Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Ён выдатна гатуе супы, а боршч у яго атрымліваецца такі чароўны, што не ўсялякая гаспадыня прыгатуе. Ці ведаў калісьці даўно дзесяцігадовы Зміцер Вайцюшкевіч, які ў пакаранне за правіннасць чысціў бульбу, што калі вырасце, ён усё роўна будзе чысціць бульбу, але захоплена і з любоўю?

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать видео (35.63 МБ)
 
У 1986 годзе, як Міхаіл Ламаносаў, я паехаў вучыцца. Паехаў, вядома, не так далёка, як вялікі расійскі вучоны, але ўсё ж далёка настолькі, каб з тых часоў самастойна вырашаць пытанні свайго харчавання. Жыў у інтэрнаце і, як усе студэнты, з’еў за час навучання такую колькасць варэння з батонам і кефірам, што потым яшчэ гадоў дзесяць глядзець на іх не мог. Хадзіў у сталоўкі, гатаваў сам, макароны, падабенства супоў, што там яшчэ студэнты гатуюць, каб сэканоміць грошы… Сёння я люблю гатаваць і раблю гэта з радасцю, а не з неабходнасці.
 

 
Я быў у розных краінах свету і часам спрабаваў нават сякія-такія экзатычныя стравы. Але, калі шчыра, я не вельмі люблю ездзіць ужо ў вельмі экзатычныя краіны. Мне так хораша на Нёмане! Магчыма, гэта неяк звязана з маёй сквапнасцю, і мне лягчэй кінуць грошы ў будаўніцтва на хутары, чым выправіцца ў далёкае доўгае падарожжа. А можа, мне проста больш звыкла і зразумела дома, на Нёмане. Тое ж самае з кухняй: мне падабаецца кітайская, мексіканская, італьянская, французская кухні, японская вельмі падабаецца, але нашмат больш я люблю нашыя звычайныя супы - боршч, салянку, а таксама добры кавалак смажанага мяса. Вось такі я звычайны і прадказальны.
 

 
Ці гарманічныя паняцці “беларус” і “вегетарыянства”? Часам гэта выглядае гарманічным: у мяне ёсць сябры, якія зусім не ядуць мяса, і яны цалкам адэкватныя людзі - не дураць мне галаву вегетарыянствам, а я не катую іх аповедамі пра карысць мяса. А наогул, я некалькі разоў быў на вегетарыянскіх вячэрах, і там было вельмі шмат смачнага, хоць і ні кроплі мяса!
 

 
Я не лічу, што гатаваць ежу - выключна жаночы занятак. Мы з Галяй гатуем нароўні: у яе атрымліваюцца цудоўныя таматныя супы, лазання, курыца па-індыйску і яшчэ шмат што — з фантазіяй у кулінарных пытаннях у яе ўсё ў парадку. Але супы - гэта мая спецыялізацыя. Я іх адназначна лепш за Галю гатую, а яна з гэтым і не спрачаецца.
 

 
Калі я дома, то пастаянна гатую супы для сям’і. Я лічу, што супы - вельмі добрая для здароўя ежа. Наш адказ італьянскай кухні! Прычым я ўпэўнены, што супы прыдумалі не ў Расіі, як прынята лічыць: і ўкраінцы скажуць, што яны робяць гэтак жа, як я. Але гэта не значыць, што я гатую “ўкраінскі боршч”. Я раблю свой уласны, беларускі, хай ён і такі ж, як вараць ва Украіне. Бо ў нас тут спрадвеку вараць гэты бурачны суп! Проста сваё нібы не лічыцца.
 

 
З нагоды беларускай кухні і мовы - вось вам "патэльня"! Як хораша гучыць! Слова "патэльня" я ведаю ледзь не з нараджэння: у нас у сям’і ніхто не казаў "сковорода". Не казалі “носкі”, а былі "шкарпэткі". Што яшчэ? О! Слоік!
 

 
Так здарылася, што самымі папулярнымі ў Беларусі ўстановамі харчавання сталі піцэрыі і сушы-бары. Ну, і добра б з імі: крычаць не буду, што ўсё гэта дрэнна, давайце забаронім і на іх месцы паставім рэстараны беларускай кухні - у людзей усё ж павінен быць выбар. З сушы і піцай у нас усё чароўна (дзе-нідзе іх нават можна есці), але вось з беларускімі рэстаранамі (і са стаўленнем да беларускай кухні) у нас сур’ёзная праблема. Чаму ў нас у меню прынята пісаць "Боршч украінскі"? Напісаць, што ён беларускі, неяк западло? Боршч можа быць балгарскім, якім заўгодна, але чаму не беларускім? А таму, што нам да разумення сваёй беларускасці яшчэ вельмі далёка. Вось у японца чамусьці не ўзнікае пытанняў што да сваёй нацыянальнай прыналежнасці, у вызначэнні сушы як стравы японскай кухні, і ні ў кога ў свеце няма такіх пытанняў. Мы беларусы пакуль толькі ў тым, што можам быць добрымі для масквічоў.
 

