103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  2. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  3. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  4. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  5. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  6. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  7. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»
  8. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  9. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  10. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  11. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  12. Ватные палочки, серные пробки. Врач — о том, из-за чего еще слух может стать хуже
  13. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  14. Минское «Динамо» проиграло СКА в первом матче Кубка Гагарина
  15. Суд по делу «ноль промилле», новые задержания, планы по экстрадиции Тихановской. Что происходило 2 марта
  16. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  17. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  18. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  19. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  20. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  21. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  22. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  23. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  24. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  25. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц
  26. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  27. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  28. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  29. Прививать всех желающих от COVID-19 начнут в апреле. Вакцина будет от белорусского предприятия
  30. Что известно о «собственной ракете для „Полонеза“», которую создали в Беларуси


Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Іх не палохае карпатлівасць і залішняя працаёмкасць лепкі пельменяў. Для хлопцаў з Apple Tea пельменная творчасць - не проста нагода прабавіць разам вечар і пабалбатаць, гэта цэлая традыцыя, свайго кшталту абрад, у таемства якога нам нечакана атрымалася пракрасціся. У новай серыі праекту “Захапленні” - неацэнныя веды пра тое, які алкаголь найлепей падаваць да пельменяў, як і, галоўнае, навошта гатаваць пельмені, ну і, вядома, само захапленне адных з самых вядомых беларускіх джазмэнаў - Аляксандра Сапегі, Ігара Сацэвіча і Міхаіла Філіпені.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать видео (53.40 МБ)
 
Аляксандр. Я памятаю, як у Варшаве на Каляды мы зляпілі… Ігар, колькі штук пельменяў?
 
Ігар. Ну, там на сотню ішло. Можа, і 700. Кампанія была выдатная: прыехалі нашы сваякі з Мінска, і ўсе разам ляпілі пельмені. Сядзелі на кухні, балбаталі і ляпілі - забілі 2 велізарныя маразільныя камеры, а потым яшчэ тыдзень елі ўсё гэтае "багацце"!
 
Аляксандр. Дарэчы, пельмені добрыя менавіта гэтым: іх можна вылепіць на паўгода наперад. Я думаю, яны з’явіліся менавіта з гэтай прычыны: у паўночных краях людзям зручна гатаваць і захоўваць такую ежу.
 
Ігар. Дакладна! Я чуў, што ў Сібіры так і робяць. А калі пельменны запас ужо не змяшчаецца ў маразілцы, то мяшкі з імі ставяць проста на мароз, на балкон, напрыклад! З доўгімі сібірскімі зімамі можна не баяцца, што праца і прадукты загінуць. Вось і ў нас апошнія гады зімы такія суровыя, што можна смела ляпіць харчовы запас на тры месяцы наперад.
 

 
Аляксандр. А ты гэта што зрабіў? Ты што, з’еў сырое мяса?
 
Ігар. Свежы чысты прадукт - чаму не? Але ў дадзенай сітуацыі я проста спрабаваў фарш. Ён амаль гатовы: засталося дадаць спецыі. У сапраўдных пельменях, кажуць, павінна быць 7 відаў мяса, уключаючы мядзведзіну. Мы абышліся курацінай, свінінай… Гэта, вядома, не кашэрны прадукт, але затое ў ім ёсць трохі сала, цыбулі і вось зараз будуць яшчэ спецыі - соль і перац.
 
Аляксандр. Яйка не будзем дадаваць?
 
Ігар. Я не дадаю. Хочаш дадаць?
 
Аляксандр. Ды не. Проста пытаюся.
 
Міхаіл. А калісьці гэтая свінка бегала і, можа быць, пра нешта марыла.
 
Аляксандр. Тут філасофіі не трэба - толькі добры апетыт!
 

 
Аляксандр. Я нядаўна чуў, што амерыканскія навукоўцы даказалі, маўляў, у мясе змяшчаецца правільны баланс бялкоў і вугляводаў, у ім ёсць усё неабходнае для жыцця і развіцця кожнага чалавека. Не ведаю, наколькі гэта праўда, але асабіста я без мяса не змог бы абысціся. Больш за тое, я ўпэўнены, што чалавецтва развілося да цяперашняй інтэлектуальнай адзнакі яшчэ і таму, што прымала ў ежу нешта акрамя каранёў і травы.
 
