Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «С мешком на голове привезли на границу, а милиционеры: «Добро пожаловать домой». Юрист ФБК о протестах
  2. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  3. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать
  4. Генпрокуратура опровергла задержание прокурора Витебска. Он уволен
  5. Англия глазами белоруса: чем плоха и хороша британская жизнь
  6. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов, упавшие деревья, подтопленные дома и застрявшие машины
  7. Горный инженер из Могилева предлагает пешеходный туннель под Днепром — и это звучит круто. Он все рассчитал
  8. 1000-летие Бреста и аккумуляторная эпопея. Чем запомнился теперь уже экс-губернатор Анатолий Лис
  9. Сугробы, метель и монохром. Смотрите, как Брест и Гродно накрыло сильным снегопадом
  10. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  11. Вынесли приговор минчанину, которого обвиняли в нападении на сотрудника ОМОНа, — 5 лет колонии
  12. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  13. В Беларуси за сутки 1651 новый случай COVID-19 и десять смертей
  14. Четыре спальни, гостиная и терраса. Проект каркасного дома на 108 «квадратов» со сметой
  15. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  16. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  17. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  18. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  19. В Tinder появились профили студентов, которые сейчас в СИЗО. Как так получилось
  20. Тест по роману Короткевича. Его должен пройти на 10 из 10 каждый белорус
  21. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  22. Что происходит в Беларуси 27 января
  23. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  24. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  25. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  26. На пациента, ударившего в «политическом конфликте» врача скорой в Бресте, завели уголовное дело
  27. Представитель власти — это кто? Разобрались с юристом, кого нельзя будет оскорблять по новому УК
  28. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  29. С 1 февраля повысят пособия на детей. Сколько составит прибавка
  30. Минчанина судят за протесты 9−10 августа и за то, что «бросал растительность в сотрудников ОВД»


Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Ніводны з іх не ўстане дзеля рыбалкі давідна. Нікога з іх зусім не цікавіць улоў. Але да рыбалкі яны ставяцца з павагай, лічаць яе ледзь не адзінай магчымасцю збегчы ад справаў і тэлефанаванняў. Вогнішча, сябры і зорнае неба — гэта спосаб забыцца. Апроч таго, рыбалка — вельмі важная падстава выпіць ці не пайсці на працу, лічаць Аляксандр Кулінковіч і Юры Навумаў, ідэйныя лідары гурта Neuro Dubel.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

 
Аляксандр: Рыбалка, як і іншыя віды актыўнага адпачынку, такая папулярная яшчэ і таму, што, дзякуючы ёй у нас хоць часам з’яўляецца магчымасць збегчы ад урбанізацыі і глабалізацыі. Праўда, уцякаючы, мы ўсведамляем, што ўсё ж канчаткова зняволеныя імі: гэтыя прайгравальнікі, якія мы вешаем на галінку, усюдыісныя джыпы, якія падганяем пад самы бераг і ледзь не з іх рыбачым, вугаль, які купляем на запраўцы. Мы рэдка разводзім вогнішчы, таму што гэта не ўсюды дазволена або проста лянота (мангал такі зручны!). Мы бяжым з горада, але абавязкова цягнем яго за сабой.
 
Юры: Колькі разоў з сябрамі абмяркоўвалі: эх, паехаць бы ў цішу вясковую, на прыроду, каб ніякай цывілізацыі, ні тэлефонаў, нічога такога. Але толькі каб інтэрнэт быў.
 
Аляксандр: Так, Wi-Fi пажадана!
 

 
Аляксандр: У грамадскай і асабліва жаночай свядомасці трывала замацавалася ўпэўненасць, што "ніякай рыбалкі там не будзе, а мужык проста "нажрэцца". Гэта аднабокі погляд. Чаму распіццё не выклікае такой негатыўнай рэакцыі, калі гаворка пра дзень нараджэння, вяселле або пахаванне? Нічога страшнага, калі мужык "нажрэцца" на вяселлі, а вось на рыбалцы — нельга! Быў час, калі я не піў наогул і заўважыў, што ў нас ні адно мерапрыемства не абыходзіцца без гарэлкі. Але ў рыбалцы, у адрозненне ад звычайных застолляў, акрамя гарэлкі ёсць яшчэ вогнішча, ёсць зорная ноч і шчырая гутарка з сябрамі. І, вядома ж, ёсць лоўля рыбы.
 

