Судзьдзі амэрыканскага часопісу National Geographic паглядзелі больш за 22 тысячы здымкаў, якія падалі фатографы з 150 краінаў, каб вызначыць пераможцаў фотаконкурсу 2012 году. Фотаздымкі ацэньвалі ў трох катэгорыях: "Людзі", "Месцы" і "Прырода".

Ашлі Вінцэнт (Ashley Vincent) з Чонбуры ў Тайляндзе атрымаў галоўную прэмію ў 10 тысяч даляраў (і першае месца ў катэгорыі "Прырода") за неверагодны кадр тыгрыцы ў адным з заапаркаў Тайлянду, калі тая абтрасала ваду пасьля купаньня. Ненад Шаліч (Nenad Šaljić) з Спліту ў Харватыі стаў першым у катэгорыі "Месцы" са сваім напоўненым настроем здымкам швайцарскай гары Матэргорн. А Майка Альбэрт (Micah Albert) з горада Фэйр-Оўкс ў Каліфорніі ў ЗША атрымаў першае месца ў катэгорыі "Людзі" за сваю неверагодную фатаграфію жанчынаў, якія рыюцца на сьметніку каля трушчобаў горада Найробі ў Кеніі, які стаўся прычынай шэрагу хваробаў, ад якіх пакутуе каля мільёна жыхароў гэтых трушчобаў.

Фота: nationalgeographic

Фото: National Geographic
ГАЛОЎНАЯ ПРЭМІЯ: "Выбух" - на фота Бусаба, Індакітайская тыгрыца, за якой даглядаюць ў Адкрытым заапарку Каа-Кіа ў Тайляндзе. Раней я ўжо шмат здымаў Бусабу, і станавілася ўсё цяжэй зрабіць фота, якое б адрозьнівалася ад іншых. Таму я ўзяўся больш уважліва назіраць за ёй падчас наведваньня заапарку, спадзеючыся злавіць яшчэ нейкі кадр зь яе жыцьця. Такая магчымасьць нарэшце прадставілася, калі я глядзеў, як Бусаба купаецца ў сваім басэйне, а потым абтрасае ваду. Сьціпла дадам, што ў гэты дзень мне проста ветліва ўсьміхнулася Матухна Прырода!" (Тэкст аўтара: Ашлі Вінцэнт (Ashley Vincent))

Фото: National Geographic
ПЕРШАЕ МЕСЦА, катэгорыя "Месца": "Гара Матэргорн (Цэрматт), Швейцарыя. Матэргорн, вышынёй 4478 метраў, падчас поўні". (Тэкст аўтара: Ненад Шаліч (Nenad Šaljić))

Фото: National Geographic
ПЕРШАЕ МЕСЦА, катэгорыя "Людзі": "Сярод жыхароў звалкі (муніцыпальная звалка Дандора ў Найробі, Кенія). Пад канец дня жанчынам дазваляюць парыцца на звалцы". (Тэкст аўтара: Майка Альбэрт (Micah Albert))

Фото: National Geographic
ВЫБАР ГЛЕДАЧОЎ, катэгорыя "Месца": "Паляўнічыя за айсбэргу (пасёлак Понд-Інлет, тэрыторыя Нунавут, Канада) адколваюцца абломкі лёду з айсбэргу - гэта звыклы спосаб для інуітаў, якія жывуць тут, атрымліваць пітную ваду на сушы. Падчас палявання, якое доўжылася тыдзень, мы натыкнуліся на гэты велічны айсбэрг, які ўмёрз у лёд. Гэта стала выдатнай магчымасьцю набраць дастаткова лёду і пітной вады на рэшту падарожжа". (Тэкст аўтара: Адам Койш (Adam Coish))

Фото: National Geographic
ВЫБАР ГЛЕДАЧОЎ, катэгорыя "Людзі": "Экспедыцыя па сьлядах Амундсэна (Хардангэрвіда, Нарвэгія) - лыжнае спаборніцтва па маршруце вядомага дасьледніка Руала Амундсэна прывяло ўдзельнікаў на горнае плато Хардангэрвіда ў Нарвэгіі. Стокілямэтровы шлях праз гэта плато, якім ішоў Амундсэн, рыхтуючыся да экспэдыцыі на Паўднёвы полюс ў 1911 годзе, да гэтага часу цікавіць дасьледнікаў. Амундсэн ня змог перасекчы плато і павінен быў вярнуцца з-за дрэннага надвор'я. Як сьцвярджаюць, ён казаў, што спроба перасекчы Хардангэрвіда была гэтак жа небясьпечная і цяжкая, як і заваяваць Паўднёвы полюс. Група на здымку выкарыстала спаборніцтвы для падрыхтоўкі падарожжа ў Грэнляндыю". (Тэкст аўтара: Кай-Ота Мэлау (Kai-Otto Melau))

Фото: National Geographic
ВЫБАР ГЛЕДАЧОЎ, катэгорыя "Прырода": Хвіліна пяшчоты (Нацыянальны запаведнік Масаі-Мара, Кенія). "Кожны дзень у запаведніку Масаі-Мара пачынаецца з чагосьці новага, не такога, як раней, а сканчваецца памятнымі ўспамінамі і відовішчнымі фатаграфіямі. Мне вельмі пашанцавала ўбачыць і зьняць Малайку, як завуць гэтую самку гепарда, і яе дзіцяня. Яе добра ведаюць у парку па звычцы заскакваць на машыны. Яна навучылася гэтаму ў сваёй маці Кіке, а тая і ў сваёй маці Амбэр. Цяпер, як і яе маці, Малайка вучыць гэтаму сваё дзіця. А такія ўрокі становяцца яшчэ адной прынадай для турыстаў. Вось адзін з момантаў пяшчоты паміж Малайкай і дзіцём. Мне вельмі пашанцавала зьняць гэты момант". (Тэкст аўтара: Санджу Бгор (Sanjeev Bhor))

