Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Выкладчыкам ён зрабіўся для сябе, для ўласнага самаўдасканалення. Але сваю працу любіць, як і сваіх студэнтаў, ставіцца да іх з павагай і цікавасцю: напрыклад, просіць у студэнта дазволу зірнуць у яго канспект і спакойна прымае адмову сваёй просьбы), аднак лічыць, што паміж вучнем і настаўнікам ніякага панібрацтва быць не можа. У новай серыі “Захапленняў” - Алег Хаменка, лідар гурта " Палац", з самым навуковым захапленнем праекта.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать видео (35.69 МБ)
 
Я пэўны час займаўся фальклорам непрафесійна, у тым сэнсе, што ў гэтых занятках не было ніякай сістэмнасці: мне было проста цікава збіраць фальклор. І толькі потым, калі я пачаў вывучаць этналогію, то здзівіўся, як моцна фальклор звязаны з сацыялогіяй, філасофіяй і культуралогіяй. Менавіта апошняя заўсёды цікавіла мяне, але, на жаль, у наш час яе не выкладалі. Вось чаму я паступіў у аспірантуру па культуралогіі: каб атрымаць больш тэарэтычных ведаў, каб сістэматызаваць і пераасэнсаваць усе свае практычныя напрацоўкі. Выкладчыкам я стаў у першую чаргу дзеля ўласнага развіцця.
 

 
Я стаў выкладчыкам дзеля самаўдасканалення. Рэч у тым, што ў жыцці любога дарослага мужчыны надыходзіць час, калі ён адчувае, што трэба б яшчэ павучыцца. Я не лічу, што гэта нейкі там крызіс сярэдняга ўзросту. Гэта проста час, калі страчваецца вастрыня думкі, і тут ужо проста неабходна пачаць актыўна займацца чымсьці, што можа даць новы штуршок для ўласнага развіцця.
 

 
Вялікая частка студэнтаў, з якімі я сустракаюся, мне шчыра падабаецца. А тыя, якія мне, можа, не даспадобы, проста праходзяць неяк незаўважна. А наогул, калі казаць пра рознасць пакаленняў (майго і цяперашняга), то сучасная моладзь больш вольная, але і больш агрэсіўная. І гэтая агрэсія не звязаная з жаданнем зрабіць кар’еру. Яна ніадкуль: неабгрунтаваная, неасэнсаваная. Гэта спроба паставіць сябе супраць сістэмы. Але пры гэтым сваёй сістэмы яны пакуль не ўсведамляюць.
 

 
Ніякага “свой пацан” з выкладчыкам быць не можа! Абавязкова павінная быць рэальная і якасная дыстанцыя між выкладчыкам і студэнтам. Бывае вельмі складана зрабіць гэтую дыстанцыю правільнай, калі не маеш сур’ёзных інструментаў ціску на студэнтаў.
 

 
Я ўваходжу ў аўдыторыю - і студэнты ўстаюць. Але я заўважыў, што гэта зусім не абавязкова для некаторых выкладчыкаў. Для мяне гэта прынцыповая рэч. Калі я вітаюся з аўдыторыяй, то студэнты (няважна, 5 гэта курс ці завочнікі) павінныя падняцца. Я нават прымушаю гэта рабіць. Гэта мой асабісты падыход.
 
Ёсць нейкае, я б сказаў, універсальнае пачуццё справядлівасці. І я лічу, што студэнты больш павагі выказваюць да тых выкладчыкаў, якіх яны лічаць справядлівымі.
 

 
Калі я хачу паглядзець канспект, то, па- першае, прашу дазволу, а па-другое, абсалютна нармальна стаўлюся да сітуацыі, калі студэнт мне адмаўляецца даць гэты канспект. Па сутнасці, гэта яго ўласная рэч, і ў яго ёсць права дазволіць альбо не дазваляць выкладчыку зазіраць у канспект.
 

 
У ідэале настаўнік павінен быць майстрам у самым шырокім сэнсе: вучань прыходзіць да майстра і, зразумела, павінен пераўзысці свайго настаўніка, інакш усё бессэнсоўна. Як часцяком выглядае навучанне? Сядзіць умоўны майстар і 70 вучняў, якім гэты майстар "па барабане". Мы паважалі сваіх выкладчыкаў болей, чым іх паважаюць цяпер. Гэта звязана з заўважным зніжэннем статусу выкладчыка вышэйшай школы. Студэнты не дурныя і бачаць, што большасць выкладчыкаў, асабліва маладых - практычна жабракі: нават каб належна апрануцца, звычайнаму выкладчыку (не дацэнту, не прафесару, а маладому спецыялісту), трэба эканоміць на ўсім, бо яго заробак вельмі нізкі. Менавіта таму ў беларускай сістэме вышэйшай адукацыі такі моцны недахоп маладых выкладчыкаў.
 

