Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Машыны, хуткасць — яе захапленне. Чулі б вы, як рыкае яе бяскрыўднае з выгляду зялёнае "жабяня" Mazda! У дзяцінстве яна, вядома ж, гуляла з машынкамі, а не з лялькамі. Яна лёгка абставіла мужчын на картынгавых спаборніцтвах. Мілая, далікатная Таццяна Гарошка, душа гурта Tanin Jazz, расказала праекту "Захапленні" пра сваю жарсць да хуткай язды, пра тое, як сумясціць мацярынства і гонкі, жаноцкасць і агрэсіўны стыль кіравання, хуткасць і культуру паводзін на дарозе.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать видео (47.22 МБ)
 
Ну нарэшце мы даехалі да мыйкі! Сорамна прызнацца, але як бы моцна я ні любіла сваю машыну, мыю я яе вельмі рэдка: часцяком на гэта проста не застаецца часу. Але мне падабаецца тое, што цяпер адбываецца: столькі мужчын вакол, яны робяць нешта для мяне і маёй машыны. Прыемная сітуацыя! І гэта добрая нагода для таго, каб мыць машыну часцей!
 

 
Вось і колер яе праўдзівы праявіўся! Зялёненькі, жыццесцвярджальны. Адсюль і імя маёй машыны - Зялёная жабка або Зялёнка. Прычым "жабка" і "зялёнка" - выключна пазітыўныя для мяне паняцці. Да таго ж я не люблю жаночых колераў і мадэляў машынак.
 

 
Але душы ў нас з ёй жаночыя, і мы вельмі блізка сябруем. Скажу больш: я люблю сваю машыну; гэтак жа, як ёсць людзі, ёсць і рэчы, якія цябе не падводзяць. Гэта шануеш. Хоць не магу сказаць, што я парушынкі з яе здзьмухваю: вось памыла яе нарэшце і заўважыла, колькі ж на маім баявым рабочым "коніку" драпін!
 

 
Ездзіць хутка, ганяць, гарэць жарсцю да кіравання - зусім не азначае ездзіць, каб ствараць ўсім вакол нязручныя або аварыйныя сітуацыі. Розніца паміж вар’ятам, адмарожаным кіроўцам і кіроўцам з жарсцю - у тым, як па-рознаму яны парушаюць. Чалавек, які можа прадказаць сітуацыю на дарозе, які аб’ектыўна ведае, дзе і як можна парушыць бяспечна для навакольных, ніколі не створыць аварыйнай сітуацыі. Але для бяспекі на дарозе часам недастаткова толькі твайго вопыту і ведаў: ёсць людзі, чые дзеянні настолькі непрадказальныя і недарэчныя, што робіцца страшна. Асабліва калі з табой у машыне едзе дзіця.
 

 
У горадзе майстэрства кіравання выяўляецца часцяком не ў тым, на якіх хуткасцях ты ганяеш, а ў тым, што ты здольны прадбачыць неабдуманыя ўчынкі стомленых, няўважлівых або дурных кіроўцаў вакол цябе.
 

 
Калі ў мяне з’явілася дзіця, я трохі супакоілася ў дачыненні да гонак. Я нават павесіла апазнавальны знак на машыне аб тым, што са мной - дзіця. Зноў жа не таму, што я была не ўпэўненая ў сабе як у кіроўцу. Хутчэй у іншых аўтамабілістах: бываюць людзі, якія, здаецца, зусім не ўяўляюць сабе, што транспартны сродак можа нашкодзіць не толькі ім самім, але і навакольным.
 

 
Майму дзіцяці вельмі падабаецца ездзіць хутка (напэўна, месяцаў восем з моманту яго нараджэння я ездзіла зусім спакойна, а пасля зноў паскорылася), і калі мы стаім у заторы ці павольна рухаемся праз ціхаход, ён пачынае падганяць мяне, маўляў, што там, мам, давай хутчэй! Сядзіць на сваім дзіцячым высокім сядзенні і камандуе!
 

 
У мяне ў машыне зламалася магнітола, а маё дзіця, як, зрэшты, і я, прывыклі ездзіць пад музыку. Цяпер я шмат спяваю за рулём!
Я наогул люблю катацца. І нават калі у мяне плануецца дзень, поўны справаў, неабходнасць матацца па горадзе ўяўляецца для мяне самай прыемнай часткай у вырашэнні гэтых справаў. Садзішся за руль, выціскаць педаль - і наперад! І адразу такі неверагодны ўздым настрою! Быць за рулём — хутчэй адпачынак для мяне, чым цяжкая праца!
 

