Поиск людей, пропавших после акций
Что делать, если вас задержали и избили

опубликовано: 
обновлено: 

ГАУПП "Гродзенская друкарня" выпусціла серыю сшыткаў з партрэтамі беларускіх пісьменнікаў. "Можа, я чагосьці прапусціў з апошніх навін у галіне літаратуры, але зараз перада мной на стале ляжыць сшытак, на вокладцы якога надрукаваны верш... Васіля Быкава!", - паведамляе блогер Павел Бераснеў. Гродзенская друкарня памылковыя сшыткі ўжо канфіскуе.

 

Пад Купалам - верш Купалы ("Ад прадзедаў спакон вякоў..."), пад Коласам - верш Коласа ("Мой родны кут, як ты мне мілы!.."), пад Багдановічам - верш Багдановіча ("Сонца ціха скацілася з горкі..."), а пад Быкавам - верш Быкава???

Мой мир поделенный на два
На тень и свет, на чет и нечет.
В нем есть незримая черта
И острие противоречий...


Калі пагугліць, гэты верш можна знайсці ў інтэрнэце на сайце "Стихи.ру", прычым ён датаваны 2006 годам (Васіль Быкаў памёр у 2003):


На тым жа сайце - усяго 77 твораў "Василия Быкова", пры чым апошні датаваны 2012 годам:

Можа, я чагосьці не разумею ці не ведаю, але па-мойму друкарня лажанулася і не тое загугліла, здзіўляецца аўтар вынаходкі. 

У "Гродзенскай друкарні" TUT.BY паведамілі, што пра памылку ўжо ведаюць "на жаль, позна яе заўважылі".

Сшыткі з вершамі Быкава выйшлі тыражом у 1200 асобнікаў.

- Зараз мы іх канфіскоўваем, некаторыя ўжо ў дарозе...

Як такое атрымалася, адказаць у друкарні не змаглі: "У жыцці, на жаль, рознае бывае". Але запэўнілі, што памылку выправяць і нашага Васіля Быкава на сшытках пакінуць, але ўжо з яго творам.
-20%
-10%
-20%
-50%
-35%
-20%
-20%
-10%
-30%
-25%