101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  2. В Беларуси создали собственную ракету для «Полонеза» (ее очень ждал Александр Лукашенко)
  3. С 1 марта женщин, воспитывающих детей, не могут держать в милиции свыше 3 часов по «административке»
  4. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  5. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  6. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  7. Названы победители «Золотого глобуса» (почти без сюрпризов)
  8. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  9. Тихановский о приговорах журналистам и активистам: Ложь и несправедливость порождают озлобленность
  10. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  11. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  12. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  13. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  14. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  15. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  16. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  17. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходит в Беларуси 1 марта
  18. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  19. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  20. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  21. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  22. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  23. Весна наступила, но зима не сдается. К выходным вновь похолодает
  24. Один из главных претендентов на «Оскар» и еще пять премьер марта. Что идет в кино в этом месяце?
  25. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  26. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  27. «В киевской миграционке мне сказали, что я в первой десятке». Айтишник — о переезде в Украину
  28. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  29. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  30. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной


Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Яна марыць пра татуіроўкі на вачах. Пра пазнакі, што ставяць на нас зоркі: мы глядзім на іх, а яны ўваходзяць у нас і, прапаліўшы наскрозь, пакідаюць адметныя сляды на сятчатцы. Яе зачароўвае космас, але нашмат больш — людзі, якія глядзяць у тэлескоп. Бенька (кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба") і яе захапленне космасам — мабыць, самая зачаравальная серыя праекту.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать видео (37.83 МБ)
 
Чалавецтва, бясспрэчна, уклала вельмі шмат сіл, энергіі, інтэлекту і фінансаў у свой палёт у космас. Але гэты палёт такі малы ў параўнанні з веліччу космасу… Гэта як калі б у велізарным шматкватэрным доме на адной з кухняў маленечкая казюлечка цаной неверагодных намаганняў перапаўзла з падваконня на стол. З’яўляючыся смешнай падзеяй (а дакладней, зусім не з’яўляючыся падзеяй у маштабе велізарнага шматкватэрнага дома), гэты ўчынак — несумненны прарыў у жыцці казюлькі. Ці важна гэта? Ці трэба гэта? Не бяруся нічога сцвярджаць. Але для мяне асваенне космасу — неверагодна займальная гісторыя.
 

 
Якое ж гэта велізарнае і кашмарнае выпрабаванне для малюсенькага чалавека — палёт у космас! Касманаўты захапляюць мяне адвагай і шчырай абсурднасцю таго, што яны робяць, гэта дзіўныя, гіперсмелыя людзі, якія пераносяць велізарныя фізічныя нагрузкі і псіхалагічныя выпрабаванні, не маючы ніякіх гарантый сваёй бяспекі. Не маючы наогул ніякіх гарантый, нават у тым, што іх самаахвярнасць не будзе здавацца наступным пакаленням (ды і сучаснікам) смешнай, марнай і наіўнай.
 

 
Я не вельмі ўяўляю, што такое ляцець сотні светлавых гадоў, але затое добра разумею памеры. Напрыклад, калі Зямлю ўявіць у выглядзе шарыка запалкавай галоўкі, то ў параўнанні з ім Сонца будзе памерам з тэнісны мячык; тады зорка Бетэльгейзе ў сузор’і Арыёна будзе памерам з мінскі планетарый.
 

 
Па сіле свайго ўздзеяння на мяне захапленне космасам можна параўнаць з запускам паветраных змеяў і спасціжэннем такой з’явы, як электрычнасць.

Правёўшы шмат гадзін за паяннем і стварэннем электрычных ланцугоў, я выявіла, наколькі падобныя боскія і фізічныя законы — гэта зачароўвае мяне. У нейкім пункце містыка і фізіка вельмі блізкія.
 

 
Астраномія ў школе абсалютна мяне не зацікавіла. Напэўна, рэч у тым, як гэты прадмет выкладаюць. На жаль, не ўсе настаўнікі астраноміі падобныя да Сяргея Каралёва або Канстанціна Цыялкоўскага. Але неяк праз гады я трапіла на фестываль астраномаў, дзе ўбачыла незвычайных людзей і закахалася ў іх безаглядна.
 

 
Чаму кожнаму чалавеку (мне здаецца, выключэнняў тут няма) вельмі хочацца зазірнуць у тэлескоп? Можа, зоркі прыцягваюць нас, як вялікія моцныя магніты? А раптам яны пакідаюць нейкі асаблівы след на сятчатцы нашых вачэй… нехта сказаў "татуіроўкі на вачах"?.. Мне б вельмі гэтага хацелася, але я яшчэ недастаткова доўга глядзела ў тэлескоп.
 

 
Я бязмерна шчаслівая, што мінскі планетарый адкрыў мне вочы на ​​веліч космасу! Вядома, не сам планетарый, а цудоўныя захопленыя людзі, якія там працуюць і "жывуць". Цяпер гэта абавязковы маршрут для ўсіх сяброў, якія прыязджаюць у Мінск: "Быў у планетарыі? Не?! Тэрмінова паехалі!".
 

 
Тэхніка зрабіла такі крок наперад, што далей стаўка будзе рабіцца на бязмежную чалавечую свядомасць, а не на касмічныя апараты.
 

 
Існуе сувязь паміж нябесным купалам і чарапной каробкай чалавека. Унутры чалавека таксама ёсць своеасаблівы зорны купал, што змяшчае ў сабе бязмежны сусвет. Так што ўнутраныя касмічныя падарожжы неўзабаве атрымаюць самы шырокі распаўсюд. Зрэшты, ужо адкрытыя сякія-такія прыборы і рэчывы, якія дазваляюць падарожнічаць унутры сваёй галавы. Упэўненая, далей будзе вынайдзенае нешта больш адпаведнае і менш небяспечнае для здароўя.
 