 
Вось я ўчора быў у Навагрудку. Пытаюся ў дзеўкі, можа, у іх у кавярні ёсць яшчэ супы, акрамя тых, што ў меню. Не, кажа, у нас толькі адзін суп і адно абедзеннае меню. І тут жа побач за зарэзерваваны столік садзяцца двое расійцаў, і яна ім ветліва: "Што вы будзеце - саляначку, боршчык?" Падыходжу я да гэтай дзеўкі: "Ну як так можна? Я што, павінен быць сябрам прафсаюза ці яшчэ чаго? Праблема з беларускай кухняй - у першую чаргу ў нашых галовах.
 

 
Трэба прызнаць, што беларуская культура цяпер на стадыі фармавання, прычым пакуль толькі ў галовах самой нацыі. Для іншых краін мы будзем менавіта такімі, якімі сябе прадставім. Італьянцы прыдумалі сябе такімі, якімі мы іх ведаем, - эмацыйныя аматары піцы і фільмаў пра мафіёзі. Але ў Італіі ёсць яшчэ шмат чаго, акрамя піцы. Проста тая піца і тыя сушы, што ёсць у нас у Мінску, хутчэй за ўсё адбіваюць грошы, укладзеныя ў адкрыццё такой забягалаўкі. А што такое беларуская кухня? Яе можна прывязаць да ўкраінскай, рускай, польскай, літоўскай: "Ах, якія цудоўныя гатуюць у Літве цэпеліны!" Дык гэта ж наша страва! Мая цётка Маруся ўсё жыццё гэтыя цэпеліны рабіла. Галубцы, супы, крупнік - усё туды ж.
 

 
Спецыяльна для рэпартажу "Захапленні" - асабіста мой сцяг: "Наш бел-чырвона белы, нябесны, вольны, смелы"…
 

 
Галоўны сакрэт у гатаванні страваў беларускай кухні - гэта любоў. Усё павінна гатавацца з любоўю. І яшчэ павінна быць смачна: калі нясмачна, то гэта і не ўкраінскі, і не беларускі, і не рускі, і не габрэйскі - ніякі гэта не боршч.
 

 
Я люблю супы і ўмею гатаваць шмат розных іх варыяцый. Але ад баршчу, мне здаецца, я ніколі не стамлюся. А вось што мяне можа раззлаваць - дык гэта халодны суп у рэстаране: насамрэч гэта можа любога спакойна чалавека скурвіць, як кажуць палякі, раззлаваць. А яшчэ, вядома, суп павінен настаяцца як мінімум суткі - вось тады ў яго самы правільны смак. І гарачым павінен быць, гарачым - я настойваю!
 

 
Смятану ў баршчы лепш не размешваць, а як бы адломліваць пакрыху з кожнай лыжкай супу - так смачней. Гэта вельмі істотны момант! Яшчэ да баршчу вельмі добра часначок дадаць: і густ асаблівы, і вітамінкі, і, кажуць, зубы будуць здаровыя.
 

 
Ну вось, з марозу баршчок, добрая кампанія, уся сям’я пад носам - і шчасцця дом поўны!
 
Даведка "Будзьма беларусамі!"
Зміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1971 у мястэчку Бярозаўка, недалёка ад Ліды. Адукацыя: 1978-1986 - школа з паглыбленым вывучэннем ангельскай мовы, 1986-1990 - музычны вучэльня, кларнет (Ліда), 1990-1995 - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, кларнет (Мінск), 1993-1995 - музычная вучэльня імя Глінкі, вакал (Мінск). Праекты: 1992-1998 - удзельнік гурта "Палац". 1997-2001 - удзельнік гурта KRIWI. З 2001 Зміцер Вайцюшкевіч — лідар і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra. Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадскі шансон, рок, аўтарскую песню. Супрацоўнічае з вядомымі беларускімі і замежнымі паэтамі. 1997 - удзельнік супольнага музычнага праекту "Narodny albom", у запісе якога ўзялі ўдзел найлепшыя беларускія выканаўцы і музыкі. 2000 - супольны музычны праект "Я нарадзіўся тут".

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Глядзiце таксама:
Наста Някрасава: "Расказваць пра Беларусь - місія ўсіх, хто жыве за яе межамі"
Руся: “Быць беларусам — гэта сэксі!”
Вераніка Круглова: “Дзеці павінныя быць бруднымі, шчаслівымі і свабоднымі!”
Міхей Насарогаў: “Я надзвычай люблю бегаць, лежачы ў ванне”
Наста Шпакоўская: "Мы жывем шчасліва ў самым крутым сада-маза-доме Мінска"
Сяргей Пукст: "Часам хочацца вырвацца са стэрыльнага Мінска, каб пабачыць іншае жыццё"
Vinsent: "Без спорту чалавек пакрыецца мохам ля свайго камп'ютара"
Леанід Паўлёнак: "Лес можа даць больш, чым мы думаем"
Аляксандр Кулінковіч: "Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы"
Беларускія будні ў стразах і латэксе
Віталь Артыст: "Хачу памерці маладым і здаровым у 90 гадоў!"
Крамбамбуля - гэта выпіўка, закуска, дэсерт і жанчына!
Уладзімір Пугач: Штодня мы выпраўляемся на паляванне па сваё "мяса"
Захапленні – Ганна Хітрык: "Жывуць бруд і гліна!"
-30%
-15%
-40%
-20%
-20%
-20%
-10%
-10%
-20%
-20%
-10%