Ігар. А я лічу, што чалавецтва ў развіцці дасягнула такіх вышынь, бо чалавек цалкам, як асоба, здольны абысціся без многіх рэчаў, у тым ліку і без мяса. Вось я б змог абысціся без мяса. Але ў нас сёння асаблівая тэма - пельмені. Вегетарыянскія пельмені я сабе слаба ўяўляю.
 
Аляксандр. Мне здаецца, цяжка абысціся без мяса чалавеку, які займаецца фізічнай працай. Напрыклад, праца бубнача вельмі цяжкая. Напэўна, табе, Ігар, пісаць музыку лягчэй, чым мне граць на барабанах.
 
Ігар. Дарэчы, было б нядрэнна для прасвятлення стаць вегетарыянцам. Магчыма, і музыка мая зрабілася б больш адухоўленай.
 

 
Аляксандр. Я вось упэўнены, што гатаванне ежы - гэта і мужчынская справа. У мужчын асабліва добра атрымліваецца гатаваць мяса: яно патрабуе жорсткай мужчынскі рукі, упэўненага дадавання спецый… Я ведаю шмат жанчын, якія выдатна гатуюць, але пельмені ў іх атрымліваюцца ў light-версіі. Чаго не скажаш пра стравы, прыгатаваныя мужчынамі. Я ўпэўнены, што мой сябар Ігар Сацэвіч - найлепшы кулінар, у якога атрымліваюцца…
 
Ігар. Трэба было з гэтага пачынаць, Саша, а то ты там нешта пра мужчынскія рукі!
 
Аляксандр. Я сур’ёзна: дзе толькі я ні быў у гасцях, але лепш за Ігара ніхто не гатуе! А якія ён плюшкі робіць! З мяснымі і агародніннымі начынкамі! Любая жанчына магла б пазайздросціць!
 
Міхаіл. І табе пазайздросціць як едаку!
 
Аляксандр. Зайздросціце нам і Ігару, яго майстэрству і яго жывату! Здыміце пуза буйным планам! Вось гэта - Ігар Сацэвіч!
 

 
Ігар. Як мяса? Солі хапае?
 
Аляксандр. Солі якраз хапае, а вось перцу, мне здаецца, трэба яшчэ дадаць.
 
Ігар. А чаго табе ўсё здаецца? Вазьмі і дадай! Удзельнічай!
 
Аляксандр. Як няма чаго рабіць? Калі ласка.
 
Ігар. Усё! Раблю апошні замес і прыступаю да прыгатавання цеста. Дарэчы, сёння з тэстам не абышлося без кур’ёзу: зарадзіў спрасонку цеста ў хлебапечку і прамахнуўся, паставіўшы рычажок не на тое дзяленне. Праз паўгадзіны па кватэры пайшоў пах, якога я зусім не чакаў: здаецца ж, паставіў замешваць і настойвацца цеста, а яно раптам выпякацца пачало. Як высветлілася, памыліўся дзяленнем і загрузіў праграму па выпечцы кексаў, а паколькі цеста было не кексавае, яно, натуральна, пачало падгараць. Давялося перазамешваць.
 

 
Аляксандр. А ты малайчына! Я вось таксама цеста сам дома раблю, хоць сёння можна без праблем у краме ўсё неабходнае купіць. Я вельмі рэдка купляю паўфабрыкаты. У асноўным усё гатую сам. Напрыклад, у мяне добра атрымліваецца піца. І часта, паспрабаваўшы яе, людзі дзівяцца, не могуць паверыць, што цеста я раблю сам. А поспех прыгатавання піцы заключаецца, як мне здаецца, менавіта ў добрым цесце.
 
Ігар. Я б паспрачаўся з табой, Князь, таму што цеста для піцы павінна быць якім?
 
Аляксандр. Ды я не ведаю. Якім?
 
Ігар. Яно дражджавым павінна быць. Сумняюся, што ты без хлебапечкі дражджавое цеста робіш.
 
Аляксандр. Раблю.
 
Ігар. Заўсёды? Гэта значыць, там усе гэтыя чаканні?.. Паднялося, апусцілася?..
 
