Павел Свярдлоў,

Фото: vkontakte.ru
Фото: vkontakte.ru
Дзяўчынка, якая падрала Байнэт кліпам “Я з вёскі”, не паліць, любіць доўгія спадніцы і сукенкі, слухае Ірыну Дарафееву.
 
Еўрарадыё пазнаёмілася з Ксюшай Дзягелька - школьніцай з Акцябрскага, якая ў шматкі падрала Байнэт кліпам “Я з вёскі”. Ксюша без ваганняў адказала на ўсе нашыя пытанні.
 
Ксюша Дзягелька: “З гэтым кліпам я збіраюся ехаць 25 красавіка ў Мазыр на конкурс “Я - лідар”. Да конкурса мы і зрабілі гэтае відэа. Аўтар музыкі і аўтар тэкста - Паук Андрэй, не памятаю, як там яго па-бацьку. Ён вядзе гурток у Доме дзіцячай творчасці. Там мы і здымалі кліп”.
 
Пра тое, каб падаць заяўку на ўдзел у дзіцячым “Еўрабачанні”, дзяўчынка яшчэ не думала. Але пасля таго, як яе кліп з’явіўся ў інтэрнэце, абяцае падумаць пра гэта. Дарэчы, Ксюша не ведае, хто зрабіў яе зоркай Байнэта:
 
“Відаць, гэта нехта з гуртка выклаў. Бо я сама не вылажывала”.
 
У песні “Я з вёскі” Ксюша заклікае забараніць цыгарэты, алкаголь і міні-спаднічкі.
 
“Паліць я ніколі не спрабавала. Хаця і ёсць у класе некаторыя, якія паляць, для мяне гэта агідна, - тлумачыць сваю пазіцыю Ксюша. - А адна міні-спаднічка ў мяне ёсць, але я даўным-даўно яе апошні раз апранала. Зараз яна ляжыць у шафе, і я пра яе амаль забылася. Бо ў мяне прынцыпы! Я аддаю перавагу спадніцам да калена і сукенкам, а ўсё адзенне набываю з мамай”.
 
Хобі дзяўчынкі - музыка і маляванне.
 
Ксюша Дзягелька: “З беларускіх артыстаў мне вельмі падабаецца Ірына Дарафеева. А з замежных… Ну, калі мне спадабаецца музыка, я яе слухаю. Малюю ўсё, што мне падабаецца. У мяне дома ёсць нават масляныя карціны, якія я малявала сама. А вось граць на музычных інструментах пакуль што не спрабавала. Затое ў мяне ёсць аднакласнікі, з якімі мы збіраемся паспяваць, і там жа можна паспрабаваць граць”.
 
На сцяне дзяўчынцы ў “вКонтакте” новыя запісы з’яўляюцца кожную хвіліну. А крыху вышэй напісана, што Ксюша валодае рускай і беларускай мовамі. Еўрарадыё папрасіла расказаць вершык па-беларуску:
 
“Калі шчыра, нешта забылася зараз на ўсе вершы па-беларуску… А так… я не скажу, што я на беларускай мове размаўляю добра. Але я яе ведаю”.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-20%
-10%
-30%
-80%