99 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  2. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  3. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  4. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  5. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  6. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  7. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  8. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  9. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  10. Белорус опубликовал информацию обо всех известных захоронениях соотечественников в Чехии и Словакии
  11. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  12. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  13. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  14. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  15. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  16. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  17. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  18. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  19. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  20. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  21. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  22. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  23. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  24. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  25. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  26. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  27. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  28. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  29. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  30. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля


Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Ён размаўляе з карчакамі і асабіста ведае ляснога ката. "Лёнік, Лёнік! - кажуць яму высахлыя дрэвы. - Не праходзь міма, вазьмі нас з сабой, мы такія старэнькія, але табе яшчэ спатрэбімся!" І Лёнік бярэ іх з сабой, пасяляе пад дахам свайго дома: радасныя карчы прыжываюцца і, ператвараючыся ў сталы, крэслы, вешалкі і нават дзіцячыя цацкі, застаюцца назаўжды.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць відыё (66.37 МБ)
 
— Вядома, сэканоміць — гэта з меншага, — тлумачыць музыка Леанід Паўлёнак, ідэйны лідар гуртоў "НагУаль" і "Маланка Аркестр". — А з большага — атрымаць нешта ўнікальнае, самабытнае, зробленае сваімі рукамі.
 

 
З тых часоў як мы з жонкай пераехалі за горад, я пачаў часцей бываць у лесе. З лесам у мяне даўнія сяброўскія адносіны, але ідэя самастойна вырабляць мэблю наведала мяне толькі паўгода таму. Я раптам зразумеў, што лес можа даць усю мэблю для дома: сталы, крэслы, вешалкі, шафкі, палічкі… Нават посуд драўляны можна знайсці ў лесе. Галоўнае ўбачыць у дрэве… э-э… патрэбны ўчастак мэблі або гатовы аб’ект: магчыма, прырода ўжо даўно вырабіла тое, што табе так неабходна ў гаспадарцы. Напрыклад, вешалка для ручнікоў. Неяк я прынёс з лесу выдатны сухі кавалак дрэва з сучкамі: нічога не давялося прыкручваць, абрэзаў лішняе, наждачкай сучкі закругліў — выдатная атрымалася вешалка!
 

 
А наогул, я яшчэ шмат чаго не ведаю: пачынаю толькі. І мэбляй пакуль гэта цяжка назваць. Гэта хутчэй лясныя карчакі, якія добра прыжыліся ў кватэры. Галоўнае, знайсці добры матэрыял, прыслухацца да яго, зразумець яго прызначэнне. І зусім неабавязкова ехаць на пілараму ці ў краму “Зрабі сам”: усё, нават дошкі, можна зрабіць уласнаручна.
 

 
Што можа быць прасцейшым за звычайныя паліцы? Але сучасны чалавек настолькі адвык рабіць што-небудзь сам, што цяпер купляе нават паліцы. Прызнаюся, мая першая думка пра паліцы таксама ўпіралася ў дзверы крамы "Зрабі сам!". А потым я падумаў: можа, сапраўды самому зрабіць? Паварушыў мазгамі і вельмі ўзрадаваўся простасці выканання.
 

 
Раней мне падавалася немагчымым зрабіць самому хоць нейкае падабенства паліцы. А насамрэч усё вельмі проста: ідзеш у лес, знаходзіш дрэва, што ўпала (бервяно папросту), адразаеш метр гэтага бервяна, а далей вялікай пілой, як гэта рабілі нашы продкі, або сякеркай рассякаеш бервяно ўздоўж напалову. Потым апрацоўваеш рубанкам, і ў цябе атрымліваецца своеасаблівая дошка пад паліцу: з аднаго боку яна круглая, з натуральнымі няроўнасцямі дрэва, а з другога - такі грубы драўляны зрэз. Глядзіцца афігенна прыгожа!
 

 
Найбліжэйшым часам хачу паспрабаваць сам падлогу пакласці. Не ведаю, што атрымаецца, але ўсё роўна паспрабую.
 

