99 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  2. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  3. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  4. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  5. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  6. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  7. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  8. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  9. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  10. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  11. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  12. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  13. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  14. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  15. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля
  16. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  17. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  18. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  19. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  20. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  21. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  22. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  23. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  24. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  25. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  26. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  27. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  28. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  29. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  30. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета


Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

І справа зусім не ў карыснасці таго, што ты набываеш: візіт на "барахолку" - гэта хутчэй момант дакранання да жыцця, стыхійнага, неструктураванага, астраўкі якога ўсё радзей мільгаюць сярод бязрадасных пейзажаў Мінска. "Той факт, што такія месцы дагэтуль існуюць, - сам па сабе цуд!" - запэўнівае музыка Сяргей Пукст. І яму можна верыць, бо ён - сапраўдны знаўца і заўсёдны госць мінскага "Поля цудаў".

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць відыё (35.53 МБ)
 
Наш горад такі фанерны візуальна, закрыты, і ўсё ў ім такое прыстойненькае, чысценькае, што час ад часу хочацца пакінуць гэтую стэрыльнасць, паглядзець на іншае, стыхійнае жыццё, яскравае і сапраўднае.
 

 
Як казаў Маякоўскі, "найлепшыя радкі былі народжаныя мною ў трамвайнай штурханіне". Тое самае і тут: за кожным скрыжаваннем "Поля цудаў" хаваюцца новыя цікавыя магчымасці для творчага імпульсу.
 

 
Я абыякавы да таго, чым грэбуюць людзі: вось гэты бруд, неўладкаванасць рынку. Затое тут можна спаткаць цуды! Чаму, вы думаеце, гэтае месца мае такую назву? Часам "Поле цудаў" - гэта адзіная магчымасць набыць сапраўдную, фірмовую і нават унікальную рэч. Тут можна сустрэць дзіўныя, вельмі цікавыя і нават абсалютна крутыя рэчы: шпоначкі я люблю набываць, вось гадзіннікі "Перамога" адтуль - мяне цікавяць рэдкія рэчы савецкага перыяду. І канечне ж, як і ўсе, я бяру ўдзел у латарэі: а ці будзе працаваць гэты гадзіннік, які я набуду? Я чакаю цуду, неспадзяванкі, якая раптам можа здарыцца. Чым вабіць "барахолка"? Ну канечне ж, інтрыгай і чаканнем цуду!
 

 
Тут можна нарвацца на самы нечаканы тавар, часам цяжка нават уявіць, што на яго абавязкова знойдзецца пакупнік: нейкія вялікія механічныя хлебарэзкі, старыя няспраўныя гадзіннікі "Чистополь", гісторыя паходжання якіх вельмі сумнеўная. Пэўны час таму мне трапіўся маленькі прасік 1965 года. Яго прадавец пераконваў мяне, што гэта абсалютна незаменная рэч у камандзіроўках і ўсяго за 20 тысяч рублёў!
 

 
Усе гэтыя капронавыя накрыўкі, чамаданы, старыя галёшы - гэта ж рэчы з гісторыяй! А шмат хто ўспрымае іх як неабходныя ў гаспадарцы карысныя дробязі.
 

 
Крытэр раптоўнасці тавару - гэта суадносіны яго якасці і цаны. Калі ты бачыш добра зробленую, фірмовую, а часам і ўнікальную рэч, а яе цана - 10 тысяч рублёў, гэта і ёсць асноўны крытэр цудоўнасці таго, што адбываецца. На вялікі жаль, такія падарункі здараюцца ўсё радзей, таму што ў параўнанні са сваімі замежнымі аналагамі наш "блышыны рынак" "вымыты" і скупы. Цікавых, каштоўных рэчаў амаль няма. На маю думку, так атрымалася праз савецкае мінулае, калі ўсё, што мела нейкае дачыненне да старога ладу, проста было ліквідаванае.
 

 
Калі маеш досвед наведвання блышыных рынкаў, то разумееш, што ўвесь антыкварны тавар каштуе "антыкварных" грошай. Але і тут здараюцца цуды: аднойчы я набыў ікону. Я быў у шоку ад таго, што такая жывая рэч каштуе ўсяго 40 тысяч. Яна проста не мела таварнага выгляду: былі няроўныя краі.
 

 
Я адмыслова абраў фрак для нашай вандроўкі па рынку - атрымалася цікавая фактура, чалавек у сумяшчэнні вобразаў Вярцінскага і рынкавага распарадчыка. Але на мінскай "барахолцы" гэты чалавек выглядаў вельмі гарманічна, таму што тут магчымы абсалютна любы карнавал.
 

 
У нас людзям сорамна наведваць такія рынкі. Ім часта не па сабе ад адной толькі думкі пра барахолку - ну так, тут ёсць характэрнае адчуванне сметніка, але тут уся справа ў агульнапрынятых нормах: беларусам вельмі не хочацца паказацца беднымі. Пры нашым кульце "каб усё па-багатаму"! А вось я, між іншым, за смешныя грошы набыў тут найцудоўнейшы баварскі фарфоравы сервіз, пасляваенны, найвышэйшай якасці.
 