 
Часам усю радасную карціну ад язды па вясновых вуліцах псуюць хамы і проста злыя, грубыя людзі. Іх шмат на дарогах, як і ў транспарце, напэўна. Нешта здарылася ў апошнія пару гадоў, і людзі зрабіліся яшчэ больш злымі і агрэсіўнымі. Таму і з культурай кіравання ў нас вельмі дрэнна. Вось ты едзеш па дарозе, і людзі цябе не хочуць прапускаць, таму што проста не хочуць прапускаць. Ці хочуць у грубай форме правучыць незразумела за што, а можа, у іх проста дзень не задаўся. Пакатаўшыся па нашых дарогах, увечары вяртаешся дадому трохі заведзенай, таму што ты ехаў у гадзіну пік, па дрэнных дарогах і сярод людзей, якія замест таго каб падтрымліваць адно аднаго і палягчаць адно аднаму жыццё, наадварот, імкнуцца мацней зачапіць або проста ігнаруюць нечыя просьбы аб ветлівым і паважлівым стаўленні.
 

 
Я імкнуся саступаць дарогу. Ведаю, што мне саступяць у адказ. Імкнуся быць максімальна ветлівай і культурнай, імкнуся і на дарозе "жыць" паводле прынцыпаў, важных для мяне і ў паўсядзённым жыцці: ва ўсіх пытаннях быць пазітыўнай. Жыццё і так нялёгкае, і калі пагаршаць яго сталымі разборкамі на дарогах, жыць будзе зусім складана. Асабіста мне гэта не трэба.
 

 
Пры ўсёй сваёй жарсці да кіравання я нічога не ведаю пра тое, як машына працуе. Адзінае, што я магу зрабіць пад капотам, - гэта заліць ваду, куды трэба. Масла мне змяняюць, калі робяць поўную замену расходнікаў. І мне здаецца, што веды гэтыя, па шчырасці, нікому не патрэбныя (ні жанчынам, ні нават мужчынам), бо ёсць спецыялісты, якія ўсё ведаюць пра рамонт машын. Кожны павінен займацца сваёй справай, я лічу.
 

 
У мяне была больш новая і камфортная машына на “аўтамаце”, але "жэрла" яна, пардон, больш за 10 літраў на сотню. Гэта неймаверна! Куды сыходзяць грошы, я зусім не разумела. Вялікая машына ў горадзе - гэта відавочная раскоша. Так у мяне з’явілася мая маленькая "жаба-вяртуха", хуткая, але зусім не пражэрлівая.
 

 
Але калі шчыра, вядома, хочацца больш камфортную і магутную машыну. Хочацца хуткі спартыўны аўтамабіль чырвонага колеру. Класіка! Я, напэўна, непапраўная, але няхай гэта будзе маёй прыгожай марай! Калі ў мяне будзе свой асабісты аўтапарк, я куплю сабе яркая-чырвоны спорткар і буду на ім ганяць па марскім узбярэжжы. Я веру, што менавіта так і будзе!

Вялікі дзякуй кіраўніцтву і персаналу картынг-клуба "Леман" за дапамогу ў арганізацыі здымак.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Глядзiце таксама:
Ігар Варашкевіч: "У зімовую тайгу на тыдзень — вось гэта я разумею!"
Аляксандр Памідораў: "Бары 2-й нацэначнай катэгорыі — таксама эстэтыка!"
Алег Хаменка: “Ніякага “свой пацан” з выкладчыкам быць не можа!"
IQ 48: "Беларусы як бульбачкі: трымаемся разам, апранаемся несамавіта, але смачныя і светлыя ўнутры!"
Apple Tea: "Лепш за ўсё пельмені гатуюць мужчыны. А менавіта - Ігар Сацэвіч"
Бенька: “Я веру, што жыццё ў нейкай форме існуе на іншых планетах”
Зміцер Вайцюшкевіч: “Я гатую не рускі ці ўкраінскі, а менавіта беларускі боршч!”
Наста Някрасава: "Расказваць пра Беларусь - місія ўсіх, хто жыве за яе межамі"
Руся: “Быць беларусам — гэта сэксі!”
Вераніка Круглова: “Дзеці павінныя быць бруднымі, шчаслівымі і свабоднымі!”
Міхей Насарогаў: “Я надзвычай люблю бегаць, лежачы ў ванне”
Наста Шпакоўская: "Мы жывем шчасліва ў самым крутым сада-маза-доме Мінска"
Сяргей Пукст: "Часам хочацца вырвацца са стэрыльнага Мінска, каб пабачыць іншае жыццё"
Vinsent: "Без спорту чалавек пакрыецца мохам ля свайго камп'ютара"
Леанід Паўлёнак: "Лес можа даць больш, чым мы думаем"
Аляксандр Кулінковіч: "Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы"
Беларускія будні ў стразах і латэксе
Віталь Артыст: "Хачу памерці маладым і здаровым у 90 гадоў!"
Крамбамбуля - гэта выпіўка, закуска, дэсерт і жанчына!
Уладзімір Пугач: Штодня мы выпраўляемся на паляванне па сваё "мяса"
Захапленні – Ганна Хітрык: "Жывуць бруд і гліна!"
-50%
-40%
-10%
-5%
-10%
-15%
-15%
-10%
-50%
-28%
-20%