Поддержать TUT.BY
66 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Выжить заведениям сейчас сложнее, но стартовать легче». На Машерова, 1 открылся рестобар «4V»
  2. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  3. В квартирах хотят запретить держать некоторых животных. В планах — и ограничения по контактным зоопаркам
  4. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  5. Протесты в России, правило «первого раза» для водителей и предложение руки на 7 млн просмотров — все за выходные
  6. Умер Ларри Кинг
  7. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  8. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  9. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  10. Перед жительницей Петербурга, получившей удар в живот, извинились — и руководство полиции, и сам полицейский
  11. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  12. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  13. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  14. Порье нокаутировал Конора Макгрегора
  15. За восемь дней задержали более 500 человек: по БТ показали «социально-возрастной портрет» протестующих
  16. История о том, как простой парень спас семью из пожара, получил медаль «За отвагу» — и как сложились их судьбы
  17. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  18. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  19. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  20. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  21. В Борисове горел дом: погибли четыре человека
  22. Балаба: Минский ОМОН готов к возможным весенним акциям протеста
  23. За сутки умерли 10 пациентов с коронавирусом. Минздрав озвучил последние цифры о COVID-19
  24. Белорусские биатлонистки финишировали пятыми в эстафете
  25. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Милиция сообщила о 100 задержанных в субботу в Минске
  26. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  27. «Куды ідзеш, Беларусь?» Тадеуш Кондрусевич провел «прощальную службу» в Минске. Как это было
  28. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  29. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  30. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг


Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Не хаваючы таго, ён любіць эстэтыку сталовак і ўстановаў грамадскага харчавання. І любоў гэтая грунтуецца ў першую чаргу на ўспамінах пра смачныя рэчы з яго дзяцінства, юнацтва і студэнцтва. Менавіта таму Аляксандр Памідораў, лідэр гурта Pomidor/off, не лічыць сваё захапленне ўстановамі грамадскага харчавання чымсьці нявартым або дурным. У новай серыі праекту "Захапленні" - эксклюзіўная экскурсія па знакавых піцейных і агульнахарчэўных месцах горада.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать видео (96.82 МБ)
 
Час злёгку паздзекаваўся з савецкіх пунктаў грамадскага харчавання, і стаўленне да іх змянілася. Але асабіста я радуюся, калі бачу, што недзе яшчэ працуе старэнькая мілая забягалаўка. Сёння, калі мы, як прынята лічыць, пачалі жыць лепш, я часам адкрыта сумую па душэўнасці гэтых месцаў. І таму я вырашыў правесці вас па маіх улюбёных месцах. Месцах памятных і знакавых як для мяне, так і для многіх мінчукоў майго пакалення і старэйшых.
 

 
А вось і першае знакавае месца! Сёння яно называецца "Сталічны буфет", а калісьці гэта была самая буйная ў горадзе пельменная. Вунь, бачыце, пад шыльдай яшчэ можна ўбачыць надпіс — "Пельменная". Незразумела, чаму такія месцы не атрымалі вялікага распаўсюду (дакладней, я ўпэўнены, яны атрымалі б), але ў Мінску такая велізарная пельменная была адна, а ў Кіеве ці Пецярбургу, напрыклад, іх было мноства. Як жа тут смачна кармілі! Цяпер тут звычайная сталоўка: хіба што цэнавы ўзровень злёгку памяняўся, ды і працуе яна толькі да 16.00. Побач са сталоўкай працуе нейкая наліваечка — усё, што простаму чалавеку трэба, скажаце вы. Можа, і так, але былой душэўнасці і атмасферы дзіўных для Мінска пельменных не засталося.
 

 
А вось і стары даваенны дом па адрасе Казлова, 15. Тут былі дзве кавярні, адны з першых кааператыўных, хоць і савецкіх. У іх гатавалі цудоўную каву з пяску, гарачыя запечаныя бутэрброды, была таксама гарэлачка танная — смаката! Ну а цяпер тут камерцыйныя лаўкі, але, як і тады, яны працуюць штодня да 11-й вечара.
 

 
Хадземце далей! Там, на тым баку дарогі, яшчэ шмат усяго цікавага! І, дарэчы, я вас не ваджу па месцах, дзе лепш за ўсё выпіць (некаторыя з гэтых установаў ужо не існуюць як піцейныя), а расказваю пра знакавыя некалі месцы, дзе тусаваліся пэўныя людзі, і сярод іх было вельмі шмат творчых і даволі вядомых асоб. Увогуле ансамбль вуліцы Казлова ад Плошчы Перамогі заўсёды быў месцам, дзе можна ажыццявіць так званы "барфлай". І гэта свайго роду культура, я так лічу.
 

