Прэзентацыя 11-хвіліннага відэафільма адбылася ў абласным цэнтры.

Стужка атрымала назву “Гомель, у якім мы жывём”. Яе знялі незалежныя гомельскія журналісты Мікола Бянько і Юлія Сівец. Дапамагаў ім рэжысёр Яўген Шапчыц, вядомы сваім ролікам “Схавай бабулін пашпарт”, які некалі ўзрушыў беларускае Сеціва.

Стваральнікі фільма паставілі перад сабой мэту паказаць, што Гомель нічым не горшы за Мінск ці разнастайныя еўрапейскія гарады. Горад у фільме паказаны вачыма яго жыхароў — музыкаў, пісьменнікаў, абаронцаў жывёлаў, фаершчыкаў.

Аўтары збіраюцца прапанаваць свой фільм аднаму з гомельскіх тэлеканалаў.

-30%
-20%
-25%
-99%
-15%
-25%
-20%
-10%
-15%
-18%