 
Аляксандр: Велізарнага шчупака, сваю самую вялікую рыбу, я злавіў па прынцыпе "дурням шанцуе". Людзі, што вывезлі мяне на маю першую сур’ёзную рыбалку, былі непрыемна здзіўленыя: закінуўшы абы-як вуду, я тут жа злавіў вялікага драпежніка. Прычым крычаў яшчэ так, па-жаночы: "Валік, слухай, яно нешта зачапілася і гнецца!" А ён мне: "Цягні, дурань!"
 
Юры: Неяк у дзяцінстве бацька зрабіў мне вуду з галінкі арэшніку. Лавіў я на яе рыбу метраў за сто ад нашай хаткі. Стаміўшыся лавіць, сабраўся назад: іду па калена ў вадзе, вуду праз плячо перакінуў і валаку яе за сабой, лёску, кручок. Якое ж было маё здзіўленне, калі я выявіў, што зусім выпадкова злавіў рыбу. Гэта да пытання пра шанцаванне ў рыбалцы.
 

 
Аляксандр: У рыбалцы мне больш за ўсё падабаецца той момант, калі цягнеш вуду і абсалютна не ўяўляеш, што выцягнеш. Гэта як скрыначка з падарункам: адкрываеш і не ведаеш, што ў ёй. І як з падарункам: кожны раз верыш, што будзе менавіта тое, пра што ўсё жыццё марыў, што зловіш рыбу, на якую ўсё жыццё паляваў.
 

 
Аляксандр: На агонь, кажуць, можна глядзець бясконца доўга. Гэта праўда. А таксама на ваду, што льецца, і на тое, як працуюць іншыя. Пажар — ідэальны аб’ект для сузірання. А яшчэ бясконца доўга можна глядзець на прыгожую жанчыну.
 
Юры: Не, не бясконца доўга. У нейкі момант проста глядзець надакучыць і захочацца дзейнічаць.
 

 
Аляксандр: Русалкі дакладна ёсць. Я наогул ва ўсю гэтую нечысць веру.

Юры: Вядома, ёсць. Не на пустым жа месцы ўсе гэтыя гісторыі пра русалак узяліся!

Аляксандр: Праўда, не думаю, што яны выглядаюць так, як іх малююць.

Юры: Хутчэй за ўсё, гэта нейкія астральныя істоты. Было б цікава ўбачыць іх. Я з радасцю пайшоў бы на кантакт. З іншапланетнікамі таксама. Вось усё чакаю, калі ж яны ўжо прыляцяць і паняволяць нас, каб наступіў канец свету.

Аляксандр: Так, пра іншапланетнікаў мы вельмі часта разважаем. Але на кантакт я б не пайшоў, а бег бы ад іх з дурным крыкам.
 

 
Аляксандр: Рыбалка — гэта магчымасць уцячы ад справаў, праблем, тэлефанаванняў, жонак, тэлевізара, цэн, інтэрнэту… Апошнім часам я хоць і рэдка езджу на рыбалку, але ўсё ж аддаю перавагу месцам, дзе не "ловіць" тэлефон. Загадзя кажаш усім, што будзеш недаступны, таму што "там сувязі няма". Паехаў і забыўся пра ўсё на свеце. І неяк справы без цябе вырашаюцца, і ты перастаеш быць незаменным.
 
Ёсць яшчэ адна цікавая дэталь: нельга проста так выключыць тэлефон — гэта не зразумеюць. А паехаць на рыбалку, дзе "не ловіць тэлефон", — гэта рэзонная прычына. "Саша, дзе ты быў? Я два дні табе тэлефанаваў?" — "На рыбалцы". — "А, ну, зразумела — справа добрая!"
 