Аляксандр. Ну вядома! На тры гадзіны пакідаю, усё як належыць.
 
Ігар. Слухай, у тваім выпадку, мне здаецца, прасцей купіць цеста ў краме, чым усе гэтыя чаканні пакутлівыя трываць.
 
Аляксандр. Не, тое цеста іншае. Я спрабаваў. Я ж з малаком гатую, разумееш? Купляю дрожджы, маленькі пачак, адну пятую частку разводжу з цёплым малаком, грам 30-50. І ўжо ў падрыхтаваную муку ўліваю гэтыя дрожджы, дадаю жаўток, соль, размешваю і пакідаю на тры гадзіны.
 
Ігар. Ну, тады няма пытанняў!
 

 
Аляксандр. Я вельмі сур’ёзна да гатавання ежы стаўлюся. Памятаеш, як даўно мяне прыхапіў кулінарны вірус? А падчас перабудовы мы неяк былі на гастролях у Віцебску: у крамах не было чаго купіць. Тады мы зайшлі ў кнігарню, і я набыў…
 
Ігар. Так, ты купіў кнігу "Італьянская кухня". Але на чэшскай мове.
 
Аляксандр. Так, таму да яе давялося купляць чэшска-рускі слоўнік, каб хоць неяк перакладаць тое, што там напісана.
 
Ігар. Кніга называлася "Мужчына на кухні", так?
 
Аляксандр. Не, там пра італьянскую кухню розных іх правінцый, пра тое, як яны спрадвеку цеста да піцы робяць. Вось і я, як італьянцы, прытрымліваюся старажытнай рэцэптуры.
 

 
Аляксандр. А ты чаму аддаеш перавагу, Міша? Цыганская народная кухня наогул ёсць?
 
Ігар. Якія там стравы?
 
Міхаіл. Здаецца, ёсць, але я нічога пра яе не ведаю.
 
Аляксандр. А чаму табе здаецца? Не можаш спытаць у цыганскага барона?
 
Ігар. Наогул Міша не цыган, але нам усё роўна: ён цыган для нас.
 
Аляксандр. Ну а што такое цыганская кухня? Гэта, напэўна, што ухапіў, тое і згатаваў.
 
Ігар. Цыганская кухня - я ведаю, што гэта такое! Вось вам рэцэпт з яе: для пачатку скрадзі рондаль…
 
Міхаіл. Ну так, нешта падобнае я чуў.
 
Аляксандр. А мне ўсё ж здаецца, што стравы цыганскай кухні - гэта тая ежа, якая не шкодная залатым зубам: не цвёрдая, не прыліпала каб, а то раптам метал пашкодзіць.
 

 
Ігар. А памятаеш азербайджанскую кухню? Памятаеш, мы былі ў Баку, як нас смачна кармілі там!
 
Міхаіл. Так! Гэта было супер! Усё заўсёды з травой рознай было. І было смачна, скажы?
 
Ігар. Так. Яны сапраўды шмат травы ядуць. І нават у гарэлку кладуць гэты… як яго… тархун!
 
Аляксандр. А памятаеш, мы пайшлі ў Баку ў рэстаран, і ўсе замовілі нейкія неверагодныя рэчы, а мясцовы, што быў з намі, папрасіў сабе звычайную "Кіеўскую катлету". Смешна было! Гэта была адзіная немясцовая страва — катлета па-кіеўску. І ён замовіў яе з пачуццём гонару і годнасці!
 
Ігар. У нашым гастрольным жыцці, мабыць, лепш за ўсё нас кармілі ў Баку.
 
Аляксандр. Вострыя прыправы абалдзенныя проста! А памятаеш, у Літве мы пілі каву з дубовай кары?
 
Ігар. Напэўна, я не ўдзельнічаў.
 
Аляксандр. Нас гаспадыня сняданкам частавала і падавала забаўную кава з дубовай кары.
 
Ігар. У Ізраілі, памятаю, нас на Хануку дранікамі накармілі!
 
Аляксандр. Гаспадыня той невялікай гасцініцы была з Беларусі і калі даведалася, што мы — яе землякі, прыгатавала нам настальгічныя дранікі, якія падаваліся на агульны для ўсіх гасцей шведскі стол. Было вельмі прыемна!
 
