108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  2. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  3. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  4. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  5. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  6. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  7. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  8. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  9. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  10. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  11. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!». Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  12. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  13. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  14. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  15. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  16. Акции в честь 8 Марта и заседание МОК по Беларуси. Онлайн дня
  17. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  18. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  19. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  20. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  21. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
  22. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  23. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  24. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  25. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  26. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу: снова 9 умерших
  27. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  28. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  29. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  30. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет


Аліна РАДАЧЫНСКАЯ,

Сумясціць прыемнае з карысным гэтай вясной заклікалі мінчукоў маладзёны з суполкі "Рухавік". А менавіта — яны зладзілі конкурс шпакоўняў, вынік якога падведзены сёння.

— Мы хацелі навучыць людзей ствараць гарадскі асяродак такім, якім яны хочуць яго бачыць, а не чакаць гэтага ад ЖЭСа, — кажа адзін з ініцыятараў ідэі Андрэй Кім.
 
Конкурс доўжыўся ўсю вясну. Для саміх арганізатараў сталася нечаканым, што на заклік пабудаваць дамы для птушак адгукнулася столькі ахвотных — 39 сапраўдных майстроў шпакоўняў.
 
Удзельнікі прыдумлялі макет, выраблялі птушыны домік і дасылалі фотаздымкі ўсіх этапаў стварэння арганізатарам.
 

 
Для кагосьці гэта была першая ў жыцці шпакоўня, зробленая з дапамогай бацькі.

 
А хтосьці дасылаў сапраўдныя шэдэўры дызайнерскай думкі.
 
Судзілі конкурс утрох: дызайнер, эколаг і музыкант. Прагледзелі ўсе домікі, і кожны з суддзяў выбраў тры шпакоўні, паставіўшы ім 3, 2 і 1 бал адпаведна. Потым балы падсумоўваліся.
 
Лепшым стаў навучэнец ліцэя БДУ Раман Саладухін з крутой шпакоўняй у выглядзе гітары.

 
— Было складана ўправіцца з фанерай, каб астатняе давялося выпільваць лобзікам. Пафарбаваў — і гатова. Так можа зрабіць кожны, проста не ўсім прыходзіць у галаву гэтым займацца, альбо не хапае часу, — лічыць Раман.
 

 
Эколаг адзначыў вышэйшым балам, а дызайнер — адмысловым прызам незвычайную экалагічную шпакоўню, якую сплялі Улад і Наста.

 

 
Найвышэйшы бал ад дызайнера дастаўся крэатыўнай і вясёлай шпакоўні з катом ад Марысі.
 
Было шмат і іншых варыянтаў.



 







 
Як стварыць ідэальную шпакоўню

Хоць арганізатары і далі парады ўдзельнікам www.ruhavik.com/shpakouni, добрае дызайнерскае рашэнне не заўсёды бывае экалагічным. Адзін з чальцоў журы, арнітолаг Сямён Левы з грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" распавёў "Заўтра тваёй краіны", як стварыць ідэальную шпакоўню:
1. Неабходна вытрымаць памеры доміка — для кожнага віду птушак яны свае. Прапорцыі можна спраўдзіць у адмыслоўцаў.
2. Важна зрабіць правільны "ляток", то бок уваход. Для шпака, прыкладам, ён мусіць быць большым за 3,5 см, а для сініцы — меньшым, каб домік не занялі больш буйныя птушкі.
3. Ляток не мусіць мясціцца занізка — у сярэдзіне доміка і ніжэй. Гняздо будзе бачнае звонку, што небяспечна.
4. Вельмі яркія колеры адштурхоўваюць птушак. Аптымальна, калі вашая шпакоўня будзе зялёнай, карычневай ці чорнай.
5. Перш чым ствараць шпакоўню, варта даведацца, які від птушак жыве ў вашым раёне горада.
На жаль, агульнай мапы рассялення птушак, якую б мог паглядзець кожны, у Мінску няма. Яна створаная толькі для саловак. Зараз арнітолагі вылічваюць арыял касачоў, якія сёлета абвешчаныя птушкай года. І — увага — у гэтым ім патрэбная дапамога гараджанаў, таму калі вы заўважылі такога суседа, варта паведаміць пра гэта ў "Ахову птушак Бацькаўшчыны". Да таго ж эколагі маюць шмат домікаў для касачоў і шукаюць тых, хто жадае змясціць іх на сваім жытле.
 
А можна, натхніўшыся цікавымі прыкладамі, зрабіць домік для касача самому.
-30%
-30%
-70%
-27%
-20%
-15%
-10%
-10%
-10%
-10%