Для параўнання: “Да цябе было не датэлефанавацца. Дзе ты быў? " — "Ай, задзяўбло ўсё, стаміўся, проста вымкнуў тэлефон на пару дзён". Адказ: “Ну, ты, *ля, сволач: мы тут два дні без цябе, тэлефанавалі, не маглі нічога вырашыць, а ты так нас падставіў".
 
Ці вось яшчэ: "Сонейка, я паехаў да сяброў пабухаць". " "Ах ты такі-растакі! Ну як так можна!" Але калі сказаць, што едзеш на рыбалку, сонейка з лёгкім сэрцам адпусціць цябе, хоць ведае, што едзеш ты на рыбалку абавязкова пабухаць.
 

 
Аляксандр: Рыбалка для мяне – гэта ў першую чаргу вогнішча, а не паездка да рэчкі і нават не лоўля рыбы. Дачакацца вечара, распаліць вогнішча і сядзець каля яго, размаўляючы з сябрамі. Зорнае неба і поўная свабода ад штодзённых справаў. І калі шчыра, няважна, ці прывязеш ты ўлоў з рыбалкі.
 

 
Аляксандр: Рыбалка не нашмат міралюбнейшая за паляванне: і тое, і тое — забойства. Мне і камара шкада. Вось ужо 40 гадоў, а я ўсё шчыра веру, што ў гэтага павучка, зайчыка або камарыка ёсць дзеткі. Але ўсё ж паляванне жудаснейшае за рыбалку. Не ведаю, у чым розніца. Рыбы не так шкада, можа, таму што яна не сысун, як мы. Не ведаю…
 
Юры: Памятаю, з бацькам, заўзятым рыбаком, злавіў я сваю першую рыбу. Гляджу на яе, кручок дасталі, кроў у рыбы пацякла, і я давай плакаць. “Чаго ты плачаш, балбес?! — сказаў бацька, даючы мне па карку. — Будзь мужыком!”
 

 
Аляксандр: Сярод рыбакоў сустракаюцца жанчыны. Прычым яны вельмі сур’ёзна ставяцца да рыбалкі. Рашучыя, мэтаскіраваныя, дзелавітыя з выгляду. Жанчыны наогул, як я заўважыў, вельмі агрэсіўныя істоты. Напэўна, таму, што часцяком жанчына пастаўленая ва ўмовы, калі яна павінная быць у два разы лепшая за мужчыну, каб дамагчыся ў два разы менш за яго. Так ва ўсім, і ў рыбалцы ў тым ліку.
 

 
Аляксандр: Нікога не хачу пакрыўдзіць, але, як на мяне, тыповы беларус — гэта даволі лянівая і сквапная істота. Прычым гэтыя рысы з’явіліся ў нашым народзе зусім нядаўна. Беларуская сквапнасць — першапрычына ўсіх нашых бедаў. Мы такія бедныя менавіта таму, што такія сквапныя. Сквапныя і лянівыя. Мы не хочам больш зарабіць, мы хочам проста паболей урваць, нічога не робячы. І лянота нашая праз сквапнасць. Звычайна лянота — гэта рухавік прагрэсу, але не ў Беларусі.
 

 
Аляксандр: Я мару пра марскую рыбалку. Мая вялікая мара. І, напэўна, нязбытная.
 

 
Юры: Было б смешна думаць, што назва народнай лодкі "Нырок" пайшла ад слова "ныраць".

Аляксандр: Я калі першую лодку купляў, "Нырок" чамусьці не ўзяў. Назва збянтэжыла.

Юры: Мой бацька шмат рыбачыў. У нас і байдарка была, і лодка "Нырок-2". Цікава, што стала з "Нырком-1"?
 
Юры: Нашыя першыя рэпетыцыі праходзілі зусім без алкаголю. Мы заварвалі велізарны трохлітровы тэрмас гарбаты, зачынялі дзверы ў пакой і пачыналі прыдумляць песні.

Аляксандр: Не пілі проста таму, што на піва грошай не было, а не таму, што мы такімі добрымі былі. Таму і гарбата. Але пару разоў усё ж "стваралі" нецвярозымі. Як цяпер памятаю: знайшліся грошы, і мы з Юркам пайшлі на піва, а пасля напісалі песню "Приятно упасть в одуванчики".