 
Важна тое, што сам я жывых дрэваў не ссякаю. Уяўляеце, як валяць добры лес падчас масавай дзяржаўнай нарыхтоўкі? Пілуюць усё запар, а потым сушаць матэрыял, каб зрабіць з яго дошкі. Дык вось, я не высякаю жывыя дрэвы, а бяру толькі высахлы матэрыял і ў гэтым бачу сябе памочнікам лесу. Колькі дрэваў пападала ад моцнага ветру, высахла або пагарэла падчас ляснога пажару! Гатовага матэрыялу ў лесе так шмат, што яго не толькі можна, яго трэба браць. Асабіста я дазваляю! Бярыце і рабіце з сухіх дрэваў карысныя рэчы!
 

 
Драўніна - экалагічна чысты матэрыял (ну, вядома, калі гэтае дрэва не расло каля ажыўленай трасы або велізарнага завода). Гэта вельмі самабытны матэрыял, з цікавай фактурай і ўласнай энергетыкай: дрэва прываблівае чалавека, стварае ў доме асаблівую ўтульнасць. І ў гэтым сэнсе пластмаса ніколі не заменіць драўляных вырабаў. Посуд, паліцы, столікі з пластмасы, вядома, функцыянальныя, але некарысныя і нібы бяздушныя… Пластмаса - гэта, вядома ж, лайно, якое, у адрозненне ад уласна лайна, раскладаецца значна даўжэй.
 

 
Калі не было пластмасы, у нашым дзяцінстве жартавалі: "Цяжкае дзяцінства - драўляныя цацкі". Сёння ўсё памянялася, і бацькі, якія клапоцяцца пра здароўе сваіх дзяцей, шукаюць выключна драўляныя цацкі. Праўда, каштуюць яны часцяком не надта танна, але бяспечныя для здароўя і вельмі прыемныя навобмацак.
 

 
Калі я быў маленькі, то любіў гуляць з драўляным трактарам. Яго зрабіў для мяне дзядуля-сусед. Мая любімая цацка выглядала наступным чынам: грубая дошка (не свежавыструганая, а ляжалая, з хлява), да яе па баках прыбітыя 2 меншыя дошчачкі, ну і чатыры колы. І гэта быў проста афігенны трактар, скажу я вам!
 

 
Дзіцячыя цацкі лепш за ўсё рабіць з карэнішча дрэва. Фактура каранёў бывае настолькі мудрагелістай, што нават намаганняў прыкладаць не трэба: глядзіш на карэнне, і ў галаве з’яўляюцца чароўныя карціны, вобразы - дзіцячыя цацкі самі просяцца ў рукі.
 
Бацькі часта вырашаюць за дзяцей, з чым тым гуляць - вось гэты плюшавы каток вельмі мілы, - і хвалююцца, калі дзіця не выказвае цікавасці да мілага катка. У дзяцей жа ўласнае бачанне цікавасці рэчаў, і тая ж скрыначка запалак для малечы сёння можа быць машынкай, заўтра мышкай, паслязаўтра хаткай — чым заўгодна, толькі не сродкам павышанай небяспекі.
Калі б не музыка, я заняўся б "прамысловым" вырабам унікальнай мэблі. Ці фермерствам, ці пчалярствам. Вырошчваў бы для людзей экалагічна чыстыя памідоры, агуркі, бульбу. Хоць нешта мне падказвае, што не так усё гэта проста: у нас у краіне, для таго каб добрая ідэя ажыццявілася і прынесла радасць і мінімальны прыбытак, трэба "зашыцца" як мага далей у лес.
Спроба зрабіць нешта сваімі рукамі - гэта вяртанне ў часы ўсяго сапраўднага. Гэта нейкая няўлоўная і пакуль не вельмі зразумелая мне магія: робіш нешта, і ў выніку атрымліваецца рэч. Стаіш і глядзіш на яе, кайфуеш. Атрымалася ўсё ж такі! Сучасныя мужчыны таксама, вядома, здабытчыкі, але ўсё ж у меншай ступені, чым калі-небудзь. У нашае стагоддзе аднаразовых рэчаў так прыемна зрабіць нешта сваімі рукамі.
Сёння людзі занадта залежныя ад горада. Шмат каму па грыбы-ягады прасцей збегаць на рынак, чым у лес. Уявіце: сабрацца, выехаць з горада, знайсці "правільны лес", пакарміць камароў і мошак - залішне складана для руплівага гарадскога чалавека. А яшчэ гэтае абавязковае "прыйшоў з працы, і трэба нешта па хаце зрабіць". Дзе ўжо тут па лесе гуляць? Прызнацца, я рады, што цяпер жыву за горадам і ў мяне зноў ёсць магчымасць быць бліжэйшым да лесу.