Ігар. І вельмі смачна!
 
Аляксандр. І вельмі нечакана: у Ізраілі - дранікі!
 

 
Аляксандр. А чым гэта ты наразаеш кружочкі для пельменяў?
 
Ігар. Зараз раскажу: на нейкі з дзён нараджэння мне падарылі кубак. Глядзеў я на яго і раптам зразумеў, што ён ідэальны для выразання кружочкаў з цеста. Прычым у кубка два бакі: вялікім радыусам можна рабіць кружок для варэнікаў, а другім - для пельменяў.
 
Аляксандр. А не прасцей пельменніцу купіць, ці як яна правільна называецца?
 
Ігар. Напэўна, прасцей, і ў нейкі момант я быў гатовы купіць яе, але, ведаеш, мне ўсё ж большае задавальненне прыносіць вось гэты працэс мастацкага выразання. Свайго кшталту пакутлівае задавальненне рабіць кожны кружочак асобна.
 
Аляксандр. Пельмені сада-маза.
 
Ігар. Да таго ж, нарэзаць цеста машынкай не так прыгожа, як уручную кубкам.
 
Аляксандр. А ў кубку, напэўна, высакародны метал які-небудзь, так і пельмені "асвечаныя" атрымаюцца.
 
Ігар. "Асвячаюцца" і дэзінфікуюцца! Як ты думаеш, што гэта? Мельхіёр?
 
Ігар. Адзін з вешчуноў мог бы насіць імя Мельхіёр - яму б вельмі пасавала.
 
Аляксандр. Мельхіёр Якаўлевіч. Вельмі нядрэнна гучыць! Слухай, мы ж, калі былі ў Польшчы, вывучылі, як гэтых вешчуноў звалі, так?
 
Ігар. Балтазар, Мельхіёр і… хто яшчэ там быў? Міша, хто яшчэ? Ты павінен назваць, тады мы будзем сапраўдным джазавым трыа!
 
Міхаіл. Я ўвогуле баюся штосьці тут дадаць: да валхвоў - без мяне.
 

 
Аляксандр. Добра, усё роўна мы будзе працаваць як джазавае трыа: цяпер трэба падумаць пра калектыўную творчасць. Прыступаем да лепкі!
 
Ігар. Так. Ручкі толькі памый!
 
Аляксандр. Адбіраем кружочкі, прыбіраем усё лішняе - так творыць сапраўдны скульптар!
 

 
Ігар. Я катэгарычна супраць таго, каб купляць пельмені ў краме.
 
Аляксандр. Гэта праўда: іх нават параўноўваць нельга з хатнімі, а з тваімі - дык дакладна.
 
Ігар. Бяздушны станок іх лепіць, а вытворца заўсёды не праміне сэканоміць, праўда?
 
Аляксандр. І мяса часта можа быць не самае добрае.
 
Ігар. Гэта нават не тэма для абмеркавання. Проста нельга купляць крамныя пельмені. Так проста нельга рабіць, разумееце? Вось і ўсё.
 

 
Ігар. Пад пельмені, вядома ж, лепш за ўсё гарэлку, але мы сёння будзем піць віскі. Як і ў музыцы, мне блізкі ф’южн. Ніхто не супраць?
 
Аляксандр. Ты сур’ёзна пытаешся? Ды я дзеля тваіх пельменяў, дзеля такой кампаніі і такіх вячорак нават ляпіць гэтыя пельмені гатовы.
 
Міхаіл. Цалкам падтрымліваю: не лянуйцеся, ляпіце пельмені - і вам будзе гэтак жа добра, як нам цяпер!

