99 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  2. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  3. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  4. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  5. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  6. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  7. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  8. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  9. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  10. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  11. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  12. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  13. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  14. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  15. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля
  16. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  17. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  18. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  19. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  20. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  21. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  22. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  23. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  24. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  25. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  26. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  27. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  28. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  29. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  30. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета


Ганна Трубачова, фота Аляксандр Tarantino Ждановіч,

Захоплена ўздыхаючы і акругляючы вочы, страляючы ў паветра ўказальнымі пальцамі, "багіні" аддаваліся шопінгу. Латэксныя боты і гарсэты, ланцужкі і пёры, калготкі "сетачка", майкі, абсыпаныя стразамі, футравыя накідкі вар’яцкіх колераў і іншая бліскуча-карункавая недарэчнасць – усё гэта, як высветлілася, лёгка адшукаць у самым папулярным гандлёвым цэнтры горада. Сцэнічны сцёб дуэта "ЭВМ" актыўна купляецца і прадаецца ў якасці паўсядзённага адзення і нароўні з ім. Жахнуўшыся, але хутка прыйшоўшы ў сябе, дзяўчаты раптам завялі зусім сур’ёзную гутарку: куды, як не на сцэну, можна надзець гэты кашмар і ў чым прычыны татальнай безгустоўнасці беларусаў.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць відыё (44.03 МБ)
 
“Магчыма, справа ў беднасці, – разважае Марына Юрэвіч. – Калі чалавек не можа дазволіць сабе купіць сапраўды прыгожую і якасную адзежу, ён падмяняе добрае чымсьці квяцістым і бліскучым – яму здаецца, чым ярчэй, тым багацей. Бо ў разуменні беднага менавіта так выглядае заможны чалавек: яркі, заўважны, эпатажны, па-вычварэнску апрануты, увесь у знакамітых лэйбах. Напэўна, таму нашыя дзяўчаты любяць блёстачкі і штучныя "стразікі": на кофтачках, шапачках, боціках, сумачках, майточках – на любой вопратцы. І самае забойнае – на паўсядзённым адзенні”.
 

 
“Ну, вядома: чым больш блёстачак на кофце, тым бліжэй яна да выгляду дыяментавай дыядэмы, – кажа Юля Шаўчук. – Але справа не толькі ў беднасці. Я не ведаю, чаму вакол суцэльная безгустоўнасць. У Беларусі пакутуюць на "калгас" нават крамы з дарагім асартыментам: вітрыны буцікаў аформленыя так, быццам іх супрацоўнікі праходзілі спецыяльныя курсы па спачварванні рэчаў. Адзенне прывазное, якаснае, а на манекенах вісіць у такім спалучэнні, што плакаць хочацца, і думаеш: ніколі ў жыцці ў такую краму не пайду. Hugo Boss на праспекце, напрыклад – сапраўдны ГЦ "Імпульс" для тых, хто хоч выдаткаваць больш”.
 

 
Марына: Мне здаецца, што гэтую татальную безгустоўнасць, безаблічнасць і пошласць спарадзіла не толькі беднасць, але і абмежаванасць выбару, вузкасць далягляду. Калі б усе беларусы змаглі з’ездзіць у Еўропу, пабывалі ў Амерыцы, паглядзелі, як там выглядаюць людзі, што носяць, як паводзяць сябе, шмат што змянілася б і тут. Вандруючы больш, беларусы перасталі б баяцца быць сабой, мець сваё ўласнае меркаванне, выказваць яго, у тым ліку і ў адзенні.
 

 
Юля: У нас як? Толькі б не вылучацца. Каб не чапалі, каб не засмяялі. Я не ведаю, ці то таму, што нарадзілася на мяжы з Польшчай, ці то таму, што бацькі ў мяне тыя яшчэ альтэрнатыўшчыкі, але я ніколі не куплю сабе тое, што носяць усе вакол.
 

 
Марына: Бацькі і апека – гэта асобная тэма. Памятаю размовы з мамай: "Паглядзі на сябе! Ну хто так ходзіць? Ніхто! Ну чаму ты не як усе дзяўчаты?!" І калі ты чуеш гэта з дзяцінства, у нейкі момант пачынаеш дзейнічаць “усім вятрам назло”: ты робіш усё, каб не быць, як "усе дзяўчаты".
 

 
Юля: Мне пашанцавала, мае бацькі не казалі мне, што і як насіць.
 

 
Марына: Празмерная бацькоўская апека, вядома, выдатна ў чалавечым плане, але праз гэтую "пажыццёвую блізкасць" нашы людзі нейкія несамастойныя і безыніцыятыўныя. Так прывыкаюць падпарадкоўвацца бацькоўскай волі, што і ў дарослым узросце не могуць прыняць рашэнне, скласці ўласнае меркаванне, выказаць сваё стаўленне.
 

 
Юля: 14-16 гадоў – гэта той самы ўзрост, калі табе хочацца быць непадобным ні да кога: быць панкам, супергламурнай лэдзі, вінтажніцай, готам, кім там яшчэ… Гэта самы пік крэатыўнасці і дурасці ў галаве. Потым, убачыўшы сябе ў розных вобразах, чалавек усё роўна прыйдзе да нейкага свайго стылю. А ў нас дзецюку ўжо пад 30, а ён усё ходзіць, як мама ў школу апранала.
 

