102 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Минское «Динамо» начинает первый за четыре года плей-офф. Чего ждать от «зубров»
  2. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  3. «Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
  4. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  5. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  6. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  7. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  8. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  9. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  10. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  11. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  12. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  13. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходило в Беларуси 1 марта
  14. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  15. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  16. Водители жаловались, что после поездки по М-10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  17. Экс-президента Франции Саркози признали виновным в коррупции и приговорили к тюремному заключению
  18. Читаете канал «Советская Белоруссия»? Говорим с его автором (нет, это не то же самое, что газета)
  19. Витеблянину с онкозаболеванием за насилие над милиционерами дали 3,5 года колонии
  20. В Новогрудке кто-то расстрелял из пневматики собаку. Пес умер, волонтеры обратились в милицию
  21. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  22. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  23. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  24. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  25. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  26. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  27. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  28. Наказание за зарплаты «в конвертах», ответ Латушко жене Макея, звание сына Лукашенко — все за вчера
  29. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  30. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»


Таксіст Пётр Панкратаў выхадзіў ваверчаня, калі служыў у войску. Цяпер Масік жыве ў яго машыне, гуляе з дзецьмі пасажыраў і нават здымаецца ў кіно.


 
Пётр Панкратаў завёў вавёрку яшчэ да таго, як пачаў таксаваць. Хлопец служыў у войску, і незвычайную жывёлінку яму прынеслі іншыя салдаты. Кінуць хворае ваверчаня Пётр не змог.

"Пятага жніўня будзе два гады, як яго прынеслі. Ён без прытомнасці ляжаў пад дрэвам. Раніцай яго знайшлі, а ўвечары прынеслі мне. У яго ў роце і правым воку завяліся чарвякі — я іх даставаў. Але праз два тыдні ўжо ўсё было нармальна. Два тыдні я карміў яго дзіцячым харчаваннем і малаком са шпрыца… Потым прарэзаліся зубкі, і ён пачаў есці сам. Праз паўгода я зрабіў яму прышчэпку і зарэгістраваў. Зараз ён лічыцца ў Мар'інай Горцы пад маім прозвішчам".
 
 

Хлопец кажа, што, нягледзячы на міф пра тое, што вавёрка не можа стаць хатняю істотай, Масік хутка быў ужо абсалютна ручным.

"Я проста заўсёды браў яго з сабой. Ішоў на службу - з сабой, кудысьці яшчэ - таксама. Так і прызвычаіўся. Дома ў Масіка стандартны маршрут: паеў і спаць. З кухні ці пад коўдру, ці ў шафу, - распавядае Пётр Панкратаў. - Са мной любіць спаць, каля шыі. Ён самастойны. Лепшых жывёл няма".
 

Пра тое, што вавёрцы захочацца на свабоду, хлопец таксама не хвалюецца:

"Ён у мяне аднойчы збягаў, але я падышоў да дрэва, ён і вярнуўся. А нядаўна пасадзіў яго на дрэва - дык ён баіцца яго, трасецца".
 
 
"Вельмі люблю жывёл", - дадае Пётр. Але гэта і так зразумела. Дома ў хлопца жыве котка (раней было дзве, але адну давялося перасяліць у вёску - не паддавалася дрэсіроўцы і ўвесь час палявала на Масіка), ёсць яшчэ акварыум на 300 літраў. 
 

Пётр прызнаецца, што далёка не кожны пасажыр яго машыны даведваецца пра тое, што едзе з вавёркай.
"Я ж не ўсім яго паказваю. Які сэнс? Навошта яго ўвесь час непакоіць? Калі ўжо дзеці едуць, дык можна ім паказаць. Але я пастаянна за ім назіраю".
 

Да гігіенічных аспектаў шматгадзінных паездак вавёркі ў машыне кіроўца ставіцца спакойна:
"Калі ён пасікае - вось анучка. Бо ён гэта можа! Дзіцё ўсё ж!".

 

Увогуле, адзінай складанасцю ўтрымання вавёркі ў машыне Пётр называе… вясновую ліньку:
"Зараз аблезе - і ўся праблема. А то бачыш, ён напаўруды!".

 

Дзіўна, што кампанія, у якой працуе Пётр Панкратаў, нават не задумвалася пра тое, каб папіярыцца за кошт незвычайнага таксіста. Затое беларускія кіношнікі ведаюць, да каго звяртацца па вавёрку-акцёра. Адно што сюжэты выбіраюць стэрэатыпныя:
"Там да хлопца чэрці спачатку прыйшлі ад п'янкі, а потым і "вавёрачка", - распавядае Пётр.
 
 

Сацыяльныя сеткі таксама прыносяць хутчэй праблемы:
"Я аднойчы вывесіў фоткі ў "Аднакласнікі". Адна жанчына пачала мне пісаць: "Я цябе здам "зялёным" за тое, што нельга дзікіх жывёлаў трымаць". Я літаральна на наступным тыдні пайшоў у ветэрынарку, спытаўся, ці можна. Мне адказалі: "Вядома, можна. Восем тысяч прышчэпка. Дваццаць - пашпарт". Зрабілі прышчэпку, каб не забралі. Ды і так, калі пашпарт ёсць, надзейнасці больш".

 

-15%
-15%
-20%
-15%
-30%
-30%
-12%
-7%
-25%
-5%