103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Ватные палочки, серные пробки. Врач — о том, из-за чего еще слух может стать хуже
  2. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  3. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  4. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  5. Минское «Динамо» проиграло СКА в первом матче Кубка Гагарина
  6. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц
  7. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  8. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  9. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  10. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  11. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  12. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  13. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»
  14. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  15. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  16. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  17. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  18. Что известно о «собственной ракете для „Полонеза“», которую создали в Беларуси
  19. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  20. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  21. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  22. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  23. Суд по делу «ноль промилле», новые задержания, планы по экстрадиции Тихановской. Что происходило 2 марта
  24. Прививать всех желающих от COVID-19 начнут в апреле. Вакцина будет от белорусского предприятия
  25. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  26. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  27. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  28. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  29. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  30. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог


Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Яна перакананая, што ўсе дзеці нараджаюцца па-свойму мудрымі, і калі ім не перашкаджаць, то з іх вырастаюць адэкватныя, адказныя дарослыя людзі, якія паважаюць сябе і адно аднаго. Вераніка Круглова, душа і лідэр гурта KRIWI, расказала пра розніцу ў выхаванні еўрапейскіх і беларускіх дзяцей, пра сваё ўнутранае дзіця і, вядома ж, пра самую любімую на свеце Ё-Ё.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать видео (34.60 МБ)
 
"Дзеткі — мая стыхія, мая тусоўка. Я люблю дзяцей! І як мама я шчаслівая, што магу гадаваць сваё дзіця ў краіне, якая стварыла ўсе спрыяльныя ўмовы для здаровага росту і развіцця дзяцей. Часам мне здаецца, што найбольшая частка насельніцтва Германіі (краіны, дзе я жыву) — гэта дзеці: усюды цяжарныя жанчыны, таты-мамы з дзецьмі, на кожным куце дзіцячыя пляцоўкі, для бацькоў працуюць неймаверна казачныя сацыяльныя льготы і дапамогі — усё для таго, каб паўсюль бегалі дзеці.
 

 
Я б яшчэ нарадзіла дзетак, чаму не? У Германіі вельмі спрыяльная сацыяльная абароненасць: дзяржава забяспечвае, так бы мовіць, дзіця да яго 27-годдзя! Дзіўна, праўда? Таму там ніколі не пачуеш пра тое, што дзіця — гэта цяжкі "клопат". Усё навокал адаптавана пад неабходнасці бацькоў: у кожнай канторы, дзе трэба паставіць штамп, у кожнай медычнай установе, нават у галантарэйных крамах, куды б ты ні прыйшоў, усюды ёсць дзіцячы куток і ёсць месца, дзе можна пераапрануць немаўлятаў; там жа бясплатна памперсы, сурвэткі, ватныя палачкі — прыгажосць!
 

 
Маё дзіця для мяне — гэта самае галоўнае. Спачатку Ё-Ё, а потым усё астатняе. І, натуральна, яна ніколі не замінала мне музіцыраваць, яна заўсёды была са мной (апошні канцэрт да родаў я дала на дзявятым месяцы цяжарнасці, а наступны — калі малой было два тыдні). Мы шмат падарожнічаем разам, разам працуем, разам ходзім у госці — усё робім разам. Разам жывем на дзве краіны.
 

 
І хоць у плане быту гадаваць дзяцей, безумоўна, лепш у Германіі, у Беларусі ёсць свае прыемнасці. Бабулі-дзядулі, нашыя сябры, спектаклі-канцэрты. Бываючы ў Мінску, мы кожны дзень ходзім на нейкія тусоўкі. Тут таксама ёсць свае плюсы: мне вельмі падабаецца тая душэўнасць, тое згуртаванае пачуццё сям’і, што ёсць у беларусаў. Тут можна смела пабегчы па справах, аддаўшы дзіцятка ў клапатлівыя рукі цётачак, дзядзечак, сябровак, а там, у Германіі, ты сам па сабе. Тут дзіця атрымлівае вельмі шмат сапраўднай любові, а там — павагу. Бясспрэчна, узровень жыцця лепшы ў Германіі, але ў Беларусі таксама па-свойму добра.
 