 
Марына: Празмерны ўплыў бацькоў на нашае жыццё – таксама прычына ўсеагульнай безгустоўшчыны. Выдатна ж у Еўропе: споўнілася табе 18 гадоў – усё, ідзі сам зарабляй і вырашай, як апранацца і як жыць.
 

 
Юля: У мяне, дарэчы, так і атрымалася. Здавалася б, і ў нас гэтак жа: 18 спаўняецца, хлопчыкі і дзяўчаткі пакідаюць бацькоўскі дом і едуць паступаць у сталіцу. Але не маючы звычкі прымаць рашэнні самастойна, у Мінску яны робяць тое, што дыктуе ім грамадства. У прыватнасці, носяць тое, што прынята большасцю: асартымент рынкаў і гандлёвых цэнтраў. Што ні дзяўчына, то адны і тыя ж "леапарды", блёстачкі і боцікі а-ля "будні стрыптызёркі". Гэта не толькі ад беднасці, гэта "каб не вылучацца". Але як можна не вылучацца ў ботах стрыптызёркі? Нічога не разумею!
 

 
Марына: А гэты выдатны стэрэатып пра тое, што дзяўчына абавязаная выйсці замуж да 25 гадоў, інакш на ёй можна ставіць крыж? Паглядзіце, як імкнуцца! Толькі "бясшлюбнае цік-так" можа змусіць убірацца на працу, як на сцэну стрып-клуба. Ну сур’ёзна: усё, што мы сёння мералі, можна надзець, выпраўляючыся на тэматычную вечарынку. А хтось купляе на поўным сур’ёзе.
 

 
Юля: Ты бачыла толькі што дзяўчынка прайшла з такім жа макіяжам, як у нас на сцэне? Можа, гэта таксама барацьба супраць шэрасці і безаблічнасці? Яшчэ з тых часоў, калі ў крамах нічога не было, і ўсе хадзілі ў аднолькавых шэра-чорных касцюмах. А потым паваліў гэты турэцкі шлак! Памятаеш, першыя рынкі, натоўпы людзей (і да гэтага часу працуе легенда пра тое, што на рынках усё таннейшае), курткі з мехам, швэдры вар’яцкіх колераў… І насілі – абы не ў айчынным шэрым. Гэта заклала аснову сённяшняй безгустоўнасці.
 

 
Марына: У тэлевізары – тое ж самае: размаляваныя дзяўчаткі ў блёстачках, якія падаюцца нам у выглядзе гатовай мадэлі для пераймання, як эталон прыгажосці і стылю. Мы з Юляй, убіраючыся і выдурняючыся на канцэртах, спрабуем хоць неяк супрацьстаяць гэтаму жаху, а многія сапраўды лічаць "дзяўчат з экрана" багінямі.
 

 
Юля: Каб беларусы пачалі выглядаць па-еўрапейску, павінныя з’явіцца звычайныя еўрапейскія крамы адзення, напрыклад, хаця б H&M (прычым па еўрапейскіх цэнах і з сезоннымі распродажамі). Павінен прайсці час, каб людзі прывыклі – якасныя і недарагія рэчы ў крамах будуць заўсёды. Павіннае прыйсці разуменне, што бірка на шмотцы – не паказнік узроўню жыцця.
 

 
Марына: І вось калі людзі "наядуцца" звычайных матэрыяльных выгод (даступныя прадукты ў крамах, адзенне, машыны), калі перастануць рабіць культ з яркіх і бліскучых кофтачак, тады ў горадзе не застанецца падобных гандлёвых цэнтраў, а з ГУМа знікне безнадзейна састарэлая "новая калекцыя” з катышкамі. 
 
Даведка "Будзьма беларусамі!":

Марына Юрэвіч. 27 гадоў. Акторка. Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Культуры і Мастацтваў. Падчас навучання працавала ў Тэатры Беларускай Драматургіі. З 2007 па 2008 гады – актрыса Драматычнага Тэатра Беларускага Войска. З 2006 года – актрыса Беларускага Свабоднага тэатра. Была арыштаваная ў Беларусі за прафесійную дзейнасць і ўдзел у мірных акцыях. Адна з двух “багіняў” дуэта "ЭВМ" ("ЭротическиВозбуждающиеМалышки"), які выступае на падтанцоўцы папулярнай групы "Разбітае сэрца пацана".

Юля Шаўчук.
27 гадоў. Акторка. Другая “багіня” дуэта "ЭВМ" групы "РСП". Нарадзілася ў Кобрыне. Гэтак жа (на адным курсе з Марынай) вучылася ў БДУКіМ. Да ліпеня 2011 працавала ў Рэспубліканскім Тэатры Беларускай Драматургіі, адкуль Юлю папрасілі сысці пасля інтэрв’ю для “Вольных Навін”. Сёння – акторка Свабоднага тэатра.
 
Вялікі дзякуй кіраўніцтву ГЦ "Імпульс" за магчымасць правядзення здымак. Дзякуй усім гандлярам цэнтра за максімальна лаяльнае стаўленне да карнавалу, зладжанага Марынай і Юляй.
-20%
-50%
-20%
-10%
-10%
-20%
-24%
-40%
-20%