 
Следам у нас ідзе кавярня "Малочная" (да смеху, "Малочніца" ў народзе). Дарэчы, у адрозненне ад пельменных, "Малочных" кавярняў у нас было найвялікшае мноства. І ёсць яшчэ адна недарэчнасць у дачыненні да іх: усе яны ў нейкі момант зрабіліся ўстановамі, якія гатуюць усходнюю кухню (узбекскую, азербайджанскую і г.д.). І вось гэтая кавярня "Малочная" не стала выключэннем. Цяпер тут кафэ "Аль-Халіль". Цікавае месца: яно захавала сваю душэўнасць, але, у згодзе з усходнімі традыцыямі, алкаголю тут не прадаюць. Але затое вельмі смачна гатуюць. Я чуў, што з гаспадаром кафэ можна дамовіцца і спакойна прынесці свой алкаголь, замовіўшы тут банкет або проста абед-вячэру. Такая вось душэўнасць. І таксама другая нацэначная катэгорыя.
 

 
Вось мы і дайшлі да аднаго з самых легендарных месцаў! Цяпер яно называецца "Бар 42" (або "Циферка" ў народзе), а раней многія яго ведалі пад назвай "Труны" (“Гробы”) (вып’ем на "Грабах", казалі), таму што насупраць установы знаходзяцца Вайсковыя могілкі, таксама адны з самых старых у горадзе. Чаму сёння бар называецца "Бар 42", я не ведаю, алё гэтае месца вядомае здаўна і не аднаму пакаленню мінчукоў, хто курсуе па вуліцы Казлова. Калісьці перад вяселлем Лявона Вольскага мы яго тут, можна сказаць, прапівалі.
 

 
Вось тое, пра што казаў, глядзіце: і каньячок, і гарэлачка розных коштаў і розных відаў, і віскі ёсць, і марціні з чынзана, безалкагольныя і энергетычныя напоі, і шампанскае! Ну а страваў усялякіх — удосталь! І нават з ікорачкай тут у нас нешта ёсць, крылцы, салодкае, безэ, кекс і вельмі смачная кава. Адно з апошніх месцаў у горадзе, дзе апарат робіць на дзіва смачную каву. Я тут часта бываю: люблю выпіць кубачак кавы і часам таго-сяго з’есці. Вось тут ёсць мае любімыя блінчыкі з мясам. Калі ласка! І нават хатні халадзец! Дзіўнае месца!
 

 
Мы на бойкім месцы — Камароўскі рынак. Гісторыя ў яго вельмі багатая: некалі Камароўскае балота, сёння яно асацыюецца ў большасці выключна з гандлем. Але гэта яшчэ і творчы раён: побач з Камароўкай жыло і да гэтага часу жыве шмат прадстаўнікоў беларускай артыстычнай эліты. І вось тут, пасярод усяго гэтага гандлю, было вельмі файнае месца, брутальная піўная і кулінарыя. Цяпер тут не менш папулярная ўстанова, таксама вельмі душэўная, але ўсё ж больш прыстойная, калі так можна сказаць. Называецца "Ячменны вус".
 

 
Тут заўсёды ёсць чым паабедаць і закусіць: усё свежае, па-хатняму смачнае. Я не тое што рэкламу месцу раблю, проста люблю ўсякія смачнасці: катлеткі, дранічкі, блінцы, а тут яны асабліва смачныя. А вунь, паглядзіце, які, так бы мовіць, клапатлівы, з веданнем справы складзены наборчык пад піва! Тут не проста наліваюць, але і думаюць пра сваіх наведнікаў!
 

 
І цэны ў такіх установах самыя даступныя. Зразумела, людзі, якія прызвычаіліся да дарагіх французскіх рэстарацый, хутчэй за ўсё тут наморшчаць нос, але іх меркаванне, ведаеце, мне да аднаго месца.
 

 
Тут працуе бармэн Васіль, ёсць яшчэ адзін бармэн, таксама вельмі каларытны, — і гэта, я вам скажу, самыя сапраўдныя бармэны, прафесіяналы, якія, дарэчы, калі што, змогуць у дастаткова даступнай і культурнай форме растлумачыць наведніку, што яму больш не трэба наліваць. Інтэлігентны і моцны хлопец Васіль! Менавіта таму тут ніколі не бывае сцэн накшталт "А ну налі мне яшчэ, а то заб’ю!".
 

 
"Ячменны вус" — адна з апошніх класічных піўных у нашым горадзе. І тэндэнцыя, здаецца мне, не вельмі спрыяльная: піўную "Аліварыі" на Белай вежы зусім нядаўна закрылі, вырашыўшы зрабіць з яе музей. “Ячменны вус", на маю радасць, толькі развіваецца: даўно, у самы слаўны час гэтай установы, вось гэтай вялікай залы не было (быў склад або цэх, а потым тут працавала кулінарыя). Гадоў 10 таму адкрылася гэтая зала (таксама ў паляўнічым стылі), і пры гэтым душэўнасць бара не згубілася — наадварот, тут пануе асаблівая атмасфера! Калі забегчы сюды перад Новым годам, напрыклад (Камароўка ўсё ж, закупкі да святаў, пераднавагодняя мітусня), то можна вельмі весела прабавіць час. Сюды заходзяць вулічныя музыкі, адпачываюць пасля цяжкага працоўнага дня, граюць і спяваюць для душы.
 

