Артыст Сярэднявечнага Вулічнага Тэатра з Мінску, вандруючы на гастролях, сабраў вялікую калекцыю здымкаў на фоне прыродных і архітэктурных славутасцяў свету. Што ж незвычайнага? На кожным здымку ен стаіць… на руках.

Фота і тэкст: Аляксей “Бекар” Бурнасенка.

…А пачалося ўсе, здаецца, яшчэ ў 2004 годзе, да стварэння нашага праекта вандроўнага тэатра, калі мы ў якасьці выкладчыкаў ірланцкага танцу паехалі разам з гуртом “Кейлі Кьел” ў Кіеў, на сумесны канцэрт з музыкамі “Рун”. Было вяселае падарожжа, і мы, зразумела, рабілі падарожжа па Кіеву. Зайшлі на гару ў цэнтры горада – а там быў такі прыгожы краявід, што мне, зразумела, вельмі захацелася зрабіць здымак. Але я быў маладым бунтаром, анархістам – і мне вельмі не хацелася рабіць гэткія банальныя, трывіальныя здымкі кшталту “Я разам з…”, як робяць тысячы іншых людзей: я разам з Эйфелевай вежай, я разам з Курскай дугой… І вось так, пакутуючы ад гэткага, хіба што не Оруэлскага “двухмысля”, я хутка шукаў варыянт зрабіць здымак арыгінальным і непаўторным. І я вырашыў стаць на рукі.
 
З яго ўсе пачалося: гэта Кіеў, 2004 год

І, як жартуюць, “жыцце мае апасля гэтага не каштавала і выгрызенага эўрацэнта”. У 2005-м я распачаў праект “Сярэдневечны Вулічны Тэатр”, з якім мы пачалі актыўна гастраляваць па Эўропе. Пакуль мы навучалі эўрапейцаў гісторыі іх тэатральнай культуры, адначасова наведвалі і шматлікія цікавыя месцы. Тут, як і ў Кіеве, вельмі хацелася сфатаграфавацца: цудоўныя гарады, рэнесансныя і барочныя славутасьці, прыродныя краявіды. І я ўжо ведаў, як гэта рабіць.
 
А ў 2006 годзе мы паехалі ў Гент, Бельгія, у Міжнародны Інстытут Старажытнага Танца, да яго заснавальніка Лівена Барта. Было шмат цікавай працы, заадно пагулялі па самаму прыгожаму гораду Эўропы па версіі 1800 года

Адначасова я трэніраваў усе лепш і лепш майстэрства артыста, і таму, як вы бачыце, на кожным наступным фотаздымку якасць стойкі паляпшаецца, хаця мне яшчэ шмат працаваць над гэтым. Пакуль збор калекцыі толькі працягваецца, і я нават не ўяўляю, куды мяне занясе гэты працэс. Выступы беларускіх майстроў тэатру карыстаюцца ў Эўропе вялікім поспехам, таму, спадзяюся, ужо праз тыдзень я дадам у калекцыю здымак на фоне Міжземнага мора. Але і сення пра кожны здымак можна распавесці нейкую вельмі цікавую, часам файную, а часам – вельмі сумную гастрольна-тэатральную гісторыю...
 
 

Пасьля Гента нашая калега, танцорка Генцкай оперы Жазэфіна Шрэйдэрс адвезла нас пагуляць ў Брусэль.


 
У тым жа годзе прэзентавалі на фестывалі вулічных тэатраў “Вобразы, маляваныя вагнем” – наш спектакль па матывах Рэмбрандта. Гданьск запомніўся прыгожай чырвонай цэглай, добрымі людзьмі і вялікай колькасцю рускай мовы: адтуль да Калінінграда два крокі.



А вось ў наступным годзе ўжо заехалі ў Антверпен. Там мы з паўгадзіны шлі па тунэлю пад вялізарнай кіламетровай рэчкай Шэльдай: цяжкае цеплае паветра, вібрацыя ад аўтамабіляў у суседнім тунэлі – і нібыта рэальна адчуваеш кубічныя кіламетры вады, што нясуцца недзе над галавой.



Апасьля Антвэрпена знаемы тэатральны крытык ехаў у Парыж паслухаць оперу. Вось так вось – з Гента ў Парыж на пару гадзін. І ўвечары дадому. Гэта Эўропа. На гэтай самай пляцоўцы, дарэчы, здымалі Адольфа Гітлера на кінастужку ў самай вядомай хроніцы захопу Францыі.
 


А гэта – прыгожы сучасны ўваход у старажытны Лувр.



Цэнтральны пляц Прагі чэскай. Гэта адзіны здымак, дзе я фатаграфаваўся ва “уніформе” – у сцэнічным строі сярэдневечнага тэатра. Атрымалася, што выступалі мы недалека, а часу было няшмат. Таму не пасьпеў пераапрануцца.


А гэта ўжо год 2008, і тады мы мелі візіт у Чыкага. Візіт быў прысьвечаны вывучэнню практык захавання гістарычнай культурнай спадчыны Краіны. І, як не сумна казаць, хоць ў ЗША той спадчыны амаль што няма, але становішча яе выглядае нашмат лепш.


 
Год 2009, і перад вамі – вядомая Мастацкая Галерэя Дрэздэна. Мы рабілі выступы вельмі блізка адтуль і, зразумелая рэч, не змаглі спыніцца, каб не паглядзець сусветныя мастацкія славутасці, што знаходзяцца там.


