Гэта цалкам імаверна. Гэтак жа, як і для Enrique Iglesias, Evanescence, Rammstein, Eminem, Roxette, Lady Gaga і яшчэ многіх сусветных зорак. Іхнія песні з'явіліся па-беларуску на старонцы www.spiavaj.by.
Пераклады можна спяваць пад музыку. Гэта падарунак аматарам і майстрам, якія хацелі б парадаваць і ўразіць публіку. Вы можаце гэта зрабіць і са сцэны, і без яе, можна на свяце – вяселлі ці карпаратыве – а можна і проста ў лазні (ёсць адпаведны рэпэртуарчык – Modern Talking, Elton John, оперныя творы – Adagio і інш.).
Аматары роздуму ацэняць глыбокія кампазіцыі – прыкладам, творы Enigma, Sting, Bjork. Героям у душы спадабаюцца Nightwish, Falco, Tina Turner. Старэйшае пакаленне нарэшце даведаецца, пра што спявалі Beatles, Scorpions, Al Bano & Romina Bauer, Abba, Joe Dassin і яшчэ шмат іншых. Рытм па-беларуску “задрэнчыць” тых, хто любіць танчыць – ад Lambada (Kaoma) і Final Countdown (Europe) да Lady Gaga. І ўсе-ўсе-ўсе падхопяць, калі Вы зацягнеце хіт усіх часоў і народаў – “Гатэль Каліфорнія” (Hotel California) ад Eagles або “Дазвольце заспяваць мне” (Lasciate mi cantare) ад Toto Cutugno!
Асобны падарунак хлопцам да 27 – “Цяпер ты ў арміі” (You’re in the army now) ад Status Quo. А сэкс-сымбалі могуць скарыстацца прыцягальнасцю песень Celine Dion, Anggun (“Здымі ўсё”), Alizee, гуллівай Aqua (“Цацка Барбі”), Rednex (“Быць у тваіх руках” - Hold Me for a While) ды іншых.
Практычна ўсё, што ўзыходзіла на вяршыню спеўнага небасхілу, ёсць на пляцы spiavaj.by. Ужо сёння лік ідзе на трэцюю сотню гітоў. Некаторыя песні вядомыя толькі ў замежжы (прыкладам, смешны “Кілер” ад польскага гурта Elektryczne gitary) – але, на думку стваральнікаў, такія песні могуць хутка стаць папулярнымі і ў нас.
Гэтую некамэрцыйную старонку стварылі аматары ў каардынацыі з кампаніяй “Праўны пераклад”. Вы таксама можаце дасылаць пераклады сваіх улюбёных песень – на info@spiavaj.by – і станавіцца поруч са знакамітасцямі!
Завітайце і заспявайце - www.spiavaj.by!