 
А часам тут можна занурыцца ў атмасферу… як бы так растлумачыць… я не кажу нават пра класіку беларускай літаратуры. Цяпер стала модным чытаць кніжкі Сяргея Пясэцкага. Дык вось тут часам пануе атмасфера з трылогіі Пясэцкага "Яблычак", пра падзеі часоў між Кастрычніцкай рэвалюцыяй і абвяшчэннем БССР. І частка падзей трылогіі адбываецца канкрэтна тут, на Камароўцы.
 

 
Сёння піва ў барах падаюць значна больш свежае, чым яно часцяком было за савецкім часам, але соль, як памяць пра старыя парадкі, заўсёды стаіць на сталах сучасных піўных. Традыцыя такая была. Піва было, як памятаю, вадкае, распушчанае часам. І каб трохі дадаць яму смаку, салілі краі куфля, іншыя проста дадавалі соль у піва. Соль давала трохі болей пены, ну і трошачкі прыбівала вадзяны смак. Але гэта было ў старыя-старыя часы. Было так даўно, што нават страшна. Але традыцыйна соль заўсёды на стале як сімвал беларускага дабрабыту.
 

 
Раней такіх устаноў было значна больш, а цяпер яны паціху зачыняюцца. І на месцы якой-небудзь цёплай кнайпы адчыняецца альбо больш багатая піцэрыя з паўфабрыкатаў, альбо нікому не патрэбны буцік, дзе проста адмываюцца грошы. Калі б такіх устаноў было крыху больш (гаворка нават не пра тое, каб на кожным кроку), то не ўставала б у людзей пытання, дзе заняць, як схапіць гэтую бутэльку і дзе яе выпіць, у якой падваротні. Але трэба час, каб у нашым народзе трохі змянілася ментальнасць і савецкае стаўленне да ўжывання алкаголю. Каб мы хоць на крок падышлі да таго, як гэтая частка жыцця людзей праходзіць у Польшчы, у Літве, у Нямеччыне, дзе зусім недарэчным выглядае распіць бутэльку на марозе, на вуліцы. "А навошта? Хадзем у бар!” — скажа калі-небудзь звычайны беларус беларусу. Бо гэта цэлая культура, якая, на жаль, знікае.
 

 
Прывабнасць гэтых устаноў (кнайпачак) — у іх цэнавай катэгорыі, вядома ж. Кнайп — нямецкае слова, але паколькі яно пазычанае, то прысутнічае і ў ідышы, і ў польскай мове, і ва ўкраінскай. Кнайпа — гэта такая вось страўня невялічкая. Ежа тут часцяком гатуецца па-хатняму, а не з паўфабрыкатаў. Мінус — гэта, безумоўна, кантынгент. Дзякуй Богу, тут ёсць людзі, якія могуць чалавеку і параіць, і адвесці яго, і не наліваць яму больш. Голасна часам бывае, брудна, лаянка, але, ведаеце, і голасна, і брудна, і лаянка бывае і ў дарагім рэстаране, што, дарэчы, яшчэ больш агідна. А тут ты нічога асаблівага не чакаеш, а прымаеш усё, як ёсць. Гэта таксама свайго кшталту эстэтыка.
 

Вялікі дзякуй кіраўніцтву і персаналу бараў "Ячменны вус" і "Бар 42″ за магчымасць правядзення здымкі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.



Глядзiце таксама:
Алег Хаменка: “Ніякага “свой пацан” з выкладчыкам быць не можа!"
IQ 48: "Беларусы як бульбачкі: трымаемся разам, апранаемся несамавіта, але смачныя і светлыя ўнутры!"
Apple Tea: "Лепш за ўсё пельмені гатуюць мужчыны. А менавіта - Ігар Сацэвіч"
Бенька: “Я веру, што жыццё ў нейкай форме існуе на іншых планетах”
Зміцер Вайцюшкевіч: “Я гатую не рускі ці ўкраінскі, а менавіта беларускі боршч!”
Наста Някрасава: "Расказваць пра Беларусь - місія ўсіх, хто жыве за яе межамі"
Руся: “Быць беларусам — гэта сэксі!”
Вераніка Круглова: “Дзеці павінныя быць бруднымі, шчаслівымі і свабоднымі!”
Міхей Насарогаў: “Я надзвычай люблю бегаць, лежачы ў ванне”
Наста Шпакоўская: "Мы жывем шчасліва ў самым крутым сада-маза-доме Мінска"
Сяргей Пукст: "Часам хочацца вырвацца са стэрыльнага Мінска, каб пабачыць іншае жыццё"
Vinsent: "Без спорту чалавек пакрыецца мохам ля свайго камп'ютара"
Леанід Паўлёнак: "Лес можа даць больш, чым мы думаем"
Аляксандр Кулінковіч: "Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы"
Беларускія будні ў стразах і латэксе
Віталь Артыст: "Хачу памерці маладым і здаровым у 90 гадоў!"
Крамбамбуля - гэта выпіўка, закуска, дэсерт і жанчына!
Уладзімір Пугач: Штодня мы выпраўляемся на паляванне па сваё "мяса"
Захапленні – Ганна Хітрык: "Жывуць бруд і гліна!"
-25%
-10%
-50%
-10%
-50%
-40%
-15%
-30%
-33%
-30%
-12%