Фото: National Geographic
Ліса (мясцовасьць Скво-Крык, акруга Парк, штат Ваёмінг; гэтая тэрыторыя ахоплівае большую частку Елаўстонскага нацыянальнага парку ў ЗША). "Звычайная лісіца, зь яе дзіўным слыхам, вылоўлівае мышэй з-пад замерзлага сьнегу на глыбіні больш за 60 сантымэтраў . Яна высока падскоквае і праломвае абледзянелую паверхню носам. Так, у вэртыкальным "ныраньні", ліса ловіць мышэй пад сьнегам". (Тэкст аўтара: Майкал Істман (Michael Eastman))

Фото: National Geographic
Традыцыйныя кітайскія гонкі на "Чаўнах-цмоках", мястэчка Яньбу, правінцыя Гуандун, Кітай). "Гонкі на "Чаўнах-цмоках" - традыцыйная кітайская забава. Такія вадзяныя сьвяты ў памяць аб патрыятычным паэце старажытнага Кітая па імені Цюй Юань праводзяць ужо дзьве тысячы гадоў". (Тэкст аўтара: Гуань Цзячэн (关 嘉 城))

Фото: National Geographic
На ўсходзе Ісьляндыі (на ўсход ад лагуны Экюдльсаўрлоўн, Ісьляндыя). Ледніковая вада сцякае на бераг зь ледніка Брэйдамеркюр'екюдль на ўсходнім узьбярэжжы Ісьляндыі. Гэты здымак у слабым сьвятле канца палярнага лета зроблены з вытрымкай у чатыры хвіліны; цягам двух хвілінаў фатограф падсьвечваў абломак ледніковага лёду лямпай. (Тэкст аўтара: Эрык Гат (Eric Guth))

Фото: National Geographic
У няволі (Бэкасі, Інданэзія). "Рэабілітацыйны цэнтр Яясан-Галух - ўстанова для бедных псыхічна хворых у горадзе Бэкасі ў Інданэзіі. У ім знаходзяцца больш за 250 пацыентаў. Большасьць іх - зь бедных сем'яў, якія не цікавяцца іх станам ці ня здольныя гэта рабіць. Некаторыя з пацыентаў - бяздомныя, якіх прывяла з вуліцаў паліцыя. Адзінае лячэньне, якое яны атрымліваюць, - ад скурных хваробаў. Ніякага псыхіятрычнага лячэньня і дапамогі няма. Больш за траціну пацыентаў прыкаваная ланцугамі - гэта тычыцца тых, каго лічаць некантраляванымі або небясьпечнымі". (Тэкст аўтара: Вэндэл Філіпс (Wendell Phillips))

Фото: National Geographic
Жудасная Эйфэлеўка (Парыж, Францыя). "Змрочны зімовы дзень згуляў мне на карысьць і стварыў гэта жудаснае адчуваньне ад вядомага сымбалю Парыжа, Эйфэлевай вежы". (Тэкст аўтара: Індра Свары Ванавіджоё (Indra Swari Wonowidjojo))

Фото: National Geographic
Драпежнік (Камода, Інданэзія). "Мяне атачалі 1000 рыбаў, якія рухаліся сынхронна з-за нападу драпежніка. Гэта было неверагоднае відовішча". (Тэкст аўтара: Франсіска Харлиджанта (Fransisca Harlijanto))

Фото: National Geographic
Мядзьведзь буры жудасны (Ursus Arctos Horribilis - лацінскі назоў мядзьведзя Грызьлі) (мясцовасьць Бэар-Крык, возера Алекнагік, Аляска, ЗША). "Гэта фота дзікага мядзьведзя грызьлі, які вынюхвае сьляды на сцежцы дзікіх жывёлаў, я зрабіў з дапамогай самаробнага аўтаспуску ў маёй лічбавай люстраной камэры". (Тэкст аўтара: Джэйсан Чынг (Jason Ching))

Фото: National Geographic
Рыбакі на жэрдачках (Мідыгама, Шры-Ланка). "Рыбачыць з жэрдак - такі спосаб існуе толькі на Шры-Ланцы. Рыбакі сядзяць на перакладзіне, якую называюць "Пета", яна прывязаная да вэртыкальнай жэрдкі, забітай ў каралавы рыф. Гэты здымак зь вялікай вытрымкай паказвае, якое няўстойлівае іх "працоўнае месца". (Тэкст аўтара: Ульрых Лямбэрт (Ulrich Lambert))

Фото: National Geographic

У журы конкурсу былі фатограф-прыродазнавец Крысьціян Цыглер (Christian Ziegler) і фатографы-дакумэнталісты Герд Людвіг (Gerd Ludwig) і Дэбі Флэмінг Кафэры (Debbie Fleming Caffery).

Кен Гайгер (Ken Geiger), намесьнік дырэктара часопіса па фатаграфіі, сказаў, што калібр прадстаўленых на конкурс фота і далей дзівіць яго.

"Адно толькі колькасьць пададзеных здымкаў паказвае, наколькі важнай і даступнай стала лічбавая фатаграфія, — сказаў Гайгер. — Яна дазваляе фатографам ва ўсім сьвеце дзяліцца бачаным і перажытым".
-10%
-10%
-20%
-50%
-25%
-30%
-15%
-55%
-40%