 
Мне вельмі падабаецца, што ў Германіі мужчына гадуе дзіця нароўні з жанчынай. Бывае, што менавіта мужчына бярэ дэкрэтны адпачынак і сядзіць дома з малым, а жанчына працуе (часам сям’і так больш выгадна). І ўсе гэтыя маладыя клёвыя таткі з кучай дзетак гуляюць на дзіцячых пляцоўках — гэта ж выдатна! І больш за тое, гэта нават модна: ідзе чувак з пірсінгам і дрэдамі, а ў яго дзіця ў слінгу, а другога за руку вядзе. Ну не цуд?
 

 
Ах, бачылі б вы нямецкія дзіцячыя пляцоўкі, дзе ўсё прадумана для развіцця і бяспекі дзетак — у Берліне такія пляцоўкі літаральна на кожным кроку. Там паважаюць дзяцей, лічацца з імі, прыслухоўваюцца да іх. У дзіцячым садку ў іх шведскі стол: ім не ляпаюць кашу ў талерку, пасля чаго прымушаюць з’есці. У іх ёсць выбар з акуратна нарэзаных і раскладзеных прадуктаў: вось табе сыр, вось масла, каўбаскі, салаткі. І аднагадовыя шпінгалеты самі вырашаюць, што яны будуць есці на сняданак, абед і вячэру.
 

 
І ведаеце, што самае дзіўнае? Прынята лічыць, што дзецям нельга даваць выбару, маўляў, яны ж неадказныя. Але калі паважаць іх выбар (а яны здольныя яго зрабіць), то і дзеці вырастуць без комплексаў, адэкватнымі людзьмі.
 

 
Мне з маёй дачкой вельмі лёгка: у нас няма скандалаў кшталту "не хачу, не буду!" Таму што яна цалкам нармальны дарослы чалавек, з якім можна дамовіцца. Да таго ж яна і без мяне выдатна разумее, дзе небяспечна і чаго рабіць катэгарычна нельга.
 

 
Ё-Ё можна ўсё, а нельга толькі тое, што сапраўды небяспечна. Я стараюся дапускаць як мага менш "не" ў нашых дыялогах: проста я паважаю сваё дзіця, імкнуся ніякім чынам не пакрыўдзіць, не зняважыць яго, не прышчапіць комплекс непаўнавартаснасці. Хачу пазбавіць яе "спадчыны", якая нам самім дасталася ад савецкага мінулага. Я сама да гэтага часу пазбаўляюся гэтых комплексаў, установак, што можна, а што нельга. Сур’ёзна! Мяне ўсё яшчэ бянтэжаць сітуацыі, у якіх цёткі з залатымі зубамі хамяць мне: лаяцца з імі ці "праглынаць" усё гэта зусім не хочацца, але што рабіць? І я звычайна выбіраю трэці варыянт: пачынаю гаварыць з імі максімальна ветліва, чым стаўлю іх у няёмкае становішча. І гэта працуе: цёткі пабітыя і нервы ў парадку!
 
Я і сама ўсё яшчэ дзіця. І капрызы, як у маленькай, бываюць, і запыты, ды і пагарэзіць я не супраць. Маё ўнутранае дзіця жыве ўва мне і не збіраецца мяне пакідаць. Прызнацца, я гэтаму вельмі радая.
 

 
Іду я мінскай вуліцай, дарослая цётка. На мне ці то хіпанскія, ці то растаманскія адзежы, іду, радуюся жыццю. Праходзяць міма мяне “камсамольцы”, беларуская моладзь, непрыгожа апранутая, дрэнна пастрыжаная… І замест таго каб я сказала: "Эх, моладзь, моладзь …" (мяне шакаваць павінная моладзь), яны на мяне вылупіліся, маўляў, што гэта за няправільная цётка пайшла. Дзіўна неяк.
 