 
Глядзець у тэлескоп — зачаравальна загадкава. Гэта прыцягвае гэтак жа, як зазіраць у зрэнкі. Хоць карціна зорнага неба прыгожая і без тэлескопа. Проста мне падабаецца сам працэс зазірання ў тэлескоп, чаканне ўбачыць у ім нешта няўяўнае.
 

 
Зорка не можа быць халоднай. Калі мы бачым з Зямлі блакітныя і сінія зоркі, то абавязкова лічым іх ледзянымі. Але парадокс у тым, што насамрэч гэта самыя маладыя, самыя яркія і самыя гарачыя зоркі.
 

 
У космас я б не паляцела ні за што на свеце! Вядома ж, мне страшна! Ды мне і так цалкам хапае панарамы зорнага неба, каб мурашкі пабеглі па скуры ад хвалявання.
 

 
Мы настолькі мікраскапічныя ў параўнанні з касмічным бязмежжам, што цалкам можам быць усяго толькі бактэрыямі нейкага гіганцкага, неўяўляльнага для нас арганізму. І гэты факт мяне зусім не засмуціў бы.
 

 
Відавочна, што ў небе вісіць плоскі Месяц. А неверагодна, калі ты ўяўляеш яго ў выглядзе аб’ёмнага шара са сваёй геаграфіяй. Ад гэтага ўсведамлення пачынае ламаць патыліцу, а вочы робяцца шырокімі ад жаху і захаплення.
 

 
У касмічнай ракеце чалавек далятае да Месяца за 2-3 дні. На самалёце дабраўся б за некалькі тыдняў. На аўтамабілі — за паўгода. Пешшу да Месяца — 50 гадоў шляху. Можна лічыць, што чалавек, які дажыў да 50 гадоў, як бы дайшоў да Месяца. Вярнуцца, праўда, атрымалася б у нямногіх.
 

 
"Я быў бы так рады даведацца, што дзе-небудзь яшчэ існуе жыццё, так хацеў бы паглядзець на яго прадстаўнікоў, што абавязкова пайшоў бы на кантакт з імі", — сказаў савецкі лётчык-касманаўт Георгій Грэчка. Сказаў, а пасля так шчыра і весела дадаў: "Хай бы яны нават з’елі мяне". Выдатна было б даведацца, што дзесьці яшчэ ў нашай Сонечнай сістэме ёсць жыццё. Але, на жаль, гэта малаверагодна. Ну, хіба толькі на Еўропе, спадарожніку Юпітэра, дзе была знойдзеная вада.
 

 
Але ўсё ж такі я веру, што жыццё ў нейкай форме існуе на іншых планетах. Было б смешна і недарэчна думаць, што мы адны ў велізарным космасе. Казаць, што больш нідзе няма жыцця, нават неяк няветліва ў дачыненні да піянераў космасу. І гэта абсалютна забойча ў дачыненні да групы савецкіх навукоўцаў, якія ў 30-я гады, вывучаючы рэактыўны рух, верылі, што жыццё ёсць нават на Марсе. Яны жылі і стваралі пад лозунгам "Наперад на Марс!".
 

 
Герберт Уэлс, безумоўна, быў празорцам. Ён апісваў тое, што яшчэ не было вынайдзена, казаў пра нешта, што пасля аказвалася праўдай. Нядаўна я даведалася, што яшчэ ў 1919 годзе, у час пачатку вывучэння ядзернай энергіі, ён прадказаў, што першымі, хто выкарыстае ядзерны распад у нямірных мэтах, будуць амерыканцы, а іх ахвярамі стануць японцы — гэта надзвычайны факт. Уэлс пісаў пра іншапланетнікаў, і я ўпэўненая, што калі нейкія адкрыцці і кантакты пакуль не адбыліся, дык толькі з той прычыны, што не прыйшоў іх час.
 
Вялікі дзякуй Зоі Кянько, лектару Мінскага планетарыя, за захопленасць і адданасць сваёй справе, за дапамогу ў арганізацыі здымак і незвычайна цікавы аповед пра зоркі і планеты.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Глядзiце таксама:
Зміцер Вайцюшкевіч: “Я гатую не рускі ці ўкраінскі, а менавіта беларускі боршч!”
Наста Някрасава: "Расказваць пра Беларусь - місія ўсіх, хто жыве за яе межамі"
Руся: “Быць беларусам — гэта сэксі!”
Вераніка Круглова: “Дзеці павінныя быць бруднымі, шчаслівымі і свабоднымі!”
Міхей Насарогаў: “Я надзвычай люблю бегаць, лежачы ў ванне”
Наста Шпакоўская: "Мы жывем шчасліва ў самым крутым сада-маза-доме Мінска"
Сяргей Пукст: "Часам хочацца вырвацца са стэрыльнага Мінска, каб пабачыць іншае жыццё"
Vinsent: "Без спорту чалавек пакрыецца мохам ля свайго камп'ютара"
Леанід Паўлёнак: "Лес можа даць больш, чым мы думаем"
Аляксандр Кулінковіч: "Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы"
Беларускія будні ў стразах і латэксе
Віталь Артыст: "Хачу памерці маладым і здаровым у 90 гадоў!"
Крамбамбуля - гэта выпіўка, закуска, дэсерт і жанчына!
Уладзімір Пугач: Штодня мы выпраўляемся на паляванне па сваё "мяса"
Захапленні – Ганна Хітрык: "Жывуць бруд і гліна!"
-5%
-10%
-33%
-35%
-40%
-10%
-25%
-50%
-10%
-10%
-20%