 
Лес можа даць больш, чым мы думаем! Я гэта зразумеў яшчэ ў дзяцінстве, жывучы на ​​хутары з бабуляй і дзядулем. Мы хадзілі ў лес у грыбы і ягады, па дрэвы для гаспадарчых пабудоваў (дзед сам збудаваў увесь хутар), па дровы… Але было сёе-тое яшчэ: у лесе я заўсёды знаходзіў спакой, зачараванне і натхненне.

 
Даведка "Будзьма беларусамі!"

Леанід Паўлёнак, музыка, ідэйны лідар гуртоў "Нагуаль" і "Маланка Аркестр”, удзельнік гурта "Рэха". Далей матэрыял пра Леаніда ўзяты з яго неапублікаваных мемуарных і аўтабіяграфічных нарысаў. "Нарадзіўся ў Наваполацку ў 1974 годзе. Як спяваў Высоцкі, “я вышел ростом и лицом, спасибо матери с отцом”. Мама кажа, што я быў спакойным і ціхім, еў і спаў. Аднойчы мяне адправілі ў глухую вёску Навінцы да дзядулі і бабулі. Там я слухаў казкі, вучыўся хадзіць, дыхаў паветрам зямлі, услухоўваўся ў прыроду і свабоду. У садок амаль не хадзіў, за што маме вялікі дзякуй! Усе школьныя гады прайшлі для мяне ў нейкім жудасным пякельным тумане і нянавісці. Напэўна, душа мая падсвядома пратэставала супраць саўковасці. Вялікім шчасцем, выратаваннем і сапраўднай радасцю былі перыяды канікул. На іх я заўсёды ад’язджаў у вёску. Пасля школы спрабаваў паступіць у Горацкую сельгасакадэмію, паспяхова праваліўся і паступіў у Наваполацкае ПТВ-28 на слесара КИПиА.

У 1992 годзе ў маім жыцці здарыўся пераломны этап - я трапіў на наваполацкі фэст "Рок-Кола". Мясцовая рок-музыка, асабліва цяжкая пранікала ў мяне магутна і цалкам. Я тросся і крычаў: "Метал, давай!" І быў у дзікай эйфарыі ад полацкай трэш-банды "Дзiда". Тады мне стала зразумела - буду музыкам. І вырашыў сабраць свой рок-ансамбль.

1992-1999 - гады збіральніцтва ансамбляў, хістанняў па субкультурах і працах. Я скакаў па іх, як цень ад воблака, якое гоніць вецер! Працы былі такія: кіраўнік музычнага гуртка, дворнік, працоўны піларамы, лабарант кафедры фізвыхавання ПДУ, грузчык, ляснік.

1997 год прынёс мне вялікую палёгку. Мой знаёмы пісьменнік Аляксандр Чарніцкі адкрыў мне шчаслівую музыку Psychobilly. І даў паслухаць на бабіне першы зборнік Псіха-атакі на Еўропу. Гэта было крута! Я падумаў, што гэта акурат тая музыка, што мне патрэбная.

А ў 1999 годзе я пераехаў у Мінск. І тут пачалася гісторыя “Нагуаль”.
 
-7%
-20%
-70%
-20%
-40%
-10%
-10%
-7%