102 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  2. Читаете канал «Советская Белоруссия»? Говорим с его автором (нет, это не то же самое, что газета)
  3. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  4. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  5. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  6. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  7. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  8. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  9. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходило в Беларуси 1 марта
  10. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  11. МВД добилось своего: свидетели по административным делам могут настаивать на закрытых судах
  12. Витеблянину с онкозаболеванием за насилие над милиционерами дали 3,5 года колонии
  13. Водители жаловались, что после поездки по М-10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  14. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  15. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  16. «Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
  17. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  18. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  19. Наказание за зарплаты «в конвертах», ответ Латушко жене Макея, звание сына Лукашенко — все за вчера
  20. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  21. Виктор Лукашенко стал генерал-майором запаса
  22. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  23. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  24. Экс-президента Франции Саркози признали виновным в коррупции и приговорили к тюремному заключению
  25. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»
  26. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  27. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  28. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  29. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  30. В Новогрудке кто-то расстрелял из пневматики собаку. Пес умер, волонтеры обратились в милицию


Ілля Маліноўскі,

Стваральнік сайта experty.by Зміцер Безкаравайны назваў дэбютны альбом гурта "какашко" і зараз яму пагражаюць фізічнай расправай...


 
"Убачыў у інтэрнэце навіну, што Green Pepper запісваюць новы альбом у Еўропе, - тлумачыць прычыны такой рэакцыі "Перцаў" сам Зміцер Безкаравайны. - Збянтэжыла тое, што вельмі шмат пафасу было ў гэтай навіне, пры тым, што дэбютны альбом быў вельмі слабенькі. Таму я пракаментаваў яе ў стылістыцы нармальнай для персанальных блогаў: "будзе такое ж какашко, ці крыху лепш!?" А раніцай я прачытаў паведамленне ад мэнэджара і бацькі вакаліста гурта Аляксандра Перцава, дзе было напісана шмат розных абразаў ды пагроз".

Па словах Змітра, паведамленняў з пагрозамі ад Аляксандра Перцава прыйшло некалькі, але самым паказальным было менавіта першае:
 
"Привет, юродивый!! Местоимение ВЫ, я исключаю из общения с тобой, потому что, кровать тоже местоимение, - цытуе на сваёй старонцы ў "ФБ" паведамленне ад мэнэджара Green Pepper Зміцер. - Меня просили не реагировать на твое хамство, но я не сдержался, извини. Узнав, кто увидел в 16-ти летнем вундеркинде талант, ты - обделаешься! Хотя нет, тебя устраивает твой белорусский нимб. (И ты будешь поносить все, что тебе неугодно, а вкус у тебя - казахского акына). Знаешь, я хотел многое написать, а потом понял, что терять время на общение с ass hole, не буду... Вякнешь (одно из любимых слов Моего Президента) - подам в суд, за поведение, недостойное журналиста (хотя, какой ты, к черту, журналист), а еще что-то напишешь, придурок, я тебе расшатаю зуб (Семнадцать мгновений судьбы, серию забыл) Ну, ты и гнида! Захочешь встретиться - звони, почти у всех моих друзей (к сожалению, и твоих), есть мой номер телефона. P.S. Вспомни, кем ты был в 16-ть лет, дегенерат!!! И, если я, услышу или прочитаю, что-либо негативное в адрес свой или близких мне друзей, поверь, я изыщу возможность поставить зарвавшуюся тварь, типа тебя, на место!!!"

На ўсялякі выпадак журналіст удакладніў у юрыстаў, ці з'яўляецца дзеянне мэнэджара "Перцаў" правапарушэннем і атрымаў станоўчы адказ. Праўда, пакуль рабіць ніякіх сур'ёзных крокаў Зміцер у адказ не збіраецца.

"Я разумею, што ў чалавека, хутчэй за ўсё, эмоцыі, што ён вельмі любіць свайго сына, - працягвае Зміцер. - Я яму ветліва напісаў, патлумачыў, што я апублікаваў гэта ў прыватным блогу. Ці чалавек збіраецца бегаць з пагрозамі за ўсімі, хто піша штосьці яму непрыемнае ў сваіх блогах?! Гэта ўвогуле нармальна? Гэта паводзіны дарослага чалавека, якому за 50? Калі б ён папрасіў мяне нармальнымі словамі, без пагроз, я б прыбраў свой пост нават нягледзячы на тое, што ніякай абразы ў ім няма - любы суд гэта пацвердзіць".

Натуральна, тон, абраны Аляксандрам Перцавым для размовы са Зміцерам, выклікаў неразуменне ў журналістаў ды беларускай калярокавай тусоўкі. Калі б нешта падобнае адбылося ў Заходняй Еўропе, кажуць калегі Зміцера, то гурт быў бы літаральна знішчаны ў прэсе.

"Сваімі такімі наездамі, мне падаецца, ён пахаваў гурт Green Pepper для беларускай музычнай грамадскасці, - здзіўляецца журналіст Зміцер Падбярэзкі, які ведае Аляксандра Перцава яшчэ з часоў яго ўдзелу ў гурце "Принцип Домино". - Я адназначна станаўлюся на бок Зміцера! Калі нехта наязджае на майго "калегу па цэху", незалежна ад таго, дзе ён працуе, у "Советской Белоруссіі" ці на experty.by, я буду праяўляць цэхавую салідарнасць. Музыкі не мусяць працаваць паводле саўковых прынцыпаў".

Як высветлілася, вакаліст гурта Green Pepper Даніэль прасіў свайго бацьку ніяк не рэагаваць на "какашко" Безкаравайнага, але той у выніку не стрымаўся. Аляксандр прызнаецца, што ён вельмі эмацыйны чалавек і часам шкадуе пра словы, якія сказаў у эмацыйным парыве. Але зараз, нават перачытаўшы свае паведамленні, не бачыць у іх ніякіх рэальных пагроз ды абразаў, якія маглі б так моцна пакрыўдзіць Безкаравайнага. А словы Зміцера пра "прыватны блог" Аляксандр у прынцыпе лічыць лухтой.

"Чалавек, які гэта піша, і ў якога там пэўная колькасць сяброў, мяркуе, што гэтыя дзве тысячы чалавек прачытаюць яго паведамленне. Калі б ён вёў дзённік, які б сам пісаў ды сам чытаў, то была б іншая справа. Таму тое, што ён кажа пра "прыватны блог, што жадаю, тое і пішу" - няпраўда, бо першапачаткова меркавалася, што народ будзе гэта чытаць".

Адначасова Аляксандр прызнае, што дзякуючы скандалу атрымаў ужо некалькі цёплых словаў наконт творчасці Green Pepper і нават нейкія прапановы па запісе. Ён абяцае, што калі музыкі вярнуцца з новым альбомам, і сам Зміцер Безкаравайны, і калегі, якія яго падтрымліваюць, будуць пад такім уражаннем, што забудуцца пра канфлікт. Але прабачэння прасіць Аляксандр не збіраецца, хіба толькі, калі Зміцер зробіць першы крок. Не адмаўляе ён і перамоваў, маўляў, нават войны перамовамі можна скончыць але і тут мусіць быць ініцыятыва Змітра.
 
Але самым вялікім негатыўным наступствам гэтай сваркі Аляксандр бачыць толькі перажыванні свайго сына, "бо той яшчэ знаходзіцца ў такім узросце, калі ўсё ўспрымаеш значна бліжэй да сэрца"
-5%
-20%
-10%
-20%
-20%
-35%
-10%
-10%
-50%
-10%
-30%