Кастусь Шыталь,

Помнік Уладзіміру Леніну, які стаяў у цэнтры Глыбокага, зняты з пастамента і вывезены ў невядомым накірунку.

Скульптура яго стаяла на плошчы Язэпа Корсака (17 Верасня), якая з'яўляецца адным з гістарычных цэнтраў Глыбокага, недалёка ад касцёла і царквы. Манумент мае крывыя ногі. Экскурсаводы называюць яго "самым нягеглым Ленінам у Беларусі".

Помнік Леніну ў Глыбокім. Фота Кастуся Шыталя, 23.03.2012

У аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Глыбоцкага райвыканкама паведамілі, што помнік будзе адпраўлены на рэстаўрацыю. Месца, куды яго паставяць, пакуль нібыта "не вызначанае". Начальнік аддзела ідэалогіі Міхаіл Чарапкоўскі адмовіўся паведамляць пра планы адносна Леніна.

Па неафіцыйнай інфармацыі, Ленін ужо не вернецца ў цэнтр Глыбокага. Кажуць, што яго паставяць на вуліцы Віленскай (Леніна) каля крамаў "Бегемот" і "Арбузік".


 
-46%
-20%
-5%
-10%
-10%
-20%
-10%