У межах агульнаеўрапейскай кампаніі “Жывая Вясна” грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае вас прыняць удзел у конкурсе Гісторый Жывой Вясны. У ім могуць удзельнічаць як дарослыя, так і дзеці.

Як удзельнічаць?

1. Вы назіраеце за прылётам птушак-пасланак вясны (нагадваем іх: белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),
2. Вы рэгіструеце сваё першае назіранне на сайце Жывой Вясны (абавязкова пішыце сваё імя і прозвішча),
3. Вы фатаграфуеце ці здымаеце відэа, а потым змяшчаеце іх і распавядаеце пра свае назіранні і ўражанні на сайце www.birdwatch.by у раздзеле "Нашы назіранні": з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя моманты і гісторыі, якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды. Увага! Не дапускаюцца да конкурса фота і відэа кладак і птушанят. Паважайце птушак і не турбуйце іх!
Найлепш заліваць відэа на агульнадаступныя сэрвісы (напрыклад, youtube) працягласцю да 5 хвілін і капіраваць EMBED-code старага тыпу. Найлепшы памер фотаў для Гісторый – 650 пікселяў па доўгаму/шырокаму боку.
Колькасць Гісторый ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная, аднак конкурсныя Гісторыі павінны быць размешчаны на сайце да пачатку лета.

Калі ў Вас узніклі пытанні па размяшчэнню ці праблемы з рэгістрацыяй або размяшчэннем Вашых гісторый, паведаміце пра іх мадэратару сайту Яўгену Сліжу на е-мэйл tyteishi@gmail.com

Увага! Для зручнасці падвядзення вынікаў вашае імя на сайце Жывой Вясны і birdwatch.by павінна быць аднолькавым!

У сярэдзіне ліпеня будуць падведзены вынікі і абвешчаны пераможцы, прычым гісторыі дарослых і дзетак будуць ацэньвацца асобна. Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтернэт-крамаў).

Далучайцеся да вясны разам з птушкамі!
{banner_819}{banner_825}
-25%
-70%
-50%
-45%
-50%
-10%
-30%
-30%