 
Тут заўсёды кажуць: "Не ідзі туды, там лужына", "Не лезь сюды, у цябе чыстая сукенка". У Еўропе дзеці пазбаўленыя гэтых стэрэатыпаў. Асабіста я лічу, што дзеці павінныя быць бруднымі і шчаслівымі! У Германіі на кожнай дзіцячай пляцоўцы ёсць калонка з вадой і скрыня з брудам, з такой глінай спецыяльнай. І летам голыя дзеці проста вар’яцеюць ад шчасця ля гэтых калонак: яны пампуюць ваду, разводзяць гліну і вымазваюцца ёй з галавы да ног. Гэта называецца "Манча пампа", і яна ёсць у кожным дзіцячым садку. Вы можаце ўявіць такі куток бруднай радасці ў беларускіх садках? Нерэальна!
 

 
Неяк Ё-Ё глядзела савецкі фільм пра дзіцячы садок і раптам пачала проста рыдаць. Падыходжу да яе: што такое? Сапраўды сумная карціна: у кіно на дзіця лаяліся за нейкае свавольства (яно там нешта пальцам на акне намалявала), у той час як у Ё-Ё ў садку любы крэатыў толькі вітаецца. Вось яна і знервавалася.
 

 
Я не ведаю, што павінна адбыцца ў грамадстве, як павінная змяніцца свядомасць наступнага пакалення, каб я нешта не прыняла ў сваёй дачцэ. Ну, памятаеце, як нам бацькі і грамадства забаранялі апранацца незвычайна, паводзіцца "неналежным чынам"… Не ведаю. Напэўна, я прыму ўсё, акрамя наркотыкаў — вось тут я буду старацца максімальна выправіць сітуацыю, таму што наркотыкі — гэта, вядома, страшна. І я ўжо не кажу пра нейкі там крымінал… Але ўсё ж я ўпэўненая, што дзеткі першапачаткова разумныя, яны не нараджаюцца дурнымі або "пустымі": з пялёнак у іх ёсць свой характар, нейкія веды, магчыма, зусім іншыя, чым у нас, дарослых.
 
Даведка "Будзьма беларусамі!"
Вераніка Круглова нарадзілася ў Мінску ў радзільні № 1 на вул. Валадарскага, якая знаходзіцца паміж турмой і Рускім тэатрам. З дзіцячых гадоў займалася музыкай і танцамі, спявала ў гуртах "Метро", " Линда", "Палац", KRIWI. Удзельніца праектаў "Народны альбом - 2000″, " Каляды - 2000″ і "Я нарадзіўся тут". Любіць дранікі. Хоча нарадзіць яшчэ адно дзіця. Жыве ў Берліне. Замужам, мае дачку Ё-Ё.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Глядзiце таксама:
Міхей Насарогаў: “Я надзвычай люблю бегаць, лежачы ў ванне”
Наста Шпакоўская: "Мы жывем шчасліва ў самым крутым сада-маза-доме Мінска"
Сяргей Пукст: "Часам хочацца вырвацца са стэрыльнага Мінска, каб пабачыць іншае жыццё"
Vinsent: "Без спорту чалавек пакрыецца мохам ля свайго камп'ютара"
Леанід Паўлёнак: "Лес можа даць больш, чым мы думаем"
Аляксандр Кулінковіч: "Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы"
Беларускія будні ў стразах і латэксе
Віталь Артыст: "Хачу памерці маладым і здаровым у 90 гадоў!"
Крамбамбуля - гэта выпіўка, закуска, дэсерт і жанчына!
Уладзімір Пугач: Штодня мы выпраўляемся на паляванне па сваё "мяса"
Захапленні – Ганна Хітрык: "Жывуць бруд і гліна!"
-15%
-35%
-50%
-15%
-27%
-50%
-40%
-40%
-20%
-40%
-5%