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

 
Даведка “Будзьма беларусамі!” 
Гурт Apple Tea:

Ігар Сацэвіч

Нарадзіўся ў Беларусі 23 верасня 1965. Першае ўсвядомленае знаёмства з музыкай адбылося ў чатыры гады: ён падабраў на фартэпіяна першыя некалькі мелодый. Адной з іх была вядомая рэвалюцыйная песня "Отважно, товарищи, в ногу". З першага класа мама аддала Ігара ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, якую ён скончыў па класе харавога дырыжыравання. Але яшчэ ў старэйшых класах ён пачаў асвойваць бас-гітару ў школьным ансамблі. Пасля школы паступіў у Мінскі інстытут культуры па класе бас-гітары. Затым была служба ў шэрагах Савецкай Арміі ў якасці ваеннага музыкі, дзе давялося асвоіць трамбон. Пасля заканчэння службы ў войску год працаваў у студыі ансамбля "Песняры ", пасля чаго адбыўся першы самастойны праект — рок-гурт "Рада". І толькі пасля гэтага, з 1992 года, у рамках Дзяржаўнага аркестра Беларусі зарадзілася тое, што і завецца цяпер Apple Tea.
 
Аляксандр Сапега

Нарадзіўся 8 верасня 1963 у в. Бабовічы (Гомельскі раён). На барабанах пачаў граць з 10 гадоў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве (Парнат, Мінск). Атрымаў вышэйшую акадэмічную адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе ўдарных інструментаў. Пасля Савецкай Арміі, дзе Аляксандр служыў у Смаленскім ансамблі песні і танцу, яго запрасілі ў 1986 годзе ў моладзевую студыю ансамбля "Песняры", а ў 1987 годзе разам з Ігарам Сацэвічам ён арганізаваў рок-гурт "Рада" і пазней Apple Tea. З 1995 і да сёння выкладае клас ударнай устаноўкі. У 2005 выпусціў навучальна-метадычны дапаможнік High Tea Drummer для ўдарнай устаноўкі. На аснове гэтага курса правёў майстар-класы ў Літве (2000), Польшчы (2001), Латвіі (2003, 2005), Беларусі (2004, 2010), Эстоніі (2005), Азербайджане (2009) і Украіне (2009). З 2005 арганізаваў і штогод праводзіць адзіны ў Беларусі конкурс-фестываль маладых выканаўцаў на ўдарнай устаноўцы “Барабанны БIТ”.
 
Міхаіл Філіпеня
 
Нарадзіўся і вырас у Мінску ў сям’і прафесійнага музыкі - тата, флейтыст і клавішнік, граў у многіх вядомых музычных калектывах Беларусі. Першыя ўрокі музыкі атрымаў, натуральна, ад бацькі. У сем гадоў Міхаіла ўзялі ў музычную школу па класе фартэпіяна, пасля заканчэння якой ён пачаў самастойна займацца на гітары. Праз некалькі гадоў паступіў у Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі на эстраднае аддзяленне. На трэцім курсе яго запрасілі ў Apple Tea, дзе ён і працуе да сёння.


Глядзiце таксама:
Бенька: “Я веру, што жыццё ў нейкай форме існуе на іншых планетах”
Зміцер Вайцюшкевіч: “Я гатую не рускі ці ўкраінскі, а менавіта беларускі боршч!”
Наста Някрасава: "Расказваць пра Беларусь - місія ўсіх, хто жыве за яе межамі"
Руся: “Быць беларусам — гэта сэксі!”
Вераніка Круглова: “Дзеці павінныя быць бруднымі, шчаслівымі і свабоднымі!”
Міхей Насарогаў: “Я надзвычай люблю бегаць, лежачы ў ванне”
Наста Шпакоўская: "Мы жывем шчасліва ў самым крутым сада-маза-доме Мінска"
Сяргей Пукст: "Часам хочацца вырвацца са стэрыльнага Мінска, каб пабачыць іншае жыццё"
Vinsent: "Без спорту чалавек пакрыецца мохам ля свайго камп'ютара"
Леанід Паўлёнак: "Лес можа даць больш, чым мы думаем"
Аляксандр Кулінковіч: "Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы"
Беларускія будні ў стразах і латэксе
Віталь Артыст: "Хачу памерці маладым і здаровым у 90 гадоў!"
Крамбамбуля - гэта выпіўка, закуска, дэсерт і жанчына!
Уладзімір Пугач: Штодня мы выпраўляемся на паляванне па сваё "мяса"
Захапленні – Ганна Хітрык: "Жывуць бруд і гліна!"
-15%
-60%
-25%
-15%
-25%
-25%
-30%
-30%