 
А гэта караценькі прыпынак па дарозе ў Капенгаген, на вельмі вядомы Капенгагенскі Сярэднявечны Кірмаш. Мы ўпершыню бачылі такія вялікія масты і абавязкова спыніліся пасярод маста на выспачке, каб адпачыць трошкі.
 
 

Тут ужо вандровачка па Капенгагену. На зямлі, каля мяне – мой любімы музычны інструмент – Беларуская Дуда (у футэрку).



І ў той жа год мы ўпершыню выехалі на гастрольныя выступы ў Нарвегію. Прыгажосць і пекнота нарвескіх гор і фьердаў так захапіла мяне, што на першым жа прыпынку быў зроблены гэты здымак – адразу на ўзбоччыне, на схіле дарогі.


 
Прыгожы сабор ў горадзе Магдэбурзе. Менавіта адсюль пачалося вядомае “магдэбургскае права”. Але, з-за Другой сусветнай, акрамя гэтага горад больш нічым не вылучаецца.


 
Год 2010. Больш недасягальная Нарвегія: вяршыня скалы Прэйкестолен, недалека ад Ставангера. Ззаду іншыя артысты нашага тэатра. Яны даўно ведаюць пра маё вар’яцкае хобі...
 


Прыгожы сярэдневечны горад Тарунь у Польшчы. Не такі вядомы, як Кракаў альбо Познань. Але такі ж пенкны.
 
 

Проста нейкі маленькі гарадок ў цэнтральнай Германіі, па дарозе на наступны фестываль.
 
 

Дзіўна, але да самай блізкай Эўрапейскай сталіцы ад Мінска я дабраўся толькі ў годзе 2010-м ці 2011-м. Гэта – Вільня.


 
Падчас наступных нарвескіх гастроляў мы даехалі нашмат далей: гэта шлях да гор Кьераг, і ў дзьвух метрах ад гэтага месца, дзе зроблены здымак, мы ігралі ў снежкі. Ігралі ў снежкі 23 чэрвеня 2011 года, амаль што на Івана Купалу, а па-нарвескі – “Мідсоммер”.


 
Самы прыгожы з сярэднявечных мястэчак Германіі – Целле, каля Брэмена. У гэтым горадзе стаяць дамы 1437 года, і ў іх дагэтуль жывуць людзі: свісаюць гэткія сытыя, грубыя бюргеры, паляць цыгарэткі, глядзяць на нас. І часам, гледзячы на выгляд дома, з'яўляецца адчуванне, што рэмонт ў ім не рабіўся з 1437 года прыкладна.


 
Гэтая славутасць нашмат бліжэй да сталай генерацыі, нашых бацькоў – тых, хто ня толькі нарадзіўся ў СССР, але і правеў там большую частку жыцьця. Гэта вінныя склепы, знаходзяцца каля Кішынева, Малдова. І віно ў бутэльках, што тут стаяць – старэйшае за мяне.


 
І вось ужо год 2012. Нашыя гастролі ў Аландзе – гэта выспаўны архіпелаг ў Балтыйскім моры, паміж Турку (Фінляндыя) і Стакгольмам (Швецыя). У парту там стаіць вось такі прыгожы карабель з ветразямі, якому пазайздросцілі бы і піраты Карыбскага Мора.


 
Сталіца Аланда – горад Марыенхамн. Каля мяне мясцовая сучасная славутасць – знак, які папярэджвае аб упертых каменных баранах, што стаяць навокал.


 
Апошнія нарвескія гастролі – і мы праязжаем праз так званую Атлантычную дарогу, з якой зевакі назіраюць сапраўдных кітоў у Атлантычным акіяне, і мосцік на якой зроблены так, каб здалек выглядаць, нібыта трамплін. Тут мы спыняліся і гатавалі сабе кашу з тушанінай, седзячы на тоўстым слое марской капусты, што выкінула прылівам. Нарвеская прыгажосць проста захапляла.
 


Апошні візіт 2012 года – Дублін, Ірландыя. Царква святога Патрыка.



Дублін. Самы вядомы раен пабаў у горадзе – Тэмпл Бар. Навокал – звычайныя, напалову пьяныя наведнікі, большая палова з якіх – турысты, альбо артысты, кшталту мяне, што прыехалі пайграць і выступіць на вуліцах.


 
Гэты, пакуль апошні здымак – самы заходні з Эўрапейскай часткі калекцыі: Заходні бераг Ірландыі, уцёсы Махер. Далей, на захад – толькі акіян ды Амерыка.

***
Друзья, в течение года многие из вас путешествуют за пределами нашей страны. Если у вас есть интересные фотографии с отдыха и желание рассказать о любимом месте посетителям TUT.BY, с нетерпением ждем на адрес media@tutby.com с пометкой "Фотоотдых": 

1. Историю вашего путешествия (Документ Word) - где и с кем вам посчастливилось побывать. Как долго? Почему выбор пал именно на эту страну? Что вам запомнилось, не понравилось, удивило. Какие там люди, стиль жизни, цены, традиции? Архитектура и природа? И любые другие мелочи - важен именно ваш субъективный взгляд.

2. Фото ОДНИМ заархивированным файлом. Размер - 700 по большей стороне. Количество снимков: от 30 до 70 (не более). Будет удобно их пронумеровать, а номера снимков поставить в п. 2 - нам будет проще их ставить в новость.

3. Комментарии к фото. Можно отдельным файлом в Word. Опять-таки для вашего удобства по принципу номер фото - ваш комментарий. 

-10%
-25%
-11%
-25%
-20%
-20%
-30%
-40%
-16%