Юры: Памятаеш, зладзілі ў тваім пакоі імправізаваны дэбош. І яшчэ твая маці прыбегла, думаючы, што мы б’емся.

Аляксандр: Так-так. Мы рэпетавалі ў мяне дома і шторазу папярэджвалі маю маму, калі будзе песня з мацюгамі: "Мама, у наступнай песні тэкст такі і такі, не палохайся".
 
Юры: Кілішкі гарэлкі на рэпетыцыі з’явіліся дзесьці ў сярэдзіне 90-х, а да таго часу гарбату пілі.
 

 
Аляксандр: Для рыбалкі мне дастаткова таннай кітайскай вуды, таму што я звычайны аматар. Я таксама перакананы, што кошт спінінга не ўплывае на колькасць злоўленай рыбы.
 

 
Аляксандр: Рыбалка — гэта справа стараннасці і прафесійнага падыходу. Не адзін раз праверана — ты будзеш лавіць з прафесійным рыбаком у адным і тым жа месцы, на адны і тыя ж снасці, і ў яго будзе поўнае вядро рыбы, а ў цябе нічога. Шанцаванне ў рыбалцы — рэдкі выпадак. Шанцуе дурням, і тое адзін раз, а прафесіяналам "шанцуе" ўвесь час.
 

 
Аляксандр: Пад фразай "злавіць сваю Вялікую рыбу", таксама разумеюць "зрабіць самае важнае ў жыцці". Дык вось, я яшчэ не злавіў сваю “Вялікую рыбу”.
 
Юры: І я не злавіў сваю. Я нават не магу сказаць, што гэта такое.

Аляксандр: Прачніся я заўтра са славай гурта Rammstein, для мяне гэта не будзе "Вялікай рыбай". Не ведаю… Хоць, думаю, што вылаўлю яе, калі калі-небудзь стану такім жа аўтарытэтам, якім для мноства людзей ёсць Пётра Мікалаевіч Мамонаў. Калі пра мяне столькі ж людзей скажа такія ж добрыя словы, як пра яго, я буду ведаць, што зрабіў у сваім жыцці нешта вельмі важнае, што злавіў сваю Вялікую рыбу.
 
 
Даведка "Будзьма беларусамі!":

Аляксандр Кулінковіч. Нарадзіўся ў 9 раніцы 18 мая 1972 года ў горадзе Смалявічы, з 5 гадоў жыве ў Мінску. Шмат і ўпарта вучыўся: у СШ №99, СШ №45, у ПТВ №23 на слесара-сантэхніка, у БДУ на факультэце журналістыкі (вельмі нядоўга). За свае гады папрацаваў дворнікам пры Савеце Міністраў БССР, будаўніком, прадаўцом, камерцыйным агентам з кар’ерным ростам аж да генеральнага дырэктара. У 1989 годзе стварыў гурт "Нейра Дзюбель", дзе нязменна знаходзіцца дагэтуль.
 
Юры Навумаў. Нарадзіўся 28 чэрвеня 1972 у Мінску, БССР. Як і ўсе савецкія дзеці пайшоў у дзіцячы сад, а затым у школу №27 г. Мінска. Дзесьці ў той жа час пайшоў у музычную школу па класе баяна, адвучыўся там некаторы час і, зразумеўшы, што баян — гэта не ягонае, кінуў і пайшоў у спорт, на лёгкую атлетыку, дзе займаўся некалькі гадоў, так і не дасягнуўшы алімпійскіх вышыняў. Пасля школы, у 1989 годзе, пайшоў на завод імя Леніна, дзе прапрацаваў пару гадоў і таксама сышоў, зразумеўшы, што завод — гэта не ягонае. У 1990 купіў сабе першую электрагітару і разам з сябрамі з раёна стварыў гурт "Треугольник", які праіснаваў нядоўга. Прыкладна ў той жа час пазнаёміўся з Кулінковічам, які ветліва запрасіў яго паграць у гурце "Нейра Дзюбель", дзе Юры грае дагэтуль.
 
-35%
-5%
-50%
-40%
-15%
-20%
-25%
-10%
-10%