разгортваецца на фоне самага таямнічага і змрочнага абрада "Дзяды" і цесна пераплятаецца з ім.
 
Гісторыя кахання Густава і Марылі, якая назаўжды застанецца ў памяці нашчадкаў, роўна як Рамэа і Джульеты, Дантэ і Беатрычэ. Усё гэта востра запраўлена змовамі і мецяжамі. Неверагодна прыгожы паэтычны тэкст валодае, да ўсяго іншага, і практычна поўнай гістарычнай дакладнасцю. Адам Міцкевіч выводзіць ў творы сваіх сябраў-аднагодкаў, рэальных удзельнікаў падзей тых гадоў.
 
"Дзяды" - нараджэнне новай легенды ў гісторыі беларускага тэатра.

Інсцэніроўка Максіма Клімковіча паводле перакладу паэмы з польскай Сержа Мінскевіча (Мінск, Беларусь)
Рэжысёр: Рамунэ Кудзманайтэ (Вільнюс, Літва)
Мастак-пастаноўшчык: Марыус Яцоўскіс (Вільнюс, Літва)
Мастак па касцюмах: Надзея Гульцяева (Вільнюс, Літва)
Кампазітар: Фаустас Латэнас (Вільнюс, Літва)
Прадзюсер: Андрэй Чорны (Мінск, Беларусь)
 
Ролі выконваюць:

Святлана АНІКЕЙ
Надзея АНЦЫПОВІЧ
Вераніка БУСЛАЕВА
Таццяна ГУЛЯЕВА
Юлія КАДУШКЕВІЧ
Вольга КУРЭЙЧЫК
Генадзь ГАРАНСКІ
Юрый ЖЫГАМОНТ
Сяргей КРАЎЧАНКА
Алесь МАЛЧАНАЎ
Раман ПАДАЛЯКА
Андрэй САЎЧАНКА
Іван ТРУС
Дзмітрый ТУМАС
Аляксандр ЦЯЛЮК
 
Увага! Спектакль адбудзецца 17 і 18 красавіка 2013 г. у Палацы Прафсаюзаў.
 
Кошт квіткоў ад 30 000 да 150 000 рублёў.
 
Замова квіткоў па тэлефонах:
8017-2848228,
8029-1205555,
8029-7777754
 
на сайце WWW.GASTROLI.BY
 
Жывеце ярка разам з “Тэатрам Ч”!
 
-20%
-15%
-10%
-30%
-12%
-10%
-10%