 
Я ўпэўнены, што траціна студэнтаў спісвае, і мяне гэта зусім не раздражняе. Калі гэта ператвараецца ў правіла, дык навошта яго прыціскаць. Я ведаю, што ёсць у інтэрнэце па пытаннях білетаў. І калі я бачу відавочна інтэрнэтаўскі тэкст, я нават магу назваць сайт, з якога ўзяты адказ на пытанне. Але ўсё гэта неістотна. Самае галоўнае - убачыць, ці разумее студэнт што-небудзь з таго, што спісаў. І вось тады ты адчуваеш, хто сядзіць перад табой: чалавек, які рэальна будзе думаць, нешта ствараць і працаваць, або проста той, каму трэба "спіхнуць" чарговы экзамен.
 

 
Трэба разумець, што вышэйшая школа - гэта не прафесійна-тэхнічная вучэльня. Вышэйшая адукацыя не дае прафесіі, а прапануе асэнсаваць і палепшыць яе. Наогул, сёння мы можам назіраць сур’ёзную дэвальвацыю паняцця “вышэйшая адукацыя”, і, калі шчыра, яна зусім не патрэбная значнай частцы людзей.
 

 
Да навукі ў гуманітарных прадметах стаўленне сёння самае абыякавае. У нас думаюць (і гэта вельмі балюча), што навука можа існаваць толькі пры тэхнічных ВНУ. Гэта надзвычайная памылка, гэта неверагодна няправільны падыход! Яны не разумеюць, што культуралогія або філасофія - гэта стрыжань навукі. І не разумеюць, што ўсё створанае нашымі тэхнолагамі стала магчымым толькі дзякуючы філасофскаму, метадалагічнаму, культуралагічнаму і сацыяльнаму падыходам. Без гэтага не было і не будзе рэальных адкрыццяў у матэматыцы, фізіцы i г.д.
 

 
Я хачу адчуць усё, але не хачу ўсё перажыць. То бок мне цікава выкладаць, але цягнуць усё гэта паўнавартнасна я не вельмі жадаю. І з гэтае прычыны я выкладаю не на поўную стаўку і не імкнуся мець дадатковыя гадзіны ці быць куратарам.
 
Усе студэнты розныя: ёсць тыя, каму абсалютна не цікавая навука, якую яны прыйшлі вывучаць, ёсць тыя, каму цікава і яны "капаюць" да самай сутнасці. А ёсць такія, што спачатку проста "каменныя", але на пятым курсе, глядзіш, пачынаюць рэальна працаваць, зарабляць грошы і ўваходзіць у прафесію без ціску выкладчыка. Вельмі цікава назіраць за гэтым своеасаблівым працэсам сталення і станаўлення. Я ж не толькі выкладаю, я назіраю за тым, як мяняюцца асобы. Але ж пры гэтым я і сам мяняюся: ёсць, напрыклад, некаторыя паняцці, якія два гады таму я тлумачыў так, а цяпер тлумачу па- іншаму, бо мае веды трансфармаваліся. Ды і ўвогуле свет трансфармуецца, хочам мы таго ці не.
 


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 


Глядзiце таксама:
IQ 48: "Беларусы як бульбачкі: трымаемся разам, апранаемся несамавіта, але смачныя і светлыя ўнутры!"
Apple Tea: "Лепш за ўсё пельмені гатуюць мужчыны. А менавіта - Ігар Сацэвіч"
Бенька: “Я веру, што жыццё ў нейкай форме існуе на іншых планетах”
Зміцер Вайцюшкевіч: “Я гатую не рускі ці ўкраінскі, а менавіта беларускі боршч!”
Наста Някрасава: "Расказваць пра Беларусь - місія ўсіх, хто жыве за яе межамі"
Руся: “Быць беларусам — гэта сэксі!”
Вераніка Круглова: “Дзеці павінныя быць бруднымі, шчаслівымі і свабоднымі!”
Міхей Насарогаў: “Я надзвычай люблю бегаць, лежачы ў ванне”
Наста Шпакоўская: "Мы жывем шчасліва ў самым крутым сада-маза-доме Мінска"
Сяргей Пукст: "Часам хочацца вырвацца са стэрыльнага Мінска, каб пабачыць іншае жыццё"
Vinsent: "Без спорту чалавек пакрыецца мохам ля свайго камп'ютара"
Леанід Паўлёнак: "Лес можа даць больш, чым мы думаем"
Аляксандр Кулінковіч: "Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы"
Беларускія будні ў стразах і латэксе
Віталь Артыст: "Хачу памерці маладым і здаровым у 90 гадоў!"
Крамбамбуля - гэта выпіўка, закуска, дэсерт і жанчына!
Уладзімір Пугач: Штодня мы выпраўляемся на паляванне па сваё "мяса"
Захапленні – Ганна Хітрык: "Жывуць бруд і гліна!"
-45%
-20%
-21%
-50%
-10%
-10%
-30%
-15%
-50%
-36%