 
Але шмат каму ўжо няма справы да забабонаў: людзі рынуліся сюды сапраўдным натоўпам. Паўсюль пануе крызіс, а тут цэлыя развалы, дзе кожны прадмет каштуе 100 рублёў. Ну што такое сёння 100 рублёў?! На кітайскае барахло шырокага спажывання, якое тут таксама ёсць, цэны, канечне, павысіліся, як і паўсюль. Але не на ўсе гэтыя старыя савецкія "справы": шрубкі, вінцікі, розныя карысныя жалязякі - тут у мужыкоў гэта як каштавала "капейкі", так дагэтуль і каштуе. Гэта адзінае месца ў горадзе, дзе сапраўды адбылася кансервацыя старых цэнаў.
 

 
Тут гандлююць найцудоўнейшыя інтэлігентныя людзі! Кагосьці з іх жыццё прымусіла гандляваць сваімі рэчамі, нехта прыходзіць дзеля чалавечых зносінаў… Сустракаюцца, праўда, алкаголікі, якія прадаюць жаночыя партманэткі - гэта, канечне, страшна. На гэтым рынку прадстаўлены своеасаблівы зрэз нашага грамадства, але не само грамадства: беларусы ў асноўным стрыманыя ў праявах сваёй заможнасці ці жабрацтва, а тут - іншы свет, тут плёскаецца рака неструктураванай жывой прыватнай ініцыятывы. Гэта свайго роду рэпетыцыя рынкавай эканомікі, якую мы маглі б мець, калі б усё навокал не было б так жорстка зарэгулявана.
 

 
Само сабой, на гандлі тут амаль нічога не зарабляюць. Гэты занятак хутчэй носіць адценне клубу: людзі сядзяць, стасуюцца паміж сабою, абмяркоўваюць, надзённыя пытанні, яны адкрытыя і шчырыя - і ў гэтым дэмакратызме мая савецкая душа пачуваецца значна спакайней.
 

 
А душа мая і сапраўды савецкая. А гэта значыць - боязь рэстаранаў, дзе за дарагое аздабленне даводзіцца "башляць" шалёныя грошы. А іншых рэстарацый у нас, на вялікі жаль, няма. Вось менавіта таму мая савецкая душа час ад часу забіваецца ў розныя сталоўкі, кулінарыі, піўныя ды куты, дзе можна кульнуць чарку: там ёсць адчуванне жыцця, да якога ты прывык, адчуванне ўтульнай савецкай норкі.
 

 
Вось цудоўныя манометры! Проста прыгожыя рэчы, якія ўводзяць у транс, але, на жаль, мне не патрэбныя.
 

 
У мяне ёсць сябра Лёша "Хакей" - яшчэ большы, чым я, знаўца "барахолак". Дык ён пэўны час браў з сабою на рынак дыктафон, каб фіксаваць самыя неспадзяваныя моманты. Некаторыя сітуацыі такія стыхійныя, што потым цяжка паверыць, што яны былі насамрэч: раптам нехта возьме гармонік і пачне спяваць прыпеўкі незразумелага зместу, нехта падхоплівае гэтае памкненне, нехта правакуе жартачкамі выканаўцу - карацей, нармальнае рынкавае жыццё.
 

 
Перспектывы месцаў, падобных да гэтага, сумныя: мінская "барахолка" праіснуе нядоўга, як мне падаецца. Не, канечне, застанецца месца, дзе людзі будуць гандляваць сваім дабром, фарцаваць нейкімі дробязямі гаспадарчай неабходнасці, але артэфактаў і дзіўных цацак там ужо не будзе. Яны і цяпер трапляюцца ўсё радзей, гэтыя цудоўныя знаходкі, унікальныя недарагія рэчы. Далей будзе яшчэ больш сумна: з улікам паўсюднай "кітаізацыі" нашага рынку можна выказаць меркаванне, што ўсе тавары будуць паступова замяняцца кітайскімі аналагамі, "шэранькімі", сумнеўнай якасці.
 
Даведка "Будзьма беларусамі!"
Cяргей Пукст - кампазітар, аранжавальнік, піяніст, гітарыст. Нарадзіўся 14.10.1972 у Мінску. У 1986 скончыў ССМШ пры БДК па класе кларнета, у 1991 - Мінскую мастацкую вучэльню па спецыяльнасці “апрацоўка дрэва, косці, каменя”. У 1996 - Інстытут замежных моваў у Мінску. У 1997-1999 вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні БАМ (вакал). Сістэмна займацца музыкай пачаў у 14 гадоў. У пачатку 90-х быў удзельнікам панк-гурта “Король пчел”, які падчас выступаў вялікую ўвагу надаваў візуальнаму боку канцэртаў. Ад 1993 да 1998 выступаў з сольнымі канцэртамі на кватэрах, пазней у мінскіх клубах і навучальных установах у дуэце з Антонам Крывулем даў шэраг паказаў, якія былі пазначаныя авангарднымі рашэннямі формы і зместу. Ад 2005 выступае як лідар гурта Pukstband, што выконвае эклектычную музыку з элементамі розных стыляў.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Глядзiце таксама:
Vinsent: "Без спорту чалавек пакрыецца мохам ля свайго кампутара"
Леанід Паўлёнак: "Лес можа даць больш, чым мы думаем"
Аляксандр Кулінковіч: "Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы"
Беларускія будні ў стразах і латэксе
Віталь Артыст: "Хачу памерці маладым і здаровым у 90 гадоў!"
Крамбамбуля - гэта выпіўка, закуска, дэсерт і жанчына!
Уладзімір Пугач: Штодня мы выпраўляемся на паляванне па сваё "мяса"
Захапленні – Ганна Хітрык: "Жывуць бруд і гліна!"
-43%
-50%
-10%
-20%
-15%
-